27

Тут говорят!
Авторизация
Список форумов
Войти через акаунт
 

Любімая класіка беларускай паэзіі
Подписаться/отписаться на тему (функция доступна только для зарегистрированных пользователей) Любимая тема (вкл/выкл) []

Страницы: 1  2  3   из  3
Добавление сообщений к этой теме для незарегистрированных пользователей невозможно
Тему смотрит 1 незарегистрированный пользователь
Модераторы
Рейтинг темы: ***** (47290 просмотров)
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Ян Баршчэўскі

Дзве бярозы

З народных паданняў

Ведае вёска: так шчыра Марылю
Ясь, маладую, кахае!
З Полацка возіць ёй стужкі штохвілю,
Брошкі для мілай купляе.

Сёння - ці будзе вось толькі да густу? -
Хлопец прывёз для каханай
Неба кавалак - блакітную хусту
З макаў гірляндай агнянай.

Мроіцца Ясю ўжо: тварык дзявочы
Радасцю шчырай зардзее.
Шмат скажуць хлопцу адданыя вочы,
Сэрца сагрэе надзея.

Ды што за кропка вунь бачыцца воку?
Голуб ляціць у блакіце!
З весткай якой ён спяшае з высоку?
Што, што нясе ён, скажыце?

Вось перад ганкам ён сеў, шызапёры,
Ясю, як ёсць, дакладае,
Быццам Марыля, знябытая ў горы,
Слёзы адна пралівае.

Бы сірату з нешчасліваю доляй
Мачаха ў пушчу паслала,
А каб адтуль не вярнулася болей,
Пушчу ўсю зачаравала.

Блудзіць па лесе Марыля. Цень ночы
Тут агарнуў сіраціну.
Крык пугачовы, ваўчыныя вочы
Страшаць да смерці дзяўчыну!

Стала між хвояў, дрыжыць, як асіна,
Просіцца, ледзьве жывая,
Літасці ў неба самога дзяўчына,
Ды - цішыня там нямая.

Ясь вестуна слухаць болей не здолеў,
Весткай нядобрай працяты.
Сеў на каня і штосілы праз поле
Мчыць да Марылінай хаты.

Мачаха злосна сустрэла хлапчыну:
«Падчарка дзе? Дзесь блукае!
З дому ўцякла. Ці ж я знаю прычыну!
Шмат вельмі гонару мае!»

Ясь больш не мог слухаць здрадныя словы,
Ныла душа па дзяўчыне.
Кінуўся ў лес, хоць быў час вечаровы:
Не, ён яе не пакіне!

Хлопца сустрэў бор няветлівы, дзікі,
Цемра глыбокая пушчы.
Соваў нябачных жахлівыя крыкі
З чорнай даносяцца гушчы.

Цэлую ноч у гушчэчы той блудзіць,
Кліча Марылю, гукае.
Глуха. Хіба толькі птушку дзе спудзіць,
Звера ў бярлозе злякае.

Бы пасвятлела - паловаю твару
Месяц зірнуў з паднябесся.
Ды зноў схаваўся за цёмную хмару,
Зноў стала вусцішна ў лесе.

Лес патанае ў счарнелым тым змроку -
Як жа знайсці тут Марылю?
Бліснула зорка іскрынкай з высоку,
Бліснула й згасла праз хвілю.

Ды ўжо зара паміж дрэваў яснее
За асаковай палянай.
Зноў узгараецца ў сэрцы надзея:
Знойдзе мо след хоць каханай.

Выйшаў на ўзгорак. Там з-за вербалоззя -
Гола, бязлюднае поле.
Толькі самотная ў лозе бяроза -
Плачкай над нейчаю доляй.

Нізка схілілася, быццам ад жалю -
Росы на голлі ці слёзы?
Белая, белая - нібы з паркалю
Дзіва-сукенка ў бярозы.

А каля шыі яе лебядзінай -
Газа зялёнай лістоты.
Ветрык гуляе з той лёгкай тканінай,
Поўны нязнанай пяшчоты.

Раптам на Яся, здалося, яскрава,
Глянулі тут з-за галінкі
Сінія вочы Марылі ласкава
З чыстаю кропляй слязінкі.

Ясь аж застыў быў ад дзіўнага дзіва -
Як жа тут люба, як гожа!
Так і глядзіць на бярозу шчасліва
І адарвацца не можа.

