27

Тут говорят!
Авторизация
Список форумов
Войти через акаунт
 

Маленькая алегорыя
Подписаться/отписаться на тему (функция доступна только для зарегистрированных пользователей) Любимая тема (вкл/выкл) []

Добавление сообщений к этой теме для незарегистрированных пользователей невозможно
Тему смотрит 1 незарегистрированный пользователь
Модераторы
Рейтинг темы:   (13870 просмотров)
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения
 

valentina__rovinskaya valentina__rovinskaya в оффлайне

новичок
Сообщений: 35

valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный

Адкуль узялося У-нескладовае, і дзе пашылі першыя штаны


Скажу вам, даражэнькiя мае людочкi ,спачатку тое,што Вы i самi ведаеце- не заусёды людзi апраналiся так,як цяпер. Не буду казаць, што джынсы,шорты- гэта шаляй-валяй. Назаву iх адным словам-штаны. I зусiм не шайтан ,шаман або басурман апрануў iх першым Паглядзiце на iконы,на антычныя скульптуры цi малюнкi ў eгiпецкiх пiрамiдах . Усе як адзiн без штаноў! Гэта нам даказвае,што мода iснавала заўжды , I яна нiколi не мiнала Беларусь. Сення кожны ведае, дзе цэнтр Еўропы-на скрыжаваннi еўрапейскiх дарог у Беларусi .Ад Балтыкi да Чорнага мора вяла дарога " ад вараг у грэкi". А з Захаду на Усход вандравалi праз Брэст, Гародню i ...Cвiслач. Вось гэтая Свiслач i мае непасрэднае дачынене да штаноў,якiя Вы ўсе цяпер носiце. Трэба сказаць,што i ў той час у Свiслачы жылi вельмi цiкаўныя да ўсяго людзi. Нават слова "свiслач" паходзiць ад "свiснуць". Народ тарговы яшчэ толькi каля Бераставiцы,а ў Свiслачы ужо прасвiсцелi: хто едзе,адкуль,што вязе. Тэлевiзараў i тэлефонаў не было. Каля кожнай хаты стаяла на вулiцы лаўка. Народ пасядзе i чакае,цi праўду свiстуны насвiсталi.
-У-у-у-у -якiя конi, i шапкi ў iх жалезныя! ! !
З-за Поразава свiснулi:
-У-у-у-у- якiя гарбатыя, губатыя i цыбатыя ў гэтых паноў кабылы!!!
Нялёгка стала людзям падарожным праз Свiслач ездзiць, i падалi яны скаргу можа самому Мiндоўгу, можа ў Рэч Паспалiтую. Пасля гэтага прыехалi ў Свiслач на конях хлопцы ладныя з граматай ад улады.Гаварылася ў той грамаце: па-першае!З сёняшняга дня забараняецца ў Свiслачы гаварыць гук" у" доўга,каб не бянтэжыць падарожнiкаў i купцоў,паборамi з якiх узбагачаецца казна дзяржаўная. Па другое!Усiм свiстунам перашыць памiж нагамi адзенне,каб не перасыпалi з пустога ў парожняе. З таго часу ў наш край прыйшло "у" нескладовае: упа-ў,прапа-ў,злапа-ў,папа-ў. I з тых самых часоў увесь свет i цяпер... .... у штанах ходзiць.Мясцовая Ганна,якая лепш за ўсiх вiла лён,перашыўшы адзенне каля кожнай нагi,зрабiла разрэз. Апошняе не ўказалi ў грамаце,як забарону. Атрымалiся "нагавiцы",а ў Свiслачы кажуць "ганавiцы"Пагэтаму джынсы,шорты i ўсе астатнiя штаны,даражэнькiя сябры,гэта ноў- хаў свiслацкiх свiстуноў.Вельмi даспадобы прыйшлося гэткае адзенне ўсiм, хто праходзiў цi праязджаў праз нашу Свiслач.Глядзiце,што робiцца ў свеце!У сёняшнi час застацца без штаноў.?! А запамятаваць у-нескладовае- гэта азначае забыць,што ты ...са Свiслачы!
 

valentina__rovinskaya valentina__rovinskaya в оффлайне

новичок
Сообщений: 35

valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный

Барон Мюнхаузен,невидимая нить и Маленький принц.

