27

Тут говорят!
Авторизация
Список форумов
Войти через акаунт
 

Любімая класіка беларускай паэзіі
Подписаться/отписаться на тему (функция доступна только для зарегистрированных пользователей) Любимая тема (вкл/выкл) []

Страницы: 1  2   из  2
Добавление сообщений к этой теме для незарегистрированных пользователей невозможно
Тему смотрит 1 незарегистрированный пользователь
Модераторы
Рейтинг темы: ***** (44858 просмотров)
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

У сучасным беларускім кнігавыданні, да жалю, мала дабротных анталогіяў нашай класічнай паэзіі.
Прапаную крыху запоўніць прабел, змяшчаючы любімую класіку на старонках гэтага форума.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Аркадзь Куляшоў

Балада пра вока

(Паводле народных матываў)

Памяці Ю. Фучыка

На беразе мора, у часе прыбою,
Узважвалі нелюдзі вока людское.

Ні скалы, ні горы камення цяжкога
Не пераважылі вока малога.

Дзівіліся нелюдзі зблізку, здалёку —
Ім скалы і горы відаць былі ў воку.

У воку відаць яшчэ й мора, нібыта
Было яно ў сподак маленькі наліта.

Ускінулі нелюдзі злосна на шалі
Марскія цяжкія салёныя хвалі.

Хоць вока людское, як кропля малая,
Ды з месца і мора яго не скранае.

З-за хваляў бясконцых — і сініх і шэрых —
У воку далёкі віднеў яшчэ бераг.

Тут нелюдзі вырашылі між сабою,
Каб вока ды ўсёй пераважыць зямлёю.

На шалі ледзь-ледзь ускацілі рукамі
Зямлю з акіянамі, мацерыкамі.

Дзівіліся нелюдзі зблізку, здалёку:
Грамада зямлі ўсёй змясцілася ў воку.

Апроч той зямлі і зямное арбіты
Былі ў ім яшчэ і сузор'і адбіты.

Ускінулі іх, але й зор яму мала,
У воку, апроч іх, свяцілася мара.

На сэрцах у нелюдзяў стала трывожна
Ім мару ніяк пераважыць няможна.

Яны б пераважылі сонца і хмару,
А як пераважыць ім светлую мару?

Яна не вагой ім сваёй пагражала,
А тым, што святлом, як агнём, спапяляла.

На вока цямнюткую хмару нагналі,
Дажджом і маланкамі мару знішчалі,
Цямрылі крывёю, палілі слязою,
Пакуль не засыпалі вока зямлёю.

Пагасла ў ім сонца, блакітнае неба,
Больш воку сузор'яў далёкіх не трэба.

Адна за адной у ім далі
Згасалі,
Палі за палямі,
Лясы за лясамі.

Яго, не цяжкое ўжо, сумныя шалі
Вышэй і вышэй, як труну, падымалі.

Засыпалі вока...

А мара? Што з ёю?
Яе не засыпаць сырою зямлёю.

1947 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Куляшоў Аркадз&#11.jpg‎
Просмотров: 81
Размер:	61.4 Кб
ID:	61226  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 06.04.13 в 23:41.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Уладзімір Караткевіч

Заяц варыць піва


Туман плыве з нізіны сівы
Над нівай голай і пустой.
"Глядзіце, заяц варыць піва", -
Жартуюць людзі між сабой.
А я відушчым бачу зрокам,
Як ён прысеў каля агню,
Трыгубы, шэры, касавокі,
І піва варыць з ячмяню.
Яліна іскрамі страляе,
А ён прыладзіў кацялок
І трэскай варыва мяшае,
Каштуе, сплёўвае набок.
І піва заяц варыць густа,
А на закуску - бурачок,
Трава, заечая капуста,
Галін асінавых пучок.
З зайчыхай вып'юць па маленькай
І дзеткам трошкі паднясуць,
Пужлівым галаском таненькім
"Цвіцела морква" завядуць.
Пабачыш - не гані з абсады,
Дай хоць на гэты дзень спакой,
Павінна ж быць і ў зайца радасць
Перад халоднаю зімой.
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Уладзімір Кара&#10.JPG‎
Просмотров: 68
Размер:	32.9 Кб
ID:	61227  
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Максім Багдановіч

Дзед


Так цёпла цэлы дзень было,
Што дзед - i той сцягнуся з печы,
Ля рэчкi сеў, дзе больш пякло,
I грэў пад старай свiткай плечы.

Сiнеўся бор, цякла вада,
Скрозь пахла мёдам i травою...
А дзеду нат i не шкада,
Што хутка будзе ён зямлёю.

1913 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Максім Багдано&#10.jpg‎
Просмотров: 78
Размер:	44.9 Кб
ID:	61228  
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Вацлаў Ластоўскі

Чырвонец

У меставай браме, дзе люд плыве ракой
і варта моцная дзень ноч пільнуе,
схіліўся я й падняў чырвонец паўнаважны
з-пад ног людскіх,-
якога перш не бачылі ранейшыя хадзьбіты.

Кругом мяне натоўп зрабіўся.

Казалі мне адны, што я падняў, от, свежую іх згубу…
Другія,- што я не першы звочыў,
што дзель яны павінны ўзяць з маёй знаходкі.

Старожы ж, каб сагнаць натоўп, усім крычалі,
што я місьцюк, што я кастыг за пенязь выдаю:
“бо хто на бітым шляху па золаце таптаў бы
чакаючы “яго” прыходу з падарожы!?!”

І ўсе паверылі старожы…

1926 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Вацлаў Ластоўс&#10.jpg‎
Просмотров: 96
Размер:	97.1 Кб
ID:	61229  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 07.04.13 в 00:01.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Янка Лучына