Чуе, зязюля кукуе на вуха:
«Ясю, і праўда: тут тая,
Што ты шукаеш, па кім твая скруха,
Любай душа тут жывая.

Просіць яна цябе з ласкай, з пяшчотай
Стаць у цяньку яе, з ёю,
Шчыра табе ўсё раскажа лістотай,
Быць яна хоча з табою».

І прыхінуўся да любай у жалю
Ды і застыў з ёй хлапчына.
Толькі апошняю кропляй крышталю
З вейкі зляцела слязіна.

Дзень ён стаяў, бы якая падпора,
Бледны, нібы мармуровы.
Вось ужо й сонца пагасла над борам,
Тлее і захад барвовы.

Ноч завіхурыла свет навальніцай.
Д'ябальскі посвіст стыхіі.
Ды ўжо не верне й пярун з бліскавіцай
Яся цяпер з летаргіі.

Лес аж гудзе, вецер дрэвы згінае,
Б'ецца, шалее віхура.
Гром паднябесны зямлю скалынае,
Ноч усю носіцца бура.

Раніцай сціхла. Зіхоткія высі.
Сонца плыве над палямі.
Бачыць пастух: дзве бярозы спляліся
Голлем, як быццам рукамі.

Нібы ў вянку, пад нябёс сінізною,
Над лугавінай расянай
Шэпчуцца лісцем яны між сабою,
Так, як каханак з каханай.

Хутка заўважылі цуд гэты людзі,
З вёсак сюды заспяшылі.
Гляньце ж усе: дзе яшчэ такі будзе
Шлюб, як у Яся й Марылі?

Вырасла побач і дзіўная зёлка:
Гэта - зусім не на згубу -
Ім, маладым, сем калёраў вясёлка
Падаравала да шлюбу.

Што ні вясна - зёлка зноў неўпрыкметку
Тут расцвітае пад ранне.
«Ясь і Марыля» - назвалі так кветку
Людзі у знак іх кахання.

Ну, а бярозы? Спяваць ім купчастай
Кронай адзінай сваёю.
Мачахі ж дом паглынула пад час той
Возера з чорнай вадою.

13 ліпеня 1841 г.
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Ян Баршчэўскі.jpg‎
Просмотров: 98
Размер:	16.6 Кб
ID:	84611  
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Алесь Бачыла

Дзяўчынцы

Прабач і мне — ты ж іншым прабачала, –
Што незнарок убачыў, на бяду,
Як носам боціка на снезе ты пісала:
“I не звані —
я болей не прыйду !!!”

Тры клічнікі, як тры слупы ганебы,
Паставіла крыўдзіцелю свайму...
Хоць ён і дабратой тваёй пагрэбаў,
Усе ж магла ты дараваць яму
I доўгае чаканне, і завею.
I несуцешнай чорнай здрады зло,
Бо нездарма ж з апошняю надзеяй
Ты азірнулася.
О, як я разумею,
Што на душы тады ў цябе было...
I адзінокая, сама сабе не рада, —
Не раз і я ў жыцці такое знаў -
Пабегла ты...
А снег кружыўся, падаў
I словы першай крыўды засыпаў.

Калі ж з вачэй маіх і ты прапала,
Да звыклых боляў твой дадаўся боль,
I ўжо завея з неба асыпала
На раны мне не белы снег, а — соль.

1970 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Алесь Бачыла.jpg‎
Просмотров: 82
Размер:	7.1 Кб
ID:	84770  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 27.01.14 в 21:54.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Анатоль Астрэйка

Бацька Нёман

Ой, Нёман, і песня, і слава
Народа майго і зямлі,
Магілаю ворагам цеснай
Не раз твае хвалі былі.

Ой, Нёман! Ой, бацька мой, Нёман,
Як сонца, як дзень дарагі,
Касцямі звяругаў шалёных
Усланы твае берагi.

А бераг высокі і роўны,
Жарсцвяны i ўкрыты лазой,
Не б'еш ты, а граеш чароўна
Блакiтнаю хваляй сваёй.

Ой, Нёман! Ой, бацька любімы,
Як сонца, як дзень дарагі,
Садамі цудоўнай Радзімы
Твае расцвілі берагi.