Подышав вместе с Европой её лёгкими,т. е. проведя незабываемое вемя в Беловежской пуще, барон Мюнхаузен полюбил этот тихий уголок Беларуси.
Поверьте великому фантазёру,мечтателю и путешественнику,что удивительное рядом!Просто мы за ежедневными неотложными делами его не всегда замечаем. Все люди,вещи,природа связаны между собой прочной невидимой нитью.
Мюнхаузен решил найти невидимую человеческому глазу нить,потрогать её. Ему было просто интересно. Конечно,это намного сложнее,чем обнаружить иголку в стоге сена. Друзья,поверьте, у него получилось! Это же барон Мюнхаузен - великий фантазёр ,мечтатель и путешественник. Я лично догадываюсь,кому ещё была бы по плечу эта сложная задача. Подумайте.
Нить оказалась довольно запутанной." Как запутаны бывают отношения между людьми,также между человеком и природой!-не переставал удивляться барон Мюнхаузен,-Нужно всё исправить!"И тут он вспомнил о своей знаменитой лестнице.
Надо сказать ,что в это время великий путешественник находился в одном уютном свислочском скверике с многочисленными памятниками. К моему удивлению,его "лестница в небо" тоже находилась в скверике.Она стояла, прислонившись к Луне .Возле лестницы стоял большой открытый сундук. Барон Мюнхаузен взял в руку кончик невидимой нити и...полез по лестнице. Нить оказалась намного длиннее,чем предполагалось. Он присел на краешек Луны иначал скручивать нить в клубок.
С другой стороны Луны Мюнхаузен заметил маленького мальчика. Мальчик поливал из лейки одинокий цветок.Закончив свою работу у он направился к барону.Несомненно ,это был Маленький принц!
- Ты кто?-спросил Маленький принц,приблизившись.
-Я барон Мюнхаузен!
-Зачем тебе эта лестница?Разве на Земле не летают самолёты?
-Да,летают,-ответил Мюнхаузен,-но мне нравятся деревянные лестницы .К тому же все дети на Земле любят лазать по лестницам. Давай спустимся вместе.
-Нет,-ответил мальчик,-я пересадил сюда свой цветок На моей планете ему не хватает места. И с Луны нам нравится наблюдать за людьми... . Вот эту невидимую на Земле нить ты не сможешь распутать. Даже маленький кусочек невозможно отделить.
-Почему?! Я брошу клубок в сундук,он полежит там и всё исправится.
Маленький принц засмеялся:
-Ты брось и увидишь... .
Барон с сомнением посмотрел на клубок,уже довольно внушительных размеров.Он столкнул его с Луны .Уменьшаясь,клубок угодил в самый сундук-сверху всё отлично просматривалось!
-Малыш,я буду ждать тебя в гости!
Очутившись на Земле,барон первым делом заглянул в сундук. Он был пуст!
К Мюнхаузену подошли его жена и сын.
-Здравствуй!Мы тебя с нетерпением ожидали!Волновались за тебя.
-А откуда вы узнали,что я на Луне?-спросил барон Мюнхаузен.
-После того,как от Луны оторвалась её тень,мы увидели тебя на "лестнице в небо" и пришли сюда.
-Как хорошо,что мы вместе!Дорогие мои!Я расскажу вам кое что интересное... .
Здесь я прерву ненадолго диалог Хочу отметить ,что с некоторых пор барону Мюнхаузену,кроме путешествий и экскурсий,очень нравятся сундуки,лестницы,охотничьи ружья и...парикмахеры. Вообще,я могу разъяснить,как связаны между собой все эти вещи.Но это ещё одна история.
-Признаюсь вам,-сказал барон Мюнхаузен жене и сыну,-Свислочь мне понравилась.Давайте поживем здесь некоторое время.