Стары ляснік


“Паночку, даражэнькі, дай пораху крышку,
Калі маеш увагу на старога Грышку!..
От ліха наляцела! прыйшло на астатак:
Найлепшае заўчора з нашых жарабятак
Мядзведзь– падла…дый каб жа ваўкі яго з’елі!
Задушыўшы ў лесе, кінуў каля елі!..
А Божа ж мой!..от быў бы конь чэраз два годы,
А цяпер што?- нічога акром адно шкоды!
Дай пораху, паночку!”
Так стары, чуць жывы,
Прасіў пана даўнейшы са двара мыслівы.
- Што ж тут порах паможа?
- Каб раз здох маруха,
Яго я пачастую са стрэльбы ў вуха!
-Чы ты, Грышка, звар’яцеў?
- Не! – дзякаваць Богу!
Як жа ж ты на мядзведзя?..Ледзьве цягнеш ногу,
Як бы ў ліхаманцы, скачуць табе рукі.
- І сам я гэта знаю…Калі ж плачуць ўнукі,
Дый гоманам вялікім поўна наша хатка.
Каб пан відзеў, якое было жарабятка!
І доўга, і шырока, і крэпка у карку,
Самы гэты конь быў бы нам у гаспадарку!..
Не дарую!.. Мядзведзю павыцягну жылы!
Каб не меў я спакою і серэдзь магілы,
Калі будзе без кары то насенне ўражжа!!!
Чы ён мне шкуру злупіць, чы сам, шэльма, ляжа!
-Ды ты ж хіба са стрэльбай даўно не меў дзела?
-Лет з пятнаццаць, як старасць маю сілу з’ела!
-Што ж цяпер ты ўздумаў? Ты ж старэе хрэна,
Страляючы не ўцэліш і ў копу сена.
-Скуль пан знае?..Аднача ж я лічу на гэта,
Што маруху патраплю перавесць са света.
Не глядзі, пан, што гарбом мне сагнула спіну,
Вымяркую ў вуха, чы ў лоб, у серадзіну!
-Ды ты хіба сягоння блёкату аб’еўся?..
Куды ж розум даўнейшы у цябе падзеўся?..
Мерыш сілы старыя, Бог зна, якой мерай!
-Дай пораху, паночку, бо пайду з сякерай!
-Ось мы лепей іначай гэту скончым справу:
На мядзведзя ускора устроім аблаву!..
-А, крый Божа! Не трэба, паночку, не трэба!
Ён уцячэ з аблавы!.. Не скаштую хлеба,
Спаць не буду, пакуль жа не заб’ю маруху,
Пакуль чорну на землю не выпушчу юху,
Пакуль шкуру ў нашай не развешу хаце:
Ось! – гэта для вас, дзеткі, па нашай утраце.
Ён уцёк бы з аблавы як піць даць, паночку,
Да жарабятка прыйдзе на трэцюю ночку,
А я і прыпільную!!!
- Проста жаль старога!..
Слухай, Грышка!- каб дзеткі не плакалі многа,
Дарую жарабятка ад сівой кабылы!..
Бяры! І успакойся!
-Да самай магілы
Буду Бога за вамі прасіць, ясны пане!..
Каб вам і вашым дзеткам даваў панаванне
За вашу для нас бедных добрую натуру,
Дый пану ж ад мядзведзя прывалаку шкуру.
-Як-та шкуру? –якую?…
-Дый з яго, халеры,
Жаль бо некі вялікі еў мяне без меры,
Яго я звесці кляўся, пакляўся на душу…
Дык і слова прад Богам стрымаць цяпер мушу.
- Гм!.. а стрэльбу чы маеш?
- Ёсцяка у клеці;-
Учора трохі правіў, папсавалі дзеці.
Але стрэліць- ночога!.. я знаю старуху,
Яшчэ раз мне паслужыць!.. Будзе гад без духу!
- Ты лепей гэты штуцэр на! бяры ад мяне!
- Не, паночку! не трэба!.. кажу на сумленне,
Не ўмею я з панскай… лепей з сваёй плясну,
Але будзь, пан, спакоен! – як у свечку ясну!
- Казёл ты! Больш нічога!.. Усе вы такія!..
На порах!.. Дый няхай жа сам Бог цябе крые!
Назаўтра, яшчэ з лесу не ўзглянула сонца,
Пан праснуўся, падняўся, паглядзеў у ваконца;
Глядзь!-
а Грышка са стрэльбай сядзіць ужо на ганку-
- Па мядзведзя да лесу пашлі, пан, хурманку.

1892 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Янка_Лучына.jpg‎
Просмотров: 79
Размер:	12.5 Кб
ID:	61851  
 
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Валянцін Таўлай

***

Калі атуліць змрок зямлю –
і ў небе загарацца зоры –
я вылятаць душой люблю
з турмы ў надзорныя прасторы.
Такі прадоністы спакой
глядзіць праз воблік зор халодных,
што я паспакайнеў душой
і – у няволі стаў свабодны.

3.12.1929г.
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Валянцін Таўла&#1.jpeg‎
Просмотров: 83
Размер:	6.2 Кб
ID:	61852  
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Перш чым прачытаць наступны верш,
неабходна згадаць, што ён быў напісаны ў часы СССР,
калі беларусаў-прызыўнікоў накіроўвалі
"выполнять интернациональный долг в Афганистане".

Яўгенія Янішчыц

Верш, напісаны ў цырульні


Шчэ ні агонь, ні скруха не лякае,
Але чаму, схіліўшыся ніжэй,
Цырульнік вас трывожнымі рукамі
Бязбожна так і клопатна стрыжэ!

Маёй вясны далёкай адгалоскі…
І я ужо сачу праз ціхі боль,
Як ападаюць пышныя прычоскі —
Русявыя. І чорныя, што смоль.

Таму шапчу услед на голас звонкі,
На смех ваш безаглядна-малады:
Радзімыя, шчымлівыя жаўронкі,
Дай Бог сустрэць мне вас праз два гады.

Шчаслівае дарогі вам і пошты,
Хай вас цяпло радзімы саграе.
…Ад першай кулі гібнуць. Ад апошняй.
Не па-мі-рай-це!.. хлопчыкі мае.

З кнігі “Каліна зімы” 1987 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Яўгенія Янішчы&#10.jpg‎
Просмотров: 90
Размер:	19.1 Кб
ID:	61853  
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Пятрусь Макаль

Вар'ят і вайна
Паводле нямецкай народнай народнай казкі

З травінкай любой размаўляў ён без слоў,
Блукаючы ў джунглях аеру.
Віталі вар’ята кіўкамі галоў
Гарлачыкі ў белых самбрэра.

А полем узбоч без дарогі ішлі
У касках гарбатых салдаты.
І следам за імі – да сонца з зямлі –
Узносіўся пыл ружаваты.

Наўсцяж прасавалі яны збажыну –
Пад ботамі гнулася сцежка.
- Куды вы? –
Спытаўся вар’ят.
- На вайну!
Хіба ты не бачыш даўбешка?!

Галодны крумкач на высокай сасне,
За войскам, цікуючы, кракаў…
- А што вам салдаты, рабіць на вайне? –
Вар’ят непакоіў ваякаў.

Тапырачыся, нібы напаказ,
Штыкі палымнелі пад сонцам.
- Паліць!..
- І расстрэльваць!..
- І нішчыць!.. –
Адказ
Каціўся над строем бясконцым.

- Навошта? –
Не здолеўшы ўцяміць, відаць,
Ускрыкнуў вар’ят анямела.
- Каб зноў нараджаць!
- Каб зноў будаваць! –
Вясёлае войска грымела.

Гула ад абцасаў зямля, нібы звон,
Губляючы водгулле ў жыце.
І кінуў ваякам вар’ят наўздагон:
- Дык хто з нас вар’ят адкажыце?

З кнігі “Акно” (1965-1967)
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Пятрусь_Макаль.jpg‎
Просмотров: 86
Размер:	15.8 Кб
ID:	61880  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 14.04.13 в 13:20.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Міхась Стральцоў

***

Калі маўчыць душа, гібее розум наш,
Як дрэва без вады ці як вятрак без ветру.
Жыццё лічы на дні альбо на кіламетры –
Вакол цябе адно панылы антураж.
І ўсё, што словам ты ні назавеш,
Маўчыць як цішыня ці як вятрак без ветру,
І не даецца сэнс, нібы руцэ паветра.
Калі душа маўчыць, не гаварыце лепш.

1972 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Міхась Стральц&#10.jpg‎
Просмотров: 90
Размер:	18.8 Кб
ID:	61997  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 15.04.13 в 22:25.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Янка Купала

А яна...