1941 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Анатоль Астрэй&#10.jpg‎
Просмотров: 108
Размер:	10.3 Кб
ID:	85698  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 09.02.14 в 13:03.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Сімяон Полацкі (1629 – 25.08.1680)
Царкоўны і грамадскі дзяяч, паэт (заснавальнік сілабічнага вершаскладання на тэрыторыі сучаснай Расіі), драматург (пачынальнік тэатру на тэрыторыі сучаснай Расіі), перакладчык, педагог (быў настаўнікам дзяцей цара Маскоўскай дзяржавы Аляксея Міхайлавіча), філосаф-асветнік:


Змяя

Усё, што толькі вока бачыць можа,
Стварыў ты ў прыклад чалавеку, Божа.

Змяю ты змусіў поўзаць па зямлі,
Каб мы Тваёю воляю жылі.

Не даў змяі апроч зямлі апоры-
І ў ёй атруты меней, чым пакоры.

Жыве ў зямлі і корміцца зямлёй,
Як той Давід – за зло душы сваёй.

Саўецца ў кола – кола вечнасць значыць,
Знак вечнасці відушчы дух убачыць.

Хай б'юць яе і топчуць, як траву,
Адно змяя хавае – галаву.

Сцярпець усім нам, што яна сцярпела:
За Госпада не пашкадуйма цела!

Пакораю суцішыўшы натуру,
Сама з сябе змяя здзірае скуру.

Так нам прайсці праз цеснату віны,
Садраць са скурай пыхі лахманы.

І помніць: не ўвайсці ў нябесны дом
Атручаным смяротнае грахом.

Пакуль табе апораю зямля –
І нізкім будзь, і мудрым, як змяя.
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Сімяон Полацкі.jpg‎
Просмотров: 90
Размер:	89.3 Кб
ID:	86906  
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Рыгор Барадулін

Ілоне на пятае ліпеня

Жыццём жыццё працягваючы ў свеце,
Ты паўтарыла парастак святла.
У ліпеньскае зыбкае дасвецце
Ты да цяпла пяшчоты дадала.

І першы плач,
І першае памкненне.
Атаву смутку радасць даскубе.
І ты ў люстэрку вечнасці - ў імгненне -
Убачыла наступную сябе.

З кнігі "Міласэрнасць плахі" 1992 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Рыгор Барадулі&#10.jpg‎
Просмотров: 87
Размер:	16.1 Кб
ID:	87674  
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Карусь Каганец

***

Шумі, лес, шумі, дуброва!
Шумі жаласней!
Гэй, ты, чаечка* ліпова,
нясіся скарэй!
Гэй, вы, хлопцы маладыя,
Усе малайцы,
Парабяты ўсе ўдалыя,
Добрыя грабцы!
Толькі адзін міжду вамі
Ня весел глядзіць,
Успершыся рукамі,
У лодцы сядзіць.
Чорны бровы ён нахмурыў,
Галаву спусціў,
Узяўшы люлечку, закурыў
І дымок пусціў.
"Цяжка ж мене міжду вамі
У лодцы сядзець
Да туманнымі вачамі
На свет сей глядзець!
Хіба ў рэчцы утаплюся,
У рэчцы Вусе,
Аб бел камень разаб'юся.
Дзівіцеся ўсе,
Як з любові прападаюць
Добры малайцы,
І без поры уміраюць
Малады хлапцы!"

Канец XIX стагоддзя

*Чайка - пласкадонная лодка
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: kahanec.jpg‎
Просмотров: 99
Размер:	11.1 Кб
ID:	89179  
 
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Рыгор Крушына

У трамваі


Няспынны разгорнуты рух,
Спакойная ціша ў загоне.
У прыцемках вечар распух, -
Трасецца ў трамвайным вагоне,

Дрыжыць электрычным святлом.
Гляджу я на шыбы-агаты:
За цёмным трымцелым акном
Бягуць ліхтары і плакаты.

І раптам ідзе паварот...
На рэйках прарэзлівы скогат.
Завулка разяўлены рот.
Праз цемрадзь не бачыш нікога.

А шыба - люстэрка ў вакне,
У ім пасажыры трамваю,
І там усміхаецца мне
Дзяўчына, якую не знаю.

Усмешка ў агатавым шкле.
Усмешку прымаю я ўсмешкай...
На чорным вячорным крыле
Агні мігацелі мярэжкай.