Последний раз редактировалось valentina__rovinskaya; 23.01.16 в 22:32.
 

valentina__rovinskaya valentina__rovinskaya в оффлайне

новичок
Сообщений: 35

valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный

Гэта было даўным-даўно,калі не было ні машын,ні камп'ютэраў.Жыў-быў гаспадар
Год,які на той час кіраваў зямлёю. Было ў яго тры,не -чатыры дачкі:Зіма,Вясна,Лета і Восень.
Прыгажуні жылі ў бацькоўскім доме,у чароўным каралеўстве над зямлёй. У кожнай з дачок,як
цяпер кажуць ,быў свой бізнес. Хоць яны павырасталі і ўжо павывучваліся,усе жылі разам з бацькам,
бо былі яшчэ незамужнія.І гэты факт ў іншых каралеўствах не раз успамінаўся.

І вось узімку,на каляды,завіталі ў нябесны замак гаспадара Года сваты. Былі яны ўсе багатыя і ганаровыя."У вас,
кажуць,-дзеўка,ў нас- купец... ." Сватаў слаўны паніч Месяц старэйшую дачку Зіму.Пакахаў ён яе моцна
так.І прыгажуня Зіма і чысцюля.А працавітая!Рэкі лёдам пакрывае, зямлю белай коўдрай засцілае,дрэвы ў іней
апранае,нават на вокнах казачныя ўзоры малюе.А сняжынак натчэ! І ўсе не падобныя адна на адну.
Сам Месяц быў паніч малады,ладны,і каралеўства яго было не з апошніх.
- Добра,кажа гаспадар Год,-я лічу ,не стане яна бацьку пярэчыць.Праз гадзіну-другую Зіма вернецца дадому,бо
цяпер вельмі занятая.А мы пасядзім за сталом трохі,пагутарым аб тым аб сім.

Вясне,Лету і Восені вельмі спадабаўся жаніх.Пазаздройсцілі яны Зіме і закрылі-надоўга так-вароты ў замак. А
каб ніхто не пачуў,як яна стане стукаць ды грукаць,наказалі музыкам моцна граць,дзеўкам-гучна спяваць.Але яшчэ
не ўсё.У віно,якое на стол падалі,далілі нечага мацнейшага,можа таго,што для кампрэсаў пры харобе ўжывалі. Захмялеў
бацька Год,захмялелі і ўсе госці.Сядзяць сабе. А гадзіна на небе,што чатыры тыдні на зямлі!Ужо і Студзень студзіў-прастудзіў,
і Люты лютаваў-пралютаваў. Снегу на зямлі! У самых руплівых людзей дроў на тры зімы хапае,аднак і тыя патыліцы чухаюць:"
Зацягнулася зіма.Калі не пасеем,то і не вырасце нічога..."Ды і сама Зіма кожны дзень плача.А ноччу,спрацаваная,спіць без ног.

І пачалі старыя і малыя думаць:як жа гэта гаспадара Года апавясціць,што на зямлі робіцца? І прыдумаў народ. Зрабілі з саломы
велізарную бабу, паставілі яе на высокай гары ці ў полі,мо,дзе каля Сакольнікаў ці ля Свіслачы.Падпалілі салому,а самі давай
прытанцоўваць,не-танцаваць,бо прытанцоўвалі яны ад марозу. Спяваюць,бліны пякуць,маслам мажуць.Аж уверсе там усё затрэслася.