Гэткім шчырым каханнем яе атуліў,
З гэткай ласкай глядзеў ў яе сумныя вочы, —
Як і сонца не туліць расквечаных ніў,
Як і зоры людзям не ўглядаюцца ўночы!

Так пясціў, так галубіў галубку, яе,
Так цяпліў сваім сэрцам сірочым ёй грудзі, —
Як і маці не песціць дзіцё — як спаўе,
Як і вогнішча ззябнутых грэці не будзе!

Столькі песень над песнямі ёй я напеў,
Столькі думак злажыў аб ёй важных, таёмных, —
Як і бор гэтак з ветрам шумець не шумеў,
Як і век гэткіх дум не злажыў для патомных!

Гэткі ў сэрцы сваім збудаваў ёй пасад
I такую ўзлажыў ёй з кахання карону, —
Як і неба з зямлёю, на Божы загад,
Не прыдбаюць такіх ні кароны, ні трону!

Так уславіў яе ў славу сонца і зор,
Так маліўся дзень-ноч к ёй мальбою нябёсаў, —
Як і мудрасць не ўславіць ўсясвету прастор,
Як і каня не моліцца ўлетку да росаў!

Утварыў з яе шчасце з-пад шчасцяў сваё —
Чарадзейную княжну з аповесці дзіўнай,
I пад ногі ёй кінуў жыццё сваё ўсё...
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
А яна?.. А яна была толькі... дзяўчына!..

1915 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Kupala_Janka.jpg‎
Просмотров: 63
Размер:	21.2 Кб
ID:	62121  
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

А вось зусім іншы паводле настрою верш Паэта:

Янка Купала

Кат

I неба цямнейша ад сажы,
I крык далятае савы,
Падводзяць кабеціну стражы:
Ім трэба яе галавы.

Ўжо вісельня к дзелу гатова,
Гатова людзям паслужыць:
Слупочкі і роўны, і новы,
Пятля на пярэчцы вісіць.

Вяроўкаю вецер махае,
Варушыць асіна зямлю,
Ля століка кат пахаджае,
Намыліў слізгуча пятлю.

Рыхтуецца смелы, ахвочы,
На ўсходцы ахвяру вядзе;
Закрыты кабеціны вочы,
Ланцуг на руцэ і назе.

Кат глянуў на бабу, на неба,
Уніз на людзей, на зямлю,
Пятлю залажыў, як і трэба,
Пятлю ён на шыю... сваю.

Кабета зляцела з усходаў,
I столік за ёю зляцеў,
Пачуліся крыкі з народу,
Што тут жа стаяў і глядзеў.

∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙

Хістаецца труп на вяроўцы;
Кабета прыпала да ног,
I вырвалась страшнае слоўца:
«Сыночак, мой родны сынок!..»

А неба ўсё чорна, як сажа,
I крык далятае савы,
Падводзяць кабеціну стражы:
Ім трэба яе галавы.

1906-1909 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Yanka Kupala.jpg‎
Просмотров: 84
Размер:	17.0 Кб
ID:	62122  
 
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Ніна Мацяш

Я Вас люблю


На Ваша "ты" сказаць Вам "ты" не смею,
І калі позірк позіркам злаўлю,
Як птушанё, спалохана нямею.
Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.

Святла, што падарылі, не растрачу.
І шчырых слоў ніколі не згублю.
...Нашто журба у цёплых зрэнках Вашых?..
Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.

1970 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Ніна Мацяш.jpg‎
Просмотров: 98
Размер:	5.2 Кб
ID:	62469  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 22.04.13 в 22:06.
 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

І сапраўды, лепшыя вершы выбіраеце. У Вас добры густ. Дзякую, прыемна чытаць.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

lightynna (21.04.13 22:58) писал(a):
І сапраўды, лепшыя вершы выбіраеце. У Вас добры густ. Дзякую, прыемна чытаць.
Дзякую за добрыя словы! Калі ласка, далучайцеся! Змяшчайце свае любімыя вершы.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Уладзімер Жылка

Палімпсест

Ёсць рукапісы, змест якіх сцярты
ледзь знаць
Ці нат другі напісан сэнс бязбожна.
Іх палімпсестамі прынята здаўна зваць,
І першы іхні змысл пайме не кожны.

Краіна родная! Так сталася й з табой.
Багацце й хараство твае прыроды
І прошласць слаўную змяшаў чужак з гразёй
І словы вывеў гідкія для зводу.

Але народны дух, разбіўшы мур турмы,
Здалеў вяковы бруд паганы змесці.
І з дзіўнай любасцю чытаем тое мы,
Што захавалася на палімпсесце.

1921 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Жылка Уладзіме&#10.jpg‎
Просмотров: 85
Размер:	11.2 Кб
ID:	62468  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 22.04.13 в 22:07.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Змітрок Астапенка

***


Строгі турак ідзе спакойна
Праз Батумскі спякотны рынак.
Пад чалмой яго твар – пад колер
Залатых апельсінных скарынак.

Мусульманін і прававерны,
Ён паважны і мудры разам…
Ах, які перад ім мізэрны
Гэты меднік з бліскучым тазам!

І гандляр у чалме высокай
Перад ім схіліўся гасцінна.
На прылаўку паўднёвым сокам
Бродзяць жоўтыя апельсіны.

-Ўсё на свеце з алахавай волі!
-Зайдзіцё мо на шклянку кавы?
Абрыкос залацісты і кволы
Наліваецца сонцам млявым.

Падыйшла і да іх дзяўчына
Пад чадрою густой і чорнай.
Абрыкосы і апельсіны
Ў цесны кошык ляглі пакорна.

Узнімі ты чадру, турчанка!..
Муж не ўбачыць – ён п’е там каву.
Глянь – на моры гуляюць чайкі,
Сонца твар узняло ласкавы.

Ты не бачыла сонца, люба!
Пакажы мне тваё аблічча!..
Параходаў дымяцца трубы
І на ўсход за сабою клічуць.

Хочаш, люба, - паедзем разам
На прасторы марэй раздольных…
За Батумам і за Каўказам
Свет такі ж вялікі і вольны.

Як растануць у стэпах горы,
Пакажу я табе краіны,
Дзе жывуць і ў змаганні твораць
Вось такія ж, як ты, жанчыны.

Я люблю гэта ваша сонца
Абрыкосаў і апельсінаў…
……………………………….
Забівае ўжо меднік донца,
Адыходзіць з чадрой дзяўчына.

Зноўку рынак спякотны, шумны
Тхнуў густым апельсінным пахам.
Выйшаў турак і йдзе задумна,
І кіёк у яго пад пахай.

Соннасць. Спёка. Стаіць высока
Сонца ў чыстай далёкай сіні…
На прылаўках паўднёвым сокам
Бродзяць жоўтыя апельсіны.

1931 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Змітрок Астапе&#10.jpg‎
Просмотров: 84
Размер:	8.3 Кб
ID:	62853  
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Максім Танк

Карынфская ваза

Карынфская ваза.
Малюнак выразны яшчэ.
Прыўзняўшы хітон свой,
Красуня абутак купляе.
Ад ног яе стройных
Шавец не адводзіць вачэй,
І хоць прамінулі вякі -
Ўсё сандалі да іх прымярае.