З кнігі "Вясна ўвосень", 1972 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Р.Крушына.jpg‎
Просмотров: 87
Размер:	23.7 Кб
ID:	96192  
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Міхась Стральцоў

***

А ў сне было, а ў сне было:
Высока сонейка стаяла,
І слонкі быстрае крыло
У зыркіх промнях трапятала.

І шэпт арэшын і травы
У сне мне чуўся імем-словам.
Гладышкі голас гарлавы
У ручая быў тымчасова.

І гэты гук выразна мне
Душу сцінаў салодкім болем.
Я думаў: многа год міне
І гук не скончыцца ніколі.

І пахла сонцам і вадой.
Бясконца так, навечна будзе!
Паветра парны сырадой
Струменем цёплым ліўся ў грудзі.

І гэты блаславіў я дзень
І над крыніцай я нагнуўся,
Калі ў асмужанай вадзе
Твой светлы вобраз калыхнуўся.

Струмень я піў, я слодыч піў,
Нібы чыё наканаванне,
Я так тады цябе любіў, -
Бы прадчуваючы расстанне!

Нібы скараўся я ў журбе,
Нібы скараўся ўжо расплаце…
Хоць і не ведаў, што цябе
Ужо даўно наяве страціў.

З кнігі “Цень ад вясла”, 1979 год.
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Міхась Стральц&#10.jpg‎
Просмотров: 84
Размер:	18.8 Кб
ID:	101536  
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Аляксей Пысін
***


Ёсць на свеце мой алень,
Ёсць і гэткае маленне:
Будзь заўсёды у аленя,
Цёмны мох і светлы дзень!

Вы, разумныя браты, —
Я і сам страляць умею —
Дайце жыць майму аленю
Пад галінкай дабраты.

Вось у цішыні лясоў
Ліст трапеча счырванелы.
Можа, гэта страх аленя
Тут асінкаю ўзышоў?

Я іду, іду між дрэў
Па асінавай алеі.
Мне пабачыць бы аленя...
Зноў я чую блізкі стрэл.

З кнігі "Дзень паэзіі 1973"
1973 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Аляксей Пысін.jpg‎
Просмотров: 101
Размер:	4.1 Кб
ID:	101549  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 10.08.14 в 15:13.
 

МногоЛЮциферный МногоЛЮциферный в оффлайне

графоман
Сообщений: 25 560

МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда

ZmiCErz-padBloni (21.04.13 21:43) писал(a):
Ніна Мацяш

Я Вас люблю


На Ваша "ты" сказаць Вам "ты" не смею,
І калі позірк позіркам злаўлю,
Як птушанё, спалохана нямею.
Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.

Святла, што падарылі, не растрачу.
І шчырых слоў ніколі не згублю.
...Нашто журба у цёплых зрэнках Вашых?..
Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.

1970 год

я всегда говорил щырым что при оргазме самая щырая орёт по русски!
впрочем и когда рожает тоже орет по русски.
 

МногоЛЮциферный МногоЛЮциферный в оффлайне

графоман
Сообщений: 25 560

МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда

ZmiCErz-padBloni (10.08.14 15:09) писал(a):
Аляксей Пысін
***


Ёсць на свеце мой алень,
Ёсць і гэткае маленне:
Будзь заўсёды у аленя,
Цёмны мох і светлы дзень!

Вы, разумныя браты, —
Я і сам страляць умею —
Дайце жыць майму аленю
Пад галінкай дабраты.

Вось у цішыні лясоў
Ліст трапеча счырванелы.
Можа, гэта страх аленя
Тут асінкаю ўзышоў?

Я іду, іду між дрэў
Па асінавай алеі.
Мне пабачыць бы аленя...
Зноў я чую блізкі стрэл.

З кнігі "Дзень паэзіі 1973"
1973 год
я - алень
прасты алень
мох жую
работаць - лень

вы разумныя браты
мне нальеш сягодня- ты
близки стрэл я чую- чую
гэтый стэл мне-веш? по х....ю
или просто по - ..ую.
а вот выпить я - люблю.
 

МногоЛЮциферный МногоЛЮциферный в оффлайне

графоман
Сообщений: 25 560

МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда

когда их читаеш кажется что он жутко мучались когда это из себя выдавливали.
вот например айса пишет гораздо легче и живее.
почему она не класик?
потому что чергинец ее в сп не принял?
 
