228

Тут говорят!
Авторизация
Список форумов
Войти через акаунт
 

Сонеты на конкурс
Подписаться/отписаться на тему (функция доступна только для зарегистрированных пользователей) Любимая тема (вкл/выкл) []

Страницы: 1  2  3  4 
Добавление сообщений к этой теме для незарегистрированных пользователей невозможно
Тему смотрит 1 незарегистрированный пользователь
Модераторы
Рейтинг темы: *** (20636 просмотров)
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения
 

trya trya в оффлайне

новичок
Сообщений: 13

trya популярный trya популярный trya популярный trya популярный trya популярный trya популярный trya популярный trya популярный trya популярный trya популярный trya популярный

Казачны санет

Віня Пых пытае ў Мамы Му:
- Як у Цудазем’і п’юць гарбату?
Ці паправіў Чыпаліна хату?
Дзе быў Снежны чалавек сто год таму?

Воўк сваю ўгаворвае куму
Каралеўскія набыць палаты.
Вірус Шкодзя зноў клянецца тату:
- Табакерку, што са срэбра, не вазьму!

Хто? Куды? Адкуль? Чаму? Калі?
Зведаць у прыдуманай зямлі
Беззаганны не адолее санет.

Бо схаваны, чаканы, забыты,
Невымерны, складаны, адкрыты
Невычэрпны дзіцячы сусвет.

Последний раз редактировалось trya; 20.10.13 в 23:25.
 

trya trya в оффлайне

новичок
Сообщений: 13

trya популярный trya популярный trya популярный trya популярный trya популярный trya популярный trya популярный trya популярный trya популярный trya популярный trya популярный

Алюзіянет

Паміж пяскоў і глін тутэйшых,
Над хвалямі азёраў, рэк, балот,
На землях прадзедаў маіх шмат год,
Нібы заснула казка дзён даўнейшых.

Прыбег прамень ад сонцаў весялейшых,
Святочны дзень ажно прыспешыў ход,
І чуецца ярчэй нябесны звод
Звычайных спраў, апетых і цямнейшых.

Хтось замчышча ўскапаў на агародзе,
Не верачы ні лёсу, ні прыродзе,
Схаваў назад святой зямлі слаі.

Там добра красавалі буракі,
Крыніцу памяці падмяўшы пад бакі.
А як нашы продкі жылі…
 

Gal.lia Gal.lia в оффлайне

новичок
Сообщений: 85

Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный

Мяне заўжды хвалюе самалет,
Што з вышыні заходзіць на пасадку,
Кране зямлю, спыніўшы свой палёт,
І ёй аддасцца поўна, без астатку.

Як прымірыць свой вольны, горды дух,
Што рвецца ўвышкі ад зямных надзённых мук,
І свету і парадку нерухомасць,
Што лічыць шчасцем на зямлі твая свядомасць?

Зноў самалёта ў небе тонкі гук.
Ён да зямлі ляціць, а я да тваіх рук -
Імкнемся да надзейнасці спакою.

Спыніўся ён і на грудзях зямлі заціх,
Бо сэнс жыцця існуе для дваіх.
Хацела б я разумнай быць такою!

Последний раз редактировалось Gal.lia; 20.10.13 в 23:40.
 

Gal.lia Gal.lia в оффлайне

новичок
Сообщений: 85

Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный

Буяюць фарбы. Восень спакушае,
Як спелая жанчына, напаказ.
Яна адна прывабная такая,
Бо знацьме – будзе ўсе ў апошні раз.

Рабін чырвонаягадных каралі
Гайдаюцца на велічных грудзях.
Майкап ёй, як на фэст, намалявалі.
Ды чуцен плоці крык, адчаю жах.

Суровых маразоў сівая зграя
Як наляціць, то болей ёй не жыць,
І разумее ўсе душа жывая -

З дажджом раскоша гэта мусіць сплыць.
Іду сярод красы, сябе пытаю:
Мо’ й мне кулон на пацеркі змяніць?...

Последний раз редактировалось Gal.lia; 20.10.13 в 23:41.
 

Gal.lia Gal.lia в оффлайне

новичок
Сообщений: 85

Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный Gal.lia популярный

Адценні слоў блукаюць, як заранкі,
Красоўныя каралі-падарункі,
Як водблескі яскравае маланкі,
Што воблакі зямлі падаравалі.

У пералівах сэнсу млее сэрца.
Сланечнікавы бубен б’е паразу.
Ты ж не ўспрымаеш ні актаў, ні тэрцый,
Блішчастых словаў рассыпаеш стразы.

Далонькай ноч здымае бляск зары.
І таннае зіхценне слоў накрыта
Кахання пачуццем , як аксамітам.

Цяпер ва ўсім, што б ты ні гаварыў,
Адзіны сэнс, глыбокі, як сусвет.
Збліжэнне чалавечых двух планет…
Страницы: 1  2  3  4 
 
Быстрый переход
[]
Вверх
HOSTER.BY: профессиональный хостинг и регистрация доменов .BY
Более 35000 сайтов выбрали нас. Присоединяйтесь!
 
РЕСУРСЫ ПОРТАЛА
   Все ресурсы