Hямецкі паэтa, празаік, драматург, перакладчык.
Свае эстэтычныя погляды Цік выклаў у філасофска-гістарычным рамане “Вандраванні Франца Штэрнбальда” (1798) – узоры раннерамантычнага рамана, які з’яўляецца спалучэннем разнастайных жанравых формаў: верш, лірычны маналог, маляўнічая альбо архітэктурная замалёўка, перапіска. Увесь раман – дыялог ідэяў, таму рэальнае жыццё толькі фон. Кожны фрагмент звязаны з нейкаю тэмай, ідэяй. Асобныя ўрыўкі рамана ўспрымаюцца як вершы ў прозе.
Перакладамі драмаў Шэкспіра Цік займаўся супольна з Аўгустам Шлегелем і лічыў, што пераклады патрэбныя для стварэння ўзораў новага мастацтва. Таксама пераклаў “Дон Кіхота” Сервантэса. Напісаў шэраг працаў пра тэатр і драматургію.
Застольныя песні
(з рамана “Вандраванні Франца Штэрнбальда)
***
Гэй, сябра, келіх уздымай
І выпівай хутчэй!
Шляхетны сок пальецца хай
Для неблагіх людзей!
Па коле йдзе віно.
Хто хворы ўсё адно –
Здароўя ўсім дадасць яно.
Нам сонца радуе пагляд
І суцяшае ўраз.
Расце салодкі вінаград –
Віном сп’яняе нас.
Па коле йдзе віно.
Хто хворы ўсё адно –
Здароўя ўсім дадасць яно.
***
Мелодыя, прачнicя,
На струнах свой танец пачні!
Пагляд, агнём свяціся!
Клопат, прэч хутчэй нясіся!
Радасць, для палёту крылы разгарні!
У залатых бакалах
Схаваная радасць на дне;
Ізноў віно заззяла,
Хваля ціха загайдала
Дрыготкую зорку па добрым віне.
Ані ў цяснінах гораў,
Дзе золата на глыбіні,
Ані ў абшарах мораў,
Ні ў небе сярод зораў
Не знойдзеш і каліва шчасця, ані.
Шукаў небаязлівы
Яго ў лабірынтах скал –
Гарняк непалахлівы
Адтуль збягаў імкліва.
Ты шчасця шукаеш? Дык выпі бакал!
***
Багі зніклі з зямлі воляй лёсу,
Агаліліся ў роспачы ўцёсы,
Няма больш удачы ў зямлі,
Змоўк любоўны напеў, раней шумны,
Паглядаў зверху месяц на сумных,
Прапалі ўсе кветкі з далін.
Заўжды смутак, страх і пакуты,
Кожны толькі да працы прыкуты,
Стаў слязлівым і цьмяным пагляд,
На’т туга па мінулым сканала,
І жадання ні ў кім не ўзнікала,
Зноў вярнуць час той светлы назад.
Літасці багі не мелі,
Абыякава глядзелі
На няшчасці бедакоў.
Усё роўна ім, што будзе
І ці змогуць выжыць людзі
Без любові, без багоў.
З імі Бахус, юны бог,
На зямлю зірнуў, вясёлы.
Чалавек гаротны, кволы –
Весяліцца хто б тут змог?
Тут багам пяшчотны голас
Словы гэткія сказаў:
“Чалавечы светлы вобраз
Растаптаў ваш дзікі шал.
Кпіць не варта з чалавека
Незнаёмым з смерцю нам.
Што ў людскім кароткім веку?
Толькі страх і гора там”.
Вырастаюць з глебы лозы.
Сок цячэ з іх, нібы слёзы.
Ветрык лозы абвявае,
Сонца ўсмешкай сагравае.
Чарадзейная раслiна
Вязы ўпотай апляла
І, у добрую гадзіну,
Узнялася да святла.
Ягады ў імгненне вока
Чырванеюць спелым сокам.
Бахус вяртаецца назад,
Зноў на зямлю, ператвораны ў вінаград.
Да вінаграду прыходзяць госцi,
Каштуюць з салодкаю млосцю
Няўведаных ягад агністы сок
І дорыць ім бога кожны глыток.
Вось пaд прэсам скача гарэзлівы бог-падлетак,
Ніхто людзей не цешыў гэтак,
Яны п’юць віно, ідзе ўсё на лад,
І век залаты крадзецца назад.
З іх твараў сум нібы рукой зняло,
Дае асалоду ім новага сонца святло,
Напой дзівосны, што бог ім падарыў,
Чароўную сілу ў людзях стварыў.
З паглядаў іх агонь шугае,
Людскі натоўп Венеру шукае,
Знайшоў ды пачаў на зямлю валачы,
Багіня не змагла ўцячы.
Багі на зямлю з вялікім здзіўленнем глядзяць,
Збянтэжана вяртаюцца назад.
“Мы хочам жыць у вас, сябры,
Пастаўце зноў нам алтары”.
З зямлі ж ім адказ ляціць назад:
“Не трэба ні вас тут, ні вашых прынад.
Хапае ўсім нам долі ды волі,
Нам тут віна ды любові даволі”.
Пераклаў з нямецкай Андрэй Касцюкевіч
Последний раз редактировалось A.Kasciukievicz; 03.06.18 в 07:34.

Вось у прэсе скача гарэзлівы бог-падлетак,
Ніхто людзей не цешыў гэтак,
Яны п’юць віно, ідзе ўсё на лад,
І век залаты крадзецца назад.
З іх твараў сум нібы рукой зняло,
Дае асалоду ім новага сонца святло,
Напой дзівосны што бог ім падарыў,
Чароўную сілу ў людзях стварыў.
З паглядаў іх агонь шугае,
Людскі натоўп Венеру шукае,
Знайшоў ды пачаў на зямлю валачы,
Багіня не змагла ўцячы.
Багі на зямлю з вялікім здзіўленнем глядзяць,
Збянтэжана вяртаюцца назад.
“Мы хочам жыць у вас, сябры,
Пастаўце зноў нам алтары”.
З зямлі ж ім адказ ляціць назад:
“Не трэба ні вас тут, ні вашых прынад.
Хапае ўсім нам долі ды волі,
Нам тут віна ды любові даволі”.
A.Kasciukievicz
новичок
Сообщений: 26
( 31.05.1773 – 28.04.1853)
https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A2...dwig_Tieck.jpg

Алексей_Ляпин
новичок
Сообщений: 95