 

МногоЛЮциферный МногоЛЮциферный в оффлайне

графоман
Сообщений: 25 560

МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда

ZmiCErz-padBloni (29.04.13 22:05) писал(a):
Максім Танк

Карынфская ваза

Карынфская ваза.
Малюнак выразны яшчэ.
Прыўзняўшы хітон свой,
Красуня абутак купляе.
Ад ног яе стройных
Шавец не адводзіць вачэй,
І хоць прамінулі вякі -
Ўсё сандалі да іх прымярае.

12.11.1993
он примерял чужие сандали
видно было уже пора
в вазу пепел лопаткой ссыпали
когда мы похмелялись с утра
видно крепко вчера помянули
по колено заблеван хитон
археологи через столетья
откапают его старый дом
скажут- вазочка!
впарят на рынке
пепел просто спустив в унитаз
и почешут поэты в затылке
положив на ту вазочку глаз...

Последний раз редактировалось МногоЛЮциферный; 12.08.14 в 21:46.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

МногоЛЮциферный (12.08.14 19:06) писал(a):

я всегда говорил щырым что при оргазме самая щырая орёт по русски!
впрочем и когда рожает тоже орет по русски.
Дзякую за прачытанне старонак гэтага форума. Хай нават у такой форме.
Што да вершаў Ніны Мацяш і Аляксея Пысіна.
Першая была прыкаваная да інваліднага крэсла (на гэтым фоне Ваш каментар асабліва "уместен"), другі прайшоў праз Другую сусветную вайну, двойчы быў паранены.
Таму абодва вершы гэтых Паэтаў маюць для мяне іншае гучанне, чым для Вас.

Што да паэзіі Айсы: яна мне таксама дужа падабаецца. Тут - падтрымліваю!
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Якуб Колас
Ручэй


Між алешын, кустоў,
Дзе пяе салавей,
I шуміць і грыміць
Срэбразвонны ручэй.

Як матулька, вярба
Хіліць голаў над ім,
I глядзяцца кусты
Пышным верхам сваім.

Абступаюць яго
Чараты, асака,
Падыходзіць мурог
Да яго здаляка.

Часам зорка ўначы
На яго кіне зрок,
I хмурынка не раз
Зазірне ў ручаёк.

I схіляе трава
Над ім пасмы-брыжы,
А ён, жэўжык-пястун,
Гучным смехам дрыжыць.

То заскочыць у гай,
То курган абаўе,
Дзе сярдзіта бубніць,
Дзе лагодна пяе.

Люба слухаць той спеў,
Несціханы, густы,
I пад песні яго
Адпачынеш і ты.

1909 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Якуб Колас2.jpg‎
Просмотров: 73
Размер:	21.0 Кб
ID:	103688  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 07.09.14 в 16:12.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Якуб Колас
Зорка

Свеціць мне зорка з бяздонных глыбінь.
Вечнае неба таемна-прыгожа.
Ёсць нейкая сувязь, няспынная плынь,
Толькі ім назвы, імя не знаходжу.

Ласкава кажа мне зорка: спачынь!
Ах, мой вандроўнік, суцішся, нябожа!
Носіш ты ў сэрцы жальбу далячынь,
Атам журботны ў святым падарожжы.

Светлая зорка! Ты ярка гарыш,
Одум мой горкі ўзнясі ты на крыж,
Мне ж падары ты радасць спакою.

О, не: ты далёка, халодны твой жар.
Вечар мой нікне под полагам хмар.
Арфа разбіта — чыею рукою?

21.07.1943
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Якуб Колас.jpg‎
Просмотров: 98
Размер:	51.0 Кб
ID:	103691  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 07.09.14 в 16:21.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Артур Вольскі
З песняў мараплаўца
***

Не першы раз
шалёны шторм
пагібель мне рыхтуе.
Здаецца –
больш ужо нішто
матроса не ўратуе.

Ні Бог,
ні чорт
не памаглі б
часінаю такою.
І раптам – ты.
Рассекла глыб,
штурхнула круг рукою.

О, дзякуй, лёс,
мой шчодры лёс,
што дараваў мне друга.
Жыві, матрос,
плыві, матрос,
да кінутага круга.