12.11.1993
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Maksim_Tank_1937.jpg‎
Просмотров: 89
Размер:	27.9 Кб
ID:	62856  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 29.04.13 в 22:07.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Данута Бічэль

Згуба

Здрадзіў таварыш…
А быў – хоць да болькі…
Спакойны, як сон маладзенькі…
Не бойкі
і не пусты,
не мякінай напханы…
Горай баліць,
чым як здрадзіць каханы.

Ні абяцанак,
ні клятваў,
ні путаў…
Як маладзік, знік за хмарку –
і пуста
стала на светлай прагаліне дня.
Цэбар маўчання –
ні вечка, ні дна…

З кнігі “Снапок. Выбраныя вершы”, 1999 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Данута Бічэль.jpg‎
Просмотров: 89
Размер:	12.4 Кб
ID:	64032  
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Мікола Гусоўскі

З паэмы "Песня пра зубра" (1523 год):

Край мой (цяпер ужо ўласнасць Кароны) калісьці
Я перамераў удоўжкі і ўпоперак пешшу.
Змалку ад бацькі вучыўся ў бясконцых абходах
Крокам нячутным ступаць, каб нішто не шурхнула,
I спасцігаў, як звяроў прыкмячаць па бярлогах
Нюхам, і вухам, і вокам, Без якасцей гэтых
Не напалюеш, бо звер палахлівы і пільны.
Колькі патоў ён, бывала, зганяў з мяне ў зімнюю сцюжу,
Коп’і шыбаць прымушаючы з бегу наводмаш!
Колькі нагледзеўся смерці, наслухаўся енку
Ў пушчах, пакуль мяне, сына, вучыў палясоўшчык!
Рос і засвойваў усё: дзе сям'ёю мядзведзі
Сусляць маліннік, дзе пасвіцца дзік па дубровах,
Як на ласёў асцярожных нябачныя сеці
У лузе расставіць, каб трапіў у пастку сахаты.
Бачыў і чуў, як пальбой аглушалася пушча,
Грузна, мармычучы, ў снег асядала здабыча,
Жмурыўся перш, калі недзе ў імклівай пагоні
Ранены верхнік мільгне, і адно толькі згледзіш:
Кроў на кані і, як гронкі каліны,— на снезе.
Вось у такіх пераплётах на нашых аблавах
Часта і я быў раўнёю сваім пабрацімам.
Рэкі лясныя, Дняпра паўнаводнага строму
Пераплываў я з канем у пагоні за зверам.
Што там таіцца, карцела дзе-небудзь і збочыць;
Гнаў тую думку: на людзях і смерць не страшная.
Колькі нягод паспытаў я на тых паляваннях —
Каяцца б можна, ды хто ж калі каяўся ў мілым!
Быў і адважны, а дзе й неразважны, казалі:
Як ні было — не забыць сваю школу Міколу.
Гэтую ж песню — далёкае водгулле пушчаў —
Слухай душой, мой чытач, і, як плод недаспелы
3 дзічкі, сарві і смакуй, калі маеш цікавасць
Штосьці даведацца з нашых лясоў, і з прыроды
Нашага краю, і з нораваў рэдкага звера...
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Мікола Гусоўск&#11.jpg‎
Просмотров: 69
Размер:	10.5 Кб
ID:	64554   Нажмите на изображение для увеличения
Название: Песня пра зубра 2.jpg‎
Просмотров: 96
Размер:	34.8 Кб
ID:	64559  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 20.05.13 в 23:12.
 
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Алаіза Пашкевіч (Цётка)

АРТЫСТ ГРАЙКА

Скрыпка грае, скрыпка скача,
А музыка ў душы плача,
Сцісне струны, смыкам жахне,
Аж ад болю народ ахне.
Чорны вочы блісь слязою,
Струны стогнуць пад рукою,
Сам музыка з скрыпкай зліўся
I, як вецер, ў неба ўзвіўся,
Весь у песні, весь у тоне,
То смяецца, то зноў стоне,
То людзей усіх абніме,
То адступіць, камень кіне.
Во, глядзі, па горах скача,
Мігам сеў на скале, плача,
Слёзы збрызнуў, гоп у мора;
Як маланка на прасторы,
Свеце, гасне, ціхне, млее,
Ўместа агню іскра тлее.
Рука стала, смык згастрыўся
I, як змяя, ў скрыпку ўпіўся.
Што зайграе, што забае,
Сам артыста толькі знае.

1906 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Алаіза Пашкеві&#10.jpg‎
Просмотров: 87
Размер:	7.3 Кб
ID:	65691  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 04.06.13 в 23:23.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Рыгор Барадулін

Ад «не трэба, не трэба»...

Ад
«не трэба, не трэба»
Да
«святло патушы»,
Як да сёмага неба,
Як да шчырай душы,
Як ад бліску маланкі
Да абложных грымот...
З вераснёвай палянкі
Хмеліць вераснем мёд.
Ліўнем стомленым стыну
На захмарнай градзе...
Прага
смаглай пустыні,
Спёка
спелых грудзей.
Толькі змроку густога
Захмялелы мурог,
Толькі
светлая стома,
Толькі
месячка рог...
Ціха досвітак глянуў —
Стой,
імгненне,
замры!
Не спяшайся,
бяглянка,
Мы адны на зямлі.
Можа, дзень пачакае,
Маладзік, пасвяці...
Ноч бывае такая
Толькі раз у жыцці...
Знелюбелы, нямілы
Дзень з-за мора ўстае.
Мне б вякоў не хапіла
Слухаць вочы твае...
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Рыгор Барадулі&#10.jpg‎
Просмотров: 63
Размер:	16.1 Кб
ID:	67202  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 01.09.13 в 20:24.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Уладзімір Хадыка

***


Учора вецер біў у дзверы,
Злавала ноч і дождж ішоў.
Прасіў узгоркаў мокры чэрап
Бярозавых капелюшоў.

Ад прудкасці гарэлі рамы,
Хрыпелі сцены хат старых.
На варце прошлай панарамы
Цьмянеў ланцуг гарадавых.

Вітала горада прадмесце
Мудрэйшая з мудрэйшых хэнць:
За матку боскую -двадзвесце,
За маршала - двадзесце пенць...

Учора смерць была, як тэма,
Як жаль, рыдалі хмызнякі.
І адцвіталі хрызантэмы,
І нараджаліся ваўкі.

Труною тхло ад панскай цноты,
Як ад радкоў плюгавых строф...
Замежным кашлем кулямётаў
Канаў расійскі Саваоф.

З ражна разбітай царскай брамы
Звісаў архангела шкілет.
І быў жывым малюнкам драмы -
Раздзёрты напал эпалет.

1932 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Уладзімір Хады&#10.jpg‎
Просмотров: 91
Размер:	10.7 Кб
ID:	68979  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 14.07.13 в 08:52.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Алесь Разанаў

Чалавек

Касматы,
першабытны,
нізкалобы,
яшчэ не чалавек,
упершыню
ён аглядзеў -
загадкавая спроба -
дрымучымі вачамі вышыню.
Яна цякла,
палала,
зіхацела,
уздрыгвала агеньчыкамі зор.
Ён разагнуўся мускулістым целам,
узняўся і -
уражаны -
замёр:
працяты невядомым запаветам,
апалены
высокай сінявой,
нібы Атлант, -
нагамі у планету
і ў нерухомы купал -
галавой.