Спалохаліся Вясна ,восень і Лета,разбудзілі бацьку(ён і праўда трохі задрамаў за сталом). Кінуліся дачушкі яму ў ногі і ўсё,як было,
расказалі,павініліся. Каб простыя былі дзяўчаты,то атрымалі б папругай ці лейцамі.Але ж гаспадару Году трэба было яшчэ і іх замуж аддаць,
таму ўсё прайшло ціха:павыдурняліся трохі -і годзе. А паніч слаўны Месяц з Зімой пажаніліся. Вяселле было пасля Вялікадня.

З тых часоў людзі ў нашым краі заўсёды зіму праводзяць,палячы саламянае чучала,весяляцца,сабраўшыся разам.
Тут і казцы канец.

Последний раз редактировалось valentina__rovinskaya; 18.02.16 в 23:20.
 

valentina__rovinskaya valentina__rovinskaya в оффлайне

новичок
Сообщений: 35

valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный valentina__rovinskaya популярный

Адкуль бяруцца страшылкі ці зусім не Яга.
Людзям надакучыла жыць у вёсцы - печы тапіць, агароды палоць, сена сушыць, жыўнасць даглядаць. І па сёняшні дзень перабіраюцца вясковыя жыхары ў сучасныя малыя і вялікія гарады, шукаючы там прыгажэйшага жыцця, лягчэйшага хлеба. Нават дзікія птушкі і звяры перасяляюцца ў горад. Каму хочацца ў полі пад трактарам капыты задраць.
Вось і я, адна з уцекачоў, выйшла з цягніка на чыгуначным прыпынку і цяпер шпарка іду да вёсачкі, дзе нарадзілася і вырасла. З абодвух бакоў насыпанай жвірам дарогі ляжаць акуратныя палеткі. На месцы быўшага некалі луга бліскаціць вада ў роўненькім рове, а паабапал рова чарнее нядаўна згараная глеба. Нябожчыца маці расказвала, што перад Айчыннай вайной пачынаў капаць гэты роў мой дзед рыдлёўкай. І лавілі ў ім кошыкам рыбу. Веру. Гадоў трыццаць пяць таму сама амаль так рыбачыла ў Казахстане. Хочаце верце - хочаце не.
Мая вёсачка плёскалася ў каляровай лістоце восені. Сёлета верасень стаяў на дзіва цёплы і сухі. З пад гэтай стракатай коўдры выглядалі шэрыя дамы. Не ішоў дымок з іх каміноў, не мычалі на выпасе каровы, не гагаталі на падворках гусі, не грэбаліся пад платамі куры. У агародах разросся вішнявец, маліннік, чарнасліўкі. Я добра помню смак яблык, што ляжаць пад старымі яблынямі.
Павырасталі бярозы ў бярэзнічку, з якога да вёскі здаецца збеглі маладыя сасёнкі. Так некалі адтуль неслася з санкамі вясковая дзетвара. На другім канцы доўгай вуліцы, ля гаю, людзі пакуль жывуць.
Я вярнуся сюды. Хопіць горада. Прыняўшы ўсіх, ён не звяртае ўвагі на стомленага адзінотай чалавека. Рашуча адчыняю летніцу. Вось печ запалю і прыбяруся трошачкі. У печы нават накладзены дровы. Ад самых гэтых думак зрабілася цёпла. Якое шчасце, што мая летніца захавалася і яе, нават, не абрабавалі:не выдралі чыгун з печы на металалом.
Амаль увесь вечар сяджу на ганку. Галава п'янее ад наяўнасці прыйшоўшых з былога гукаў. Гумовым мячыкам то скача, то каціцца смех альбо гоман, лязгае вядро аб студню, бляюць авечкі, якіх гоняць з пашы, скрыпіць калітка... .
Падкінула паленца ў печ. Смех! Такі модны сёння камін! У нашай вёсцы ёсць ён у кожнай хаце і называецца зусім проста - печ, без усялякіх там выкрунтасаў.