Няхай сагнуцца мачты ў крук,
і шторм раве шматбальны,
Цябе не выпушчу я з рук,
мой круг выратавальны!

З кнігі "Дзень паэзіі", 1973 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Артур Вольскі1.jpg‎
Просмотров: 102
Размер:	48.1 Кб
ID:	103716  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 07.09.14 в 21:39.
 

МногоЛЮциферный МногоЛЮциферный в оффлайне

графоман
Сообщений: 25 560

МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда

ZmiCErz-padBloni (31.08.14 22:54) писал(a):
Што да вершаў Ніны Мацяш і Аляксея Пысіна.
Першая была прыкаваная да інваліднага крэсла (на гэтым фоне Ваш каментар асабліва "уместен"), другі прайшоў праз Другую сусветную вайну, двойчы быў паранены.
а не раненые в белоруской поэзии ваще есть? попойму только кораткевич единственный нормальный и не параненный. хоть говорят и бухал. но это - святое.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

МногоЛЮциферный (08.09.14 19:30) писал(a):
а не раненые в белоруской поэзии ваще есть? попойму только кораткевич единственный нормальный и не параненный. хоть говорят и бухал. но это - святое.
Ваще есть.
Напрыклад, Артур Вольскі (прагугліце).

А ці не выклікае ў Вас іроніі российский классик Александр Пушкин?
(ведь как сообщают источники, был ранен и даже смертельно).
 

МногоЛЮциферный МногоЛЮциферный в оффлайне

графоман
Сообщений: 25 560

МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда

ZmiCErz-padBloni (08.09.14 23:25) писал(a):
Ваще есть.
Напрыклад, Артур Вольскі (прагугліце).

А ці не выклікае ў Вас іроніі российский классик Александр Пушкин?
(ведь как сообщают источники, был ранен и даже смертельно).
а чего его гуглить.. хороший был дядька.

а пушкин у меня не вызывает иронии потому что он пишет как дышет а не вытаскивает саждое слово из себя клещами и не укладывает его в прокрустово ложе советской морали и памяркоунай идеи или собственной значимости.
а белоруские творцы в своем большенстве продажные халтурщики. или понтовщики.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

МногоЛЮциферный (09.09.14 18:55) писал(a):
а чего его гуглить.. хороший был дядька.
Чыстая праўда.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

МногоЛЮциферный (09.09.14 18:55) писал(a):
а пушкин у меня не вызывает иронии потому что он пишет как дышет а не вытаскивает саждое слово из себя клещами и не укладывает его в прокрустово ложе советской морали и памяркоунай идеи или собственной значимости.
Да ладно заливать.
Советская власть была самым горячим "промоутером" Александра Сергеевича Пушкина.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Сяргей Грахоўскі

Ветразь

У выраі ветразь знікае
За хваляй, нібы на спачын,
І змора яго не злякае,
Не спыніць тугой далячынь.

У змроку зіхоткая здрада
Завабіць хлуснёй у віры,
На золку сканае прынада
І кволы прамень на жвіры.

Раптоўна згаданыя мроі
Ў карунках пяшчотнай тугі
Павольна знікаюць, як строі,
Ў бязважкасці кволай смугі.

Знікае ўсхвалёваны ветразь:
З кунегаю пільна сачу,
Як водар аздобіў паветра,
І ў бездані знічкі лічу.
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Сяргей Грахоўс&#10.jpg‎
Просмотров: 84
Размер:	23.2 Кб
ID:	107983  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 02.11.14 в 20:03.
 

МногоЛЮциферный МногоЛЮциферный в оффлайне

графоман
Сообщений: 25 560

МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда

ZmiCErz-padBloni (09.09.14 21:56) писал(a):
Да ладно заливать.
Советская власть была самым горячим "промоутером" Александра Сергеевича Пушкина.
советская власть была с 1917 года а пушкин к тому времени сто лет как помер.
такчто както странно будет его подозревать в подлизании красным.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

МногоЛЮциферный (02.11.14 18:37) писал(a):
советская власть была с 1917 года а пушкин к тому времени сто лет как помер.
такчто както странно будет его подозревать в подлизании красным.
согласен
но я говорил о том, что именно советская власть облизала Пушкина до совершенства, которое не снилось и самому поэту.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Алесь Пісьмянкоў

Замест эпіграфа

Вы мне не належыце болей,
Хай доля Вам шчасная будзе!
Я вас
адпускаю
на волю,
Я вас
выпраўляю
у людзі.