1966 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Алесь Разанаў.jpg‎
Просмотров: 84
Размер:	7.9 Кб
ID:	70291  
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Максім Танк

Гэты яблык


Гэты яблык, у тваіх руках
Наліты спакусай нясцерпнай,
Мне прыгадаў, як мы на світанні
Асцярожна пракрадваліся ў сад
Міма зіркастай Мядзведзіцы,
Міма зморанага Саваофа
І яго вернага змоўшчыка - Змія,
Які прытварыўся, што спіць.
Бо ледзь мы паспелі сарваць першы яблык,
Як вэрхал падняўся ў эдэме такі,
Які і да сённяшніх дзён не змаўкае.

З кнігі "Ave Maria"
1980 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Maksim_Tank_1937.jpg‎
Просмотров: 92
Размер:	27.9 Кб
ID:	71028  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 03.08.13 в 19:26.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Тамаш Зан

Песня з турмы ў Вільні

Каб арліныя мне крылы,
Тут жа б я - хай згуба -
Паляцеў праз небасхілы
Да цябе, да любай.

Сэрца ў жалю, ў смутку вочы.
Без цябе дзяўчына,
Дні мае - нібыта ночы,
Нібы год - хвіліна.

Покуль жыць мне Бог дазволіць,
Буду, закаханы,
У няволі, у нядолі
Я табе адданы.

Нас разлучаць назаўсёды,
З іншым шлюб твой будзе,
Ды цябе праз дзён чароды
Сэрца не забудзе.

І калі ў знямозе крылы
Я складу пад жвірам,
Мо ўздыхнеш хоць ля магілы:
"Так кахаў ён шчыра".

Верш напісаны да 1824 году
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Тамаш Зан.jpg‎
Просмотров: 88
Размер:	50.1 Кб
ID:	72494  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 17.08.13 в 22:30.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Янка Сіпакоў

Санет кахання


Чаго саромецца, - ты у маім санеце,
Як у аазісе закінутым, адна,
Надзейна ахаваная штодня
Ад цынікаў, якіх нямала ў свеце.

Ты мне здалёк, каханая, відна
На беразе нясходжанага лета.
Адзенне ўсё тваё - вяночак з кветак
На галаве, нібыта цішыня.

О ява маіх вечных летуценняў,
Не трэба лепшага табе адзення!

І я заўсёды буду берагчы
Тваю цнатлівасць светлую аддана.
Ты не саромейся мяне. Бо ты адна, лічы,
Ў маім санеце беражна схавана.

Са зборніка "Зорка Венера", 1972 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Янка Сіпакоў.jpg‎
Просмотров: 63
Размер:	40.5 Кб
ID:	74035  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 01.09.13 в 20:00.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Мікола Сурначоў

У стоптаным жыце


Ніколі не ехаць
Хлапцу маладому
Да блізкага гаю,
Да роднага дому.

Над ім асыпаюцца
Слуцкія краскі,
Абсмалены колас
Схіліўся да каскі.

Ляжыць ён, як віцязь,
У стоптаным жыце.
Маці спаткаеце, -
Ёй не кажыце...

1941, Заходні фронт
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Мікола Сурначо&#11.jpg‎
Просмотров: 80
Размер:	98.4 Кб
ID:	81015  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 07.12.13 в 13:58.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Леанід Дранько-Майсюк

***

Калі званілі ў Кафедральным,
Спыніла Свіслач на хаду
У нейкім одуме астральным
Сваю зялёную ваду...

З маёй майстэрні вечаровай,
З кансерваторскага двара
Па беднай вуліцы Гандлёвай
Пайшла пяшчотная сястра.

У радасці свае парадкі,
Свае крыжы, свае вянцы -
Такія светлыя пачаткі
І вельмі сумныя канцы.

Я гэтай радасці не кіну
І, мусіць, ад таго памру,
Што аддаю сваю жанчыну
Кансерваторскаму двару.

У надакучлівыя оды
Я патанаю з галавой,
Мне застаецца тонкі водар
Яе сукенкі лугавой.

І застаецца мне прастора,
І супакойваюся зноў,
Што пад аховаю сабора
Яна вяртаецца дамоў.

19 жніўня 1991
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Леанід Дранько-&#1.jpg‎
Просмотров: 97
Размер:	6.9 Кб
ID:	83871  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 16.01.14 в 22:42.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Пятрусь Броўка

Як ліст дубовы...

Не страшна мне
Ні твань, ні багна,
Ані віхуры гул і свіст —
Я за жыццё схапіўся прагна,
Як за галлё
Дубовы ліст.

Па восені,
Мядзяны, дужы,
Між хмурай стыні ён гарыць...
Трасуць яго вятры і сцюжы,
А ён адно ў адказ —
Звініць.

Калі зімой
Мятлюга грае
I злосна шчэрыцца мароз,
Ён, як далонню, прыкрывае
Галінку тую,
Дзе прарос.

I толькі ў ясны дзень
Вясновы,
Калі красуе ўсё вакол —
Перад лістком зялёным, новым
Ён ціха падае
На дол.

1956 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Пятрусь Броўка.jpg‎
Просмотров: 79
Размер:	88.5 Кб
ID:	84200  
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Ян Баршчэўскі

Дзве бярозы

З народных паданняў

Ведае вёска: так шчыра Марылю
Ясь, маладую, кахае!
З Полацка возіць ёй стужкі штохвілю,
Брошкі для мілай купляе.

Сёння - ці будзе вось толькі да густу? -
Хлопец прывёз для каханай
Неба кавалак - блакітную хусту
З макаў гірляндай агнянай.

Мроіцца Ясю ўжо: тварык дзявочы
Радасцю шчырай зардзее.
Шмат скажуць хлопцу адданыя вочы,
Сэрца сагрэе надзея.

Ды што за кропка вунь бачыцца воку?
Голуб ляціць у блакіце!
З весткай якой ён спяшае з высоку?
Што, што нясе ён, скажыце?

Вось перад ганкам ён сеў, шызапёры,
Ясю, як ёсць, дакладае,
Быццам Марыля, знябытая ў горы,
Слёзы адна пралівае.

Бы сірату з нешчасліваю доляй
Мачаха ў пушчу паслала,
А каб адтуль не вярнулася болей,
Пушчу ўсю зачаравала.

Блудзіць па лесе Марыля. Цень ночы
Тут агарнуў сіраціну.
Крык пугачовы, ваўчыныя вочы
Страшаць да смерці дзяўчыну!

Стала між хвояў, дрыжыць, як асіна,
Просіцца, ледзьве жывая,
Літасці ў неба самога дзяўчына,
Ды - цішыня там нямая.

Ясь вестуна слухаць болей не здолеў,
Весткай нядобрай працяты.
Сеў на каня і штосілы праз поле
Мчыць да Марылінай хаты.

Мачаха злосна сустрэла хлапчыну:
«Падчарка дзе? Дзесь блукае!
З дому ўцякла. Ці ж я знаю прычыну!
Шмат вельмі гонару мае!»

Ясь больш не мог слухаць здрадныя словы,
Ныла душа па дзяўчыне.
Кінуўся ў лес, хоць быў час вечаровы:
Не, ён яе не пакіне!