Дастала з мамінага дзявочага сундука чыстую саматканую прасціну, прасушыўшы трошачкі на печы, засцілаю ложак.
Знясіленая ад успамінаў, як была, ў спартыўным касцюме, прылегла. Тут на летніцы заўсёды пахла яблыкамі. Цэлую восень сушылі іх у печы і на прыпечку. Бразнула засланка. У сне нехта ласкава гладзіць маю руку сваёй мяккай далонню. Так малую мяне ўкладвала спаць маці. Не, яе рука была цёплай, але не мяккай ад цяжкай сялянскай працы. А гэтая, да таго ж, і валасатая. Вось, здаецца, і на ложак прыселі. Мае павекі зрабіліся цяжкімі і не расплюшчваюцца. З закрытымі вачыма нашчупваю пад падушкай мабільны тэлефон. Уключыла ліхтарык. Яго праменчык забегаў па кухні. І навошта мне гэта - зусім не страшна. Незнарок працягнуўшы другую руку ў самы кут за ложкам, ухапілася, добра так, за нешта мякенькае і кругленькае, быццам паміж задніх ножак маладога баранчыка. Нехта схамянуўся і піснуў. Рука мая, на дзіва, з кожнай хвілінай мацнее! Праменчык ліхтарыка пабег у кут. Не паверыце! У сваіх руках я трымала самога чорта! І за такое месца!
Гэта яго збянтэжыла не менш за мяне.
- Ну што папаўся, халера? - запытала я, не раскрываючы свае сярэднестатыстычныя вусны.
Чорт маўчаў. Яго казліная галава з баранімі рожкамі сядзела на спрытным целе невялікай малпачкі, з валасатымі рукамі і крэпкімі капытцамі. Чорт паспрабаваў усміхнуцца мне, але яго аскал толькі нагадаў усмешку.
- Чаго толькі не прыходзіцца перажыць простай беларускай жанчыне! Гэта вам не каня злавіць ці прыпыніць там, - думалася мне.
Я так добра страсянула рукой, што выраз яго вачэй напоўніўся простай чалавечай мальбою.
- І што ты думаў?! У мяне па жыцці не раз адымала мову... .
Не прасі мяне, прасі Усявышняга пана і знікні, - моўчкі загадала я.
- Жанчынка, толькі адпусці - ўсё зраблю, як ты сказала, - падумаў чорт і знік.
Здавалася я ўжо даўно не сплю. Неспакойна павярнулася да сцяны. Пад цюфяком тоненька запішчалі, мабыць пад ім было гняздо з маленькімі пацучкамі ці мышамі. Я добра прыціснулася да таго месца бокам, каб замаўчалі. …
Як заўсёды, на світанку я ўжо на нагах. Якія начныя кашмары?! Гэта проста сон. У нашым жыцці сустракаюцца сапраўдныя жахі. Страшна, калі здзекваюцца, рабуюць, агаворваюць, ашукваюць, ужываюць наркотыкі, співаюцца,нават здаць экзамен бывае трасуцца каленкі. Неспяшаючыся іду па вясковай вуліцы. Чаму толькі маю летніцу не абрабавалі? У пустых дамах відаць, што чэрці і пагаспадарылі. Вокны гэтых дамоў сіратліва паглядалі на мяне. Не сумуйце. Запыленыя шыбы маёй летніцы радасна свяціліся на сонцы. Мой дом чакаў мяне столькі часу.
Гледзячы на крыжы,што стаяць ля вёскі, я чытала: "...І будзе воля твая, як на зямлі, так і на нябёсах..." - словы мае малітвы ляцелі ўвысь. Там яны сустракаліся са словамі іншых людзей: "- Божа, прабач нам грахі нашы," - прасілі людзі ў тога, хто любіць, шкадуе і выбачае пасапраўднаму. Я была адной з іх.

Последний раз редактировалось valentina__rovinskaya; 02.04.16 в 17:08.
 