Чаму ж мне трывожна да болю,
Што роспач халодзіць мне грудзі:
На волі
ці знойдзеце
волю,
У людзях
ці стрэнуцца
людзі?

З кнігі "Вершы" 1997 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Алесь Пісьмянк&#10.jpg‎
Просмотров: 58
Размер:	53.1 Кб
ID:	108027  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 02.11.14 в 20:12.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Аркадзь Куляшоў

Парушыўшы законы прыцягнення...


Парушыўшы законы прыцягнення,
Планетамі сярод другіх планет
Існуем мы з табой як выключэнне,
Мая любоў, — як свет і антысвет.

Ніколі мы адной не ходзім сцежкай,
Не дзелім хлеб і дзелім толькі соль,
Ты сустракаеш смутак мой усмешкай
I смуцішся, калі міне мой боль.

Адказваеш на мой сардэчны захад
Нязгодай, самай крыўднаю з нязгод.
Здаецца, павярніся я на захад,
Як тут жа ты павернешся на ўсход.

Аднак зямля б мая асірацела
I ўвесь сусвет ахутала б імгла,
Каб, выбухнуўшы раптам, адляцела
Ты ў невядомасць з хуткасцю святла.
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Аркадзь Куляшо&#11.jpg‎
Просмотров: 58
Размер:	37.3 Кб
ID:	109862  
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Генадзь Бураўкін

* * *

Зайздрошчу шчасцю юных закаханых,
Што так баяцца дотыку рукі, —
I ад яго грудзей адмежаваны
Яе грудзей тугія астраўкі.

Зайздрошчу іх святому аняменню,
Калі без слоў усё адчуць лягчэй,
I смешнаму, дзіцячаму няўменню
Хаваць пачуцці ад чужых вачэй.

Зайздрошчу іх наіўнаму спалоху,
Яшчэ незразумеламу агню,
Калі ўвесь свет змяняецца патроху
I дорыць азарэнне ўпершыню
I паміж кожным позіркам і словам,
Ужо зусім бяссільная,
Звініць
Напятая, як песня жаўрукова,
Збліжэння недазволенага ніць...

1979 год
Миниатюры Миниатюры Нажмите на изображение для увеличения
Название: Генадзь Бураўк&#11.jpg‎
Просмотров: 55
Размер:	8.9 Кб
ID:	113315  

Последний раз редактировалось ZmiCErz-padBloni; 02.01.15 в 22:36.
 

МногоЛЮциферный МногоЛЮциферный в оффлайне

графоман
Сообщений: 25 560

МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда МногоЛЮциферный суперзвезда

ZmiCErz-padBloni (02.11.14 20:09) писал(a):
Алесь Пісьмянкоў

Замест эпіграфа

Вы мне не належыце болей,
Хай доля Вам шчасная будзе!
Я вас
адпускаю
на волю,
Я вас
выпраўляю
у людзі.

Чаму ж мне трывожна да болю,
Што роспач халодзіць мне грудзі:
На волі
ці знойдзеце
волю,
У людзях
ці стрэнуцца
людзі?

З кнігі "Вершы" 1997 год
Вы не належытце мне болей
Як не належали заужды
чаму ж трывожно мне да болю
И цости гдесци жме у грудзи?
табе на волю выпускаю
и задаюсь пытаннем я
табе частуя папиросай-
ци людзи ёсть?
опрэч мяня?

Последний раз редактировалось МногоЛЮциферный; 03.01.15 в 12:07.
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

МногоЛЮциферный (03.01.15 11:53) писал(a):
Вы не належытце мне болей
Як не належали заужды
чаму ж трывожно мне да болю
И цости гдесци жме у грудзи?
табе на волю выпускаю
и задаюсь пытаннем я
табе частуя папиросай-
ци людзи ёсть?
опрэч мяня?
Больш аптымізму, дружа!..
Страницы: 1  2  3   из  3
 
Быстрый переход
[]
Вверх
HOSTER.BY: профессиональный хостинг и регистрация доменов .BY
Более 35000 сайтов выбрали нас. Присоединяйтесь!
 
РЕСУРСЫ ПОРТАЛА
   Все ресурсы