Хлопца сустрэў бор няветлівы, дзікі,
Цемра глыбокая пушчы.
Соваў нябачных жахлівыя крыкі
З чорнай даносяцца гушчы.

Цэлую ноч у гушчэчы той блудзіць,
Кліча Марылю, гукае.
Глуха. Хіба толькі птушку дзе спудзіць,
Звера ў бярлозе злякае.

Бы пасвятлела - паловаю твару
Месяц зірнуў з паднябесся.
Ды зноў схаваўся за цёмную хмару,
Зноў стала вусцішна ў лесе.

Лес патанае ў счарнелым тым змроку -
Як жа знайсці тут Марылю?
Бліснула зорка іскрынкай з высоку,
Бліснула й згасла праз хвілю.

Ды ўжо зара паміж дрэваў яснее
За асаковай палянай.
Зноў узгараецца ў сэрцы надзея:
Знойдзе мо след хоць каханай.

Выйшаў на ўзгорак. Там з-за вербалоззя -
Гола, бязлюднае поле.
Толькі самотная ў лозе бяроза -
Плачкай над нейчаю доляй.

Нізка схілілася, быццам ад жалю -
Росы на голлі ці слёзы?
Белая, белая - нібы з паркалю
Дзіва-сукенка ў бярозы.

А каля шыі яе лебядзінай -
Газа зялёнай лістоты.
Ветрык гуляе з той лёгкай тканінай,
Поўны нязнанай пяшчоты.

Раптам на Яся, здалося, яскрава,
Глянулі тут з-за галінкі
Сінія вочы Марылі ласкава
З чыстаю кропляй слязінкі.

Ясь аж застыў быў ад дзіўнага дзіва -
Як жа тут люба, як гожа!
Так і глядзіць на бярозу шчасліва
І адарвацца не можа.

Чуе, зязюля кукуе на вуха:
«Ясю, і праўда: тут тая,
Што ты шукаеш, па кім твая скруха,
Любай душа тут жывая.

Просіць яна цябе з ласкай, з пяшчотай
Стаць у цяньку яе, з ёю,
Шчыра табе ўсё раскажа лістотай,
Быць яна хоча з табою».

І прыхінуўся да любай у жалю
Ды і застыў з ёй хлапчына.
Толькі апошняю кропляй крышталю
З вейкі зляцела слязіна.

Дзень ён стаяў, бы якая падпора,
Бледны, нібы мармуровы.
Вось ужо й сонца пагасла над борам,
Тлее і захад барвовы.

Ноч завіхурыла свет навальніцай.
Д'ябальскі посвіст стыхіі.
Ды ўжо не верне й пярун з бліскавіцай
Яся цяпер з летаргіі.

Лес аж гудзе, вецер дрэвы згінае,
Б'ецца, шалее віхура.
Гром паднябесны зямлю скалынае,
Ноч усю носіцца бура.

Раніцай сціхла. Зіхоткія высі.
Сонца плыве над палямі.
Бачыць пастух: дзве бярозы спляліся
Голлем, як быццам рукамі.

Нібы ў вянку, пад нябёс сінізною,
Над лугавінай расянай
Шэпчуцца лісцем яны між сабою,
Так, як каханак з каханай.

Хутка заўважылі цуд гэты людзі,
З вёсак сюды заспяшылі.
Гляньце ж усе: дзе яшчэ такі будзе
Шлюб, як у Яся й Марылі?

Вырасла побач і дзіўная зёлка:
Гэта - зусім не на згубу -
Ім, маладым, сем калёраў вясёлка
Падаравала да шлюбу.

Што ні вясна - зёлка зноў неўпрыкметку
Тут расцвітае пад ранне.
«Ясь і Марыля» - назвалі так кветку
Людзі у знак іх кахання.

Ну, а бярозы? Спяваць ім купчастай
Кронай адзінай сваёю.
Мачахі ж дом паглынула пад час той
Возера з чорнай вадою.

13 ліпеня 1841 г.
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Ян Баршчэўскі.jpg‎
Просмотров: 86
Размер:	16.6 Кб
ID:	84611  
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Алесь Бачыла

Дзяўчынцы

Прабач і мне — ты ж іншым прабачала, –
Што незнарок убачыў, на бяду,
Як носам боціка на снезе ты пісала:
“I не звані —
я болей не прыйду !!!”

Тры клічнікі, як тры слупы ганебы,
Паставіла крыўдзіцелю свайму...
Хоць ён і дабратой тваёй пагрэбаў,
Усе ж магла ты дараваць яму
I доўгае чаканне, і завею.
I несуцешнай чорнай здрады зло,
Бо нездарма ж з апошняю надзеяй
Ты азірнулася.
О, як я разумею,
Што на душы тады ў цябе было...
I адзінокая, сама сабе не рада, —
Не раз і я ў жыцці такое знаў -
Пабегла ты...
А снег кружыўся, падаў
I словы першай крыўды засыпаў.

Калі ж з вачэй маіх і ты прапала,
Да звыклых боляў твой дадаўся боль,
I ўжо завея з неба асыпала
На раны мне не белы снег, а — соль.

1970 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Алесь Бачыла.jpg‎
Просмотров: 70
Размер:	7.1 Кб
ID:	84770  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 27.01.14 в 21:54.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Анатоль Астрэйка

Бацька Нёман

Ой, Нёман, і песня, і слава
Народа майго і зямлі,
Магілаю ворагам цеснай
Не раз твае хвалі былі.

Ой, Нёман! Ой, бацька мой, Нёман,
Як сонца, як дзень дарагі,
Касцямі звяругаў шалёных
Усланы твае берагi.

А бераг высокі і роўны,
Жарсцвяны i ўкрыты лазой,
Не б'еш ты, а граеш чароўна
Блакiтнаю хваляй сваёй.

Ой, Нёман! Ой, бацька любімы,
Як сонца, як дзень дарагі,
Садамі цудоўнай Радзімы
Твае расцвілі берагi.

1941 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Анатоль Астрэй&#10.jpg‎
Просмотров: 96
Размер:	10.3 Кб
ID:	85698  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 09.02.14 в 13:03.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Сімяон Полацкі (1629 – 25.08.1680)
Царкоўны і грамадскі дзяяч, паэт (заснавальнік сілабічнага вершаскладання на тэрыторыі сучаснай Расіі), драматург (пачынальнік тэатру на тэрыторыі сучаснай Расіі), перакладчык, педагог (быў настаўнікам дзяцей цара Маскоўскай дзяржавы Аляксея Міхайлавіча), філосаф-асветнік:


Змяя

Усё, што толькі вока бачыць можа,
Стварыў ты ў прыклад чалавеку, Божа.

Змяю ты змусіў поўзаць па зямлі,
Каб мы Тваёю воляю жылі.

Не даў змяі апроч зямлі апоры-
І ў ёй атруты меней, чым пакоры.

Жыве ў зямлі і корміцца зямлёй,
Як той Давід – за зло душы сваёй.

Саўецца ў кола – кола вечнасць значыць,
Знак вечнасці відушчы дух убачыць.

Хай б'юць яе і топчуць, як траву,
Адно змяя хавае – галаву.