Виола_Левчук Виола_Левчук в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 169

Виола_Левчук популярный Виола_Левчук популярный Виола_Левчук популярный Виола_Левчук популярный Виола_Левчук популярный Виола_Левчук популярный Виола_Левчук популярный Виола_Левчук популярный Виола_Левчук популярный Виола_Левчук популярный Виола_Левчук популярный

спасибо,оочень познавательно
 

Валентина_Ровинская Валентина_Ровинская в оффлайне

новичок
Сообщений: 3

Валентина_Ровинская популярный Валентина_Ровинская популярный Валентина_Ровинская популярный Валентина_Ровинская популярный Валентина_Ровинская популярный Валентина_Ровинская популярный Валентина_Ровинская популярный Валентина_Ровинская популярный Валентина_Ровинская популярный Валентина_Ровинская популярный Валентина_Ровинская популярный

Перайсцi поле
Басаногае дзiцё нясецца па лузе да жытнёвага поля. Хустачка дзяўчынкi злезла на плечы, i рыжыя, кучаравыя валасы палыхаюць у промнях заходзячага сонца. Там, сярод каласкоў, сiнеюць валошкi, i яна спляце сабе прыгожы вянок на галаву. Але кветак дзяўчынка так i не сабрала, а ўжо стала жанчынай апынаецца ў краiне колеру спелай збажыны, дзе ўсе навокал пясчанае. Тут у меру светла, суха i вельмi цiха. Кожны жыхар гэтай краiны мае свой, падобны да суседняга пакойчык. Дакладней кажучы: кожны пакойчык прызначаны для некага. З такога вось стандартнага жылля выходзiць ёй насустрач бацька. Адчуваецца радасць ад сустрэчы. Значыць тут яшчэ адчуваецца. Але нiякiх абдымкаў. Яны размаўляюць позiркамi. Яна паварочвае галаву да агенчыка, што сцiпла свецiць удалечынi, з левага боку ад уваходу ў царкву. Вось яе позiрк падымаецца да купала, якi ўнутры аказваецца пясчаным шпiлем касцёла. Справа ад уваходу ў царкву стаiць чарга незнаёмых i знаёмых ёй людзей. Гэтыя людзi ўсе колеру спелай збажыны, толькi першы - не. Яна добра ведае першага ў чарзе. Ёй трэба iсцi далей, да калiткi з чатырох шэрых дошак, дзе-нiдзе пакрытых цёмна-зялёным iмхом. Калiтку ўжо адчынiлi. Пад яе нагамi да ўсiх бакоў гарызонту расцiлаецца зелянiна неабсяжных палёў, пасярод якiх палосачка са спелай збажыною з адзiн у адзiн налiтымi цяжкiмi каласкамi.
- Iдзi, - кажуць ёй, - Гэта тваё поле. Пройдзеш - знойдзеш свой дом.
Смела ступiўшы, яна бярэ ўказаны накiрунак, але губляецца ў нейкай сядзiбе з падворкамi, агародамi, курамi, свiнямi, авечкамi i iншай жыўнасцю.
Поле чакае, над iм навiсла чорная хмара, але яна не можа закрыць сабой сонечныя промнi, якiя песцяць кожны жытнёвы каласок.

Последний раз редактировалось Валентина_Ровинская; 27.08.18 в 20:46.
 
 

Валентина_Ровинская Валентина_Ровинская в оффлайне

новичок
Сообщений: 3

Валентина_Ровинская популярный Валентина_Ровинская популярный Валентина_Ровинская популярный Валентина_Ровинская популярный Валентина_Ровинская популярный Валентина_Ровинская популярный Валентина_Ровинская популярный Валентина_Ровинская популярный Валентина_Ровинская популярный Валентина_Ровинская популярный Валентина_Ровинская популярный

Масленiчная казка
Гэта было даўным-даўно,калі не было ні машын,ні камп'ютэраў.Жыў-быў гаспадар
Год,які на той час кіраваў зямлёю. Было ў яго тры,не -чатыры дачкі:Зіма,Вясна,Лета і Восень.
Прыгажуні жылі ў бацькоўскім доме,у чароўным каралеўстве над зямлёй. У кожнай з дачок,як
цяпер кажуць ,быў свой бізнес. Хоць яны павырасталі і ўжо павывучваліся,усе жылі разам з бацькам,
бо былі яшчэ незамужнія.І гэты факт ў іншых каралеўствах не раз успамінаўся.

