27

Тут говорят!
Авторизация
Список форумов
Войти через акаунт
 

Тры санеты
Подписаться/отписаться на тему (функция доступна только для зарегистрированных пользователей) Любимая тема (вкл/выкл) []

Добавление сообщений к этой теме для незарегистрированных пользователей невозможно
Тему смотрит 1 незарегистрированный пользователь
Модераторы
Рейтинг темы: ***** (1220 просмотров)
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения
 

A.Kasciukievicz A.Kasciukievicz в оффлайне

новичок
Сообщений: 26

A.Kasciukievicz популярный A.Kasciukievicz популярный A.Kasciukievicz популярный A.Kasciukievicz популярный A.Kasciukievicz популярный A.Kasciukievicz популярный A.Kasciukievicz популярный A.Kasciukievicz популярный A.Kasciukievicz популярный A.Kasciukievicz популярный A.Kasciukievicz популярный

Людвіг Уланд
(26.04.1787 – 13.11.1862)

https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A3...ile:Uhland.jpg

Біяграфічныя звесткі аб аўтары

Нямецкі паэта, найбуйнейшы прадстаўнік гэтак званай «Швабскай школы» — групы позніх нямецкіх рамантыкаў (Ю. Кернер, Г. Шваб, В. Гаўф, Э. Мёрыке ды іншыя), драматург, гісторык літаратуры. Лірыка, у тым ліку песні, рамансы, балады, санеты, цыкл “Патрыятычныя вершы” (1817); драматычныя фрагменты, гістарычныя драмы. Гістарычна-літаратурныя творы, у тым ліку “Працы па гісторыі паэзіі ды сагі” (тт. 1-8, 1865 – 1873).


Санеты


Тэстамент


Пясняр пабожнага Сярэднявечча,
Што на Святой Зямлі быў рыцар смелы,
Лёг на пясок – браню працялі стрэлы.
Але слугу паспеў сказаць дарэчы:

“Як сэрца спыніцца па гэтай сечы,
У вурну забяры яго ад цела!
Яна мяне лістамі мілай грэла.
Дай вурну з сэрцам любай пры сустрэчы”.

Табе ўхваленні ўсе адзінай, мілай.
Далёка ад цябе крывёй сплываю
І бледнасць шчок – вось-вось памрэ паэта.

Як буду ўзяты, твой пясняр, магілай,
Табе я сэрца вернае ўручаю
У залатой пасудзіне санета.


Да Петраркi

Калі спяваў ты праўду аб Лауры,
Шляхетным позірку, нябесных рухах –
Яна была тваім далёкім духам
І выклікала захапленняў буры!

Была галінкай райскае натуры,
Анёлам пасярод жыццёвых скрухаў,
Вандроўнікам, што краем завірухаў
Вяртаецца ў свой родны дом, Лаура.

Ды я баюся, што і там, на зорах,
Куды ты, ператвораны, з’явіўся,
Не дасягнеш жаданага ніколі;

Бо любая твая зляцела ўгору,
Ёй шлях у найсвяцейшае адкрыўся,
Ты мусіш зноў спяваць аб цяжкай долі.


3аключны санет

Як гук звана павольна замірае,
Хаця званар ужо даўно спыніўся;
Як вершнік той, які з гары спусціўся,
Каня стрымаць не можа, хоць жадае;

Як полымя, што ў вышыню шугае
З вугольчыка, што ў прыску ледзь дыміўся;
Як дрэва ствол, што мхом увесь пакрыўся,
Неспадзявана кветка ажыўляе;

Як песню, што ў хвалу свайму каханню
Пастух спяваў усёй душою шчырай,
Бяздумна рэха зноўку цягне й цягне;

Так, хоць пісаць санет няма жадання,
Рукою звыклай я кірую лірай –
Не знойдзе мэты й думкі ў ім, хто прагне.

Пераклаў з нямецкай Андрэй Касцюкевіч
 
Быстрый переход
[]
Вверх
HOSTER.BY: профессиональный хостинг и регистрация доменов .BY
Более 35000 сайтов выбрали нас. Присоединяйтесь!
 
РЕСУРСЫ ПОРТАЛА
   Все ресурсы