Сцярпець усім нам, што яна сцярпела:
За Госпада не пашкадуйма цела!

Пакораю суцішыўшы натуру,
Сама з сябе змяя здзірае скуру.

Так нам прайсці праз цеснату віны,
Садраць са скурай пыхі лахманы.

І помніць: не ўвайсці ў нябесны дом
Атручаным смяротнае грахом.

Пакуль табе апораю зямля –
І нізкім будзь, і мудрым, як змяя.
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Сімяон Полацкі.jpg‎
Просмотров: 78
Размер:	89.3 Кб
ID:	86906  
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Рыгор Барадулін

Ілоне на пятае ліпеня

Жыццём жыццё працягваючы ў свеце,
Ты паўтарыла парастак святла.
У ліпеньскае зыбкае дасвецце
Ты да цяпла пяшчоты дадала.

І першы плач,
І першае памкненне.
Атаву смутку радасць даскубе.
І ты ў люстэрку вечнасці - ў імгненне -
Убачыла наступную сябе.

З кнігі "Міласэрнасць плахі" 1992 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Рыгор Барадулі&#10.jpg‎
Просмотров: 74
Размер:	16.1 Кб
ID:	87674  
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Карусь Каганец

***

Шумі, лес, шумі, дуброва!
Шумі жаласней!
Гэй, ты, чаечка* ліпова,
нясіся скарэй!
Гэй, вы, хлопцы маладыя,
Усе малайцы,
Парабяты ўсе ўдалыя,
Добрыя грабцы!
Толькі адзін міжду вамі
Ня весел глядзіць,
Успершыся рукамі,
У лодцы сядзіць.
Чорны бровы ён нахмурыў,
Галаву спусціў,
Узяўшы люлечку, закурыў
І дымок пусціў.
"Цяжка ж мене міжду вамі
У лодцы сядзець
Да туманнымі вачамі
На свет сей глядзець!
Хіба ў рэчцы утаплюся,
У рэчцы Вусе,
Аб бел камень разаб'юся.
Дзівіцеся ўсе,
Як з любові прападаюць
Добры малайцы,
І без поры уміраюць
Малады хлапцы!"

Канец XIX стагоддзя

*Чайка - пласкадонная лодка
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: kahanec.jpg‎
Просмотров: 87
Размер:	11.1 Кб
ID:	89179  
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Рыгор Крушына

У трамваі


Няспынны разгорнуты рух,
Спакойная ціша ў загоне.
У прыцемках вечар распух, -
Трасецца ў трамвайным вагоне,

Дрыжыць электрычным святлом.
Гляджу я на шыбы-агаты:
За цёмным трымцелым акном
Бягуць ліхтары і плакаты.

І раптам ідзе паварот...
На рэйках прарэзлівы скогат.
Завулка разяўлены рот.
Праз цемрадзь не бачыш нікога.

А шыба - люстэрка ў вакне,
У ім пасажыры трамваю,
І там усміхаецца мне
Дзяўчына, якую не знаю.

Усмешка ў агатавым шкле.
Усмешку прымаю я ўсмешкай...
На чорным вячорным крыле
Агні мігацелі мярэжкай.

З кнігі "Вясна ўвосень", 1972 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Р.Крушына.jpg‎
Просмотров: 76
Размер:	23.7 Кб
ID:	96192  
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Міхась Стральцоў

***

А ў сне было, а ў сне было:
Высока сонейка стаяла,
І слонкі быстрае крыло
У зыркіх промнях трапятала.

І шэпт арэшын і травы
У сне мне чуўся імем-словам.
Гладышкі голас гарлавы
У ручая быў тымчасова.

І гэты гук выразна мне
Душу сцінаў салодкім болем.
Я думаў: многа год міне
І гук не скончыцца ніколі.

І пахла сонцам і вадой.
Бясконца так, навечна будзе!
Паветра парны сырадой
Струменем цёплым ліўся ў грудзі.

І гэты блаславіў я дзень
І над крыніцай я нагнуўся,
Калі ў асмужанай вадзе
Твой светлы вобраз калыхнуўся.

Струмень я піў, я слодыч піў,
Нібы чыё наканаванне,
Я так тады цябе любіў, -
Бы прадчуваючы расстанне!

Нібы скараўся я ў журбе,
Нібы скараўся ўжо расплаце…
Хоць і не ведаў, што цябе
Ужо даўно наяве страціў.

З кнігі “Цень ад вясла”, 1979 год.
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Міхась Стральц&#10.jpg‎
Просмотров: 73
Размер:	18.8 Кб
ID:	101536  
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Аляксей Пысін
***


Ёсць на свеце мой алень,
Ёсць і гэткае маленне:
Будзь заўсёды у аленя,
Цёмны мох і светлы дзень!

Вы, разумныя браты, —
Я і сам страляць умею —
Дайце жыць майму аленю
Пад галінкай дабраты.

Вось у цішыні лясоў
Ліст трапеча счырванелы.
Можа, гэта страх аленя
Тут асінкаю ўзышоў?

Я іду, іду між дрэў
Па асінавай алеі.
Мне пабачыць бы аленя...
Зноў я чую блізкі стрэл.

З кнігі "Дзень паэзіі 1973"
1973 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Аляксей Пысін.jpg‎
Просмотров: 90
Размер:	4.1 Кб
ID:	101549  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 10.08.14 в 15:13.
 

МногоЛЮциферный МногоЛЮциферный в оффлайне

графоман
Сообщений: 21 034

МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда

ZmiCErz-padBloni (21.04.13 21:43) писал(a):
Ніна Мацяш

Я Вас люблю


На Ваша "ты" сказаць Вам "ты" не смею,
І калі позірк позіркам злаўлю,
Як птушанё, спалохана нямею.
Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.

Святла, што падарылі, не растрачу.
І шчырых слоў ніколі не згублю.
...Нашто журба у цёплых зрэнках Вашых?..
Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.

1970 год

я всегда говорил щырым что при оргазме самая щырая орёт по русски!
впрочем и когда рожает тоже орет по русски.

--------------------
Плохие девочки делают тоже самое что и хорошие, но делают это хорошо
 

МногоЛЮциферный МногоЛЮциферный в оффлайне

графоман
Сообщений: 21 034

МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда

ZmiCErz-padBloni (10.08.14 15:09) писал(a):
Аляксей Пысін
***


Ёсць на свеце мой алень,
Ёсць і гэткае маленне:
Будзь заўсёды у аленя,
Цёмны мох і светлы дзень!

Вы, разумныя браты, —
Я і сам страляць умею —
Дайце жыць майму аленю
Пад галінкай дабраты.

Вось у цішыні лясоў
Ліст трапеча счырванелы.
Можа, гэта страх аленя
Тут асінкаю ўзышоў?

Я іду, іду між дрэў
Па асінавай алеі.
Мне пабачыць бы аленя...
Зноў я чую блізкі стрэл.

З кнігі "Дзень паэзіі 1973"
1973 год
я - алень
прасты алень
мох жую
работаць - лень

вы разумныя браты
мне нальеш сягодня- ты
близки стрэл я чую- чую
гэтый стэл мне-веш? по х....ю
или просто по - ..ую.
а вот выпить я - люблю.