І вось узімку,на каляды,завіталі ў нябесны замак гаспадара Года сваты. Былі яны ўсе багатыя і ганаровыя."У вас,
кажуць,-дзеўка,ў нас- купец... ." Сватаў слаўны паніч Месяц старэйшую дачку Зіму.Пакахаў ён яе моцна
так.І прыгажуня Зіма і чысцюля.А працавітая!Рэкі лёдам пакрывае, зямлю белай коўдрай засцілае,дрэвы ў іней
апранае,нават на вокнах казачныя ўзоры малюе.А сняжынак натчэ! І ўсе не падобныя адна на адну.
Сам Месяц быў паніч малады,ладны,і каралеўства яго было не з апошніх.
- Добра,кажа гаспадар Год,-я лічу ,не стане яна бацьку пярэчыць.Праз гадзіну-другую Зіма вернецца дадому,бо
цяпер вельмі занятая.А мы пасядзім за сталом трохі,пагутарым аб тым аб сім.

Вясне,Лету і Восені вельмі спадабаўся жаніх.Пазаздройсцілі яны Зіме і закрылі-надоўга так-вароты ў замак. А
каб ніхто не пачуў,як яна стане стукаць ды грукаць,наказалі музыкам моцна граць,дзеўкам-гучна спяваць.Але яшчэ
не ўсё.У віно,якое на стол падалі,далілі нечага мацнейшага,можа таго,што для кампрэсаў пры харобе ўжывалі. Захмялеў
бацька Год,захмялелі і ўсе госці.Сядзяць сабе. А гадзіна на небе,што чатыры тыдні на зямлі!Ужо і Студзень студзіў-прастудзіў,
і Люты лютаваў-пралютаваў. Снегу на зямлі! У самых руплівых людзей дроў на тры зімы хапае,аднак і тыя патыліцы чухаюць:"
Зацягнулася зіма.Калі не пасеем,то і не вырасце нічога..."Ды і сама Зіма кожны дзень плача.А ноччу,спрацаваная,спіць без ног.

І пачалі старыя і малыя думаць:як жа гэта гаспадара Года апавясціць,што на зямлі робіцца? І прыдумаў народ. Зрабілі з саломы
велізарную бабу, паставілі яе на высокай гары ці ў полі,мо,дзе каля Сакольнікаў ці ля Свіслачы.Падпалілі салому,а самі давай
прытанцоўваць,не-танцаваць,бо прытанцоўвалі яны ад марозу. Спяваюць,бліны пякуць,маслам мажуць.Аж уверсе там усё затрэслася.

Спалохаліся Вясна ,восень і Лета,разбудзілі бацьку(ён і праўда трохі задрамаў за сталом). Кінуліся дачушкі яму ў ногі і ўсё,як было,
расказалі,павініліся. Каб простыя былі дзяўчаты,то атрымалі б папругай ці лейцамі.Але ж гаспадару Году трэба было яшчэ і іх замуж аддаць,
таму ўсё прайшло ціха:павыдурняліся трохі -і годзе. А паніч слаўны Месяц з Зімой пажаніліся. Вяселле было пасля Вялікадня.

З тых часоў людзі ў нашым краі заўсёды зіму праводзяць,палячы саламянае чучала,весяляцца,сабраўшыся разам.
Тут і казцы канец.[/QUOTE]
 
Быстрый переход
[]
Вверх
HOSTER.BY: профессиональный хостинг и регистрация доменов .BY
Более 35000 сайтов выбрали нас. Присоединяйтесь!
 
РЕСУРСЫ ПОРТАЛА
   Все ресурсы