--------------------
Плохие девочки делают тоже самое что и хорошие, но делают это хорошо
 

МногоЛЮциферный МногоЛЮциферный в оффлайне

графоман
Сообщений: 21 034

МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда

когда их читаеш кажется что он жутко мучались когда это из себя выдавливали.
вот например айса пишет гораздо легче и живее.
почему она не класик?
потому что чергинец ее в сп не принял?

--------------------
Плохие девочки делают тоже самое что и хорошие, но делают это хорошо
 

МногоЛЮциферный МногоЛЮциферный в оффлайне

графоман
Сообщений: 21 034

МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда

ZmiCErz-padBloni (29.04.13 22:05) писал(a):
Максім Танк

Карынфская ваза

Карынфская ваза.
Малюнак выразны яшчэ.
Прыўзняўшы хітон свой,
Красуня абутак купляе.
Ад ног яе стройных
Шавец не адводзіць вачэй,
І хоць прамінулі вякі -
Ўсё сандалі да іх прымярае.

12.11.1993
он примерял чужие сандали
видно было уже пора
в вазу пепел лопаткой ссыпали
когда мы похмелялись с утра
видно крепко вчера помянули
по колено заблеван хитон
археологи через столетья
откапают его старый дом
скажут- вазочка!
впарят на рынке
пепел просто спустив в унитаз
и почешут поэты в затылке
положив на ту вазочку глаз...

Последний раз редактировалось МногоЛЮциферный; 12.08.14 в 21:46.
--------------------
Плохие девочки делают тоже самое что и хорошие, но делают это хорошо
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

МногоЛЮциферный (12.08.14 19:06) писал(a):

я всегда говорил щырым что при оргазме самая щырая орёт по русски!
впрочем и когда рожает тоже орет по русски.
Дзякую за прачытанне старонак гэтага форума. Хай нават у такой форме.
Што да вершаў Ніны Мацяш і Аляксея Пысіна.
Першая была прыкаваная да інваліднага крэсла (на гэтым фоне Ваш каментар асабліва "уместен"), другі прайшоў праз Другую сусветную вайну, двойчы быў паранены.
Таму абодва вершы гэтых Паэтаў маюць для мяне іншае гучанне, чым для Вас.

Што да паэзіі Айсы: яна мне таксама дужа падабаецца. Тут - падтрымліваю!
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Якуб Колас
Ручэй


Між алешын, кустоў,
Дзе пяе салавей,
I шуміць і грыміць
Срэбразвонны ручэй.

Як матулька, вярба
Хіліць голаў над ім,
I глядзяцца кусты
Пышным верхам сваім.

Абступаюць яго
Чараты, асака,
Падыходзіць мурог
Да яго здаляка.

Часам зорка ўначы
На яго кіне зрок,
I хмурынка не раз
Зазірне ў ручаёк.

I схіляе трава
Над ім пасмы-брыжы,
А ён, жэўжык-пястун,
Гучным смехам дрыжыць.

То заскочыць у гай,
То курган абаўе,
Дзе сярдзіта бубніць,
Дзе лагодна пяе.

Люба слухаць той спеў,
Несціханы, густы,
I пад песні яго
Адпачынеш і ты.

1909 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Якуб Колас2.jpg‎
Просмотров: 61
Размер:	21.0 Кб
ID:	103688  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 07.09.14 в 16:12.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Якуб Колас
Зорка

Свеціць мне зорка з бяздонных глыбінь.
Вечнае неба таемна-прыгожа.
Ёсць нейкая сувязь, няспынная плынь,
Толькі ім назвы, імя не знаходжу.

Ласкава кажа мне зорка: спачынь!
Ах, мой вандроўнік, суцішся, нябожа!
Носіш ты ў сэрцы жальбу далячынь,
Атам журботны ў святым падарожжы.

Светлая зорка! Ты ярка гарыш,
Одум мой горкі ўзнясі ты на крыж,
Мне ж падары ты радасць спакою.

О, не: ты далёка, халодны твой жар.
Вечар мой нікне под полагам хмар.
Арфа разбіта — чыею рукою?

21.07.1943
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Якуб Колас.jpg‎
Просмотров: 86
Размер:	51.0 Кб
ID:	103691  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 07.09.14 в 16:21.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Артур Вольскі
З песняў мараплаўца
***

Не першы раз
шалёны шторм
пагібель мне рыхтуе.
Здаецца –
больш ужо нішто
матроса не ўратуе.

Ні Бог,
ні чорт
не памаглі б
часінаю такою.
І раптам – ты.
Рассекла глыб,
штурхнула круг рукою.

О, дзякуй, лёс,
мой шчодры лёс,
што дараваў мне друга.
Жыві, матрос,
плыві, матрос,
да кінутага круга.

Няхай сагнуцца мачты ў крук,
і шторм раве шматбальны,
Цябе не выпушчу я з рук,
мой круг выратавальны!

З кнігі "Дзень паэзіі", 1973 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Артур Вольскі1.jpg‎
Просмотров: 90
Размер:	48.1 Кб
ID:	103716  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 07.09.14 в 21:39.
 

МногоЛЮциферный МногоЛЮциферный в оффлайне

графоман
Сообщений: 21 034

МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда

ZmiCErz-padBloni (31.08.14 22:54) писал(a):
Што да вершаў Ніны Мацяш і Аляксея Пысіна.
Першая была прыкаваная да інваліднага крэсла (на гэтым фоне Ваш каментар асабліва "уместен"), другі прайшоў праз Другую сусветную вайну, двойчы быў паранены.
а не раненые в белоруской поэзии ваще есть? попойму только кораткевич единственный нормальный и не параненный. хоть говорят и бухал. но это - святое.

--------------------
Плохие девочки делают тоже самое что и хорошие, но делают это хорошо
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

МногоЛЮциферный (08.09.14 19:30) писал(a):
а не раненые в белоруской поэзии ваще есть? попойму только кораткевич единственный нормальный и не параненный. хоть говорят и бухал. но это - святое.
Ваще есть.
Напрыклад, Артур Вольскі (прагугліце).

А ці не выклікае ў Вас іроніі российский классик Александр Пушкин?
(ведь как сообщают источники, был ранен и даже смертельно).
 

МногоЛЮциферный МногоЛЮциферный в оффлайне

графоман
Сообщений: 21 034

МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда

ZmiCErz-padBloni (08.09.14 23:25) писал(a):
Ваще есть.
Напрыклад, Артур Вольскі (прагугліце).

А ці не выклікае ў Вас іроніі российский классик Александр Пушкин?
(ведь как сообщают источники, был ранен и даже смертельно).
а чего его гуглить.. хороший был дядька.

а пушкин у меня не вызывает иронии потому что он пишет как дышет а не вытаскивает саждое слово из себя клещами и не укладывает его в прокрустово ложе советской морали и памяркоунай идеи или собственной значимости.
а белоруские творцы в своем большенстве продажные халтурщики. или понтовщики.

--------------------
Плохие девочки делают тоже самое что и хорошие, но делают это хорошо
Страницы: 1  2   из  2
Загрузка...
 
Быстрый переход
[]
Вверх
HOSTER.BY: профессиональный хостинг и регистрация доменов .BY
Более 35000 сайтов выбрали нас. Присоединяйтесь!