27

Тут говорят!
Авторизация
Список форумов
Войти через аккаунт
 

Хайку
Подписаться/отписаться на тему (функция доступна только для зарегистрированных пользователей) Любимая тема (вкл/выкл) []

Страницы: 1  2  3  4  5  11  из  114
Добавление сообщений к этой теме для незарегистрированных пользователей невозможно
Тему смотрит 1 незарегистрированный пользователь
Модераторы
Рейтинг темы: ***** (129547 просмотров)
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения
 

Hlobus Hlobus в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 176

***Новыя матуз-кі ў зімовых чараві-ках, вось абноўка.

--------------------
Hlobus
 

Hlobus Hlobus в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 176

***Танчыў так, што пін-жак парваў. Жонцы сказаць? Самому зашыць?

--------------------
Hlobus
 

Hlobus Hlobus в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 176

На трамвайным прыпынку мерзну разам з усімі... ***Сцялася, дрыжыцьдзяўчына без панчохаў,рукі ў кішэнях.

--------------------
Hlobus
 

Малышка Малышка в оффлайне

писатель
Сообщений: 2 099

Hlobus (18.10.03 16:14) писал(a):
На трамвайным прыпынку мерзну разам з усімі... ***Сцялася, дрыжыцьдзяўчына без панчохаў,рукі ў кішэнях.

маленька подсказкаветка про хайку в "Развлечения и отдых" - "Хобби"

--------------------
протяну ноги в хорошие руки
 

Hlobus Hlobus в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 176

Малышка (18.10.03 17:08) писал(a):
маленька подсказкаветка про хайку в "Развлечения и отдых" - "Хобби"

Дзякуй за падказку. Для адных хайку -- "Развлечения и отдых" - "Хобби", а для іншых -- Літаратура. Кожны мае магчымасць выбраць. Ці не так?

--------------------
Hlobus
 

Hlobus Hlobus в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 176

***

Яшчарка ў тазе
плавае. Прыгледзела-
ся -- нежывая.

Аксана Спрынчан

--------------------
Hlobus
 
 

Hlobus Hlobus в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 176

***Нядзеля, сонца,а голас вароны не-задаволены.

--------------------
Hlobus
 

Hlobus Hlobus в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 176

***Прачынаюсясярод ночы, раз, другі…Смачны быў кавун.

--------------------
Hlobus
 

ctrl-shift ctrl-shift в оффлайне

постоялец
Сообщений: 143

Ночь не для снаНа дождя смотряМногое становится ясным

--------------------
Ищy смысл в жизни. Найду перепрячу. Без него жить проще.
 

Hlobus Hlobus в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 176

ВЯСНА – ЛЕТА
111 радкоў

Штоміг рознае
звыкнуцца немагчыма…
О неба, неба!

Чаму мне? Кінуў
папяровую ружу
вецер пад ногі.

Зусім бязмэтна
па ранішнім горадзе
іду ды іду.

Крышыць галубам
і сам есць чэрствы хлеб
жабрак пануры.

На Панікоўцы
цямнее гурба снега
на дне фантана.

Лепшыя радкі
нараджаюцца ў снах…і
забываюцца.

Іржавы замок,
ад каго разбураны
дом ахоўваеш?

Мама, як анёл,
амаль бязважкай стала,
ходзіць бязгучна.

Прама на пляцы
букет бэзу наламіў
жабрак жабрачцы.

Нечаканы дождж…
гандляр-маладзён спехам
кніжкі хавае.


Раптоўны вецер
задзярэ спадніцы…
і супакоіцца.

Не магу заснуць –
на камара палюю
безпаспяхова.

Б’юцца, як людзі
маладыя вераб’і –
без дай прычыны.

Бяжыць насустрач
залаты на тле неба –
крыж пры дарозе.

Як на спатканне
да нябачнай рачулкі
іду праз туман.

Хто ж за туманам?
Сабака, ці чалавек?
Ціха сыходжу.

На ціхай рацэ
толькі з ім добра вудзіць –
ён глуханямы.

Вочы замружу
сціснутыя ў кулак, знікну…
Слухаю вецер.

Зусім бязмэтна
пазіраю на зоры
незлічоныя.

У рамцы за шклом
ажаўцелыя карткі –
сорак чатыры.

Гарачы пясок,
прахалодная вада –
як мала трэба.

Яшчэ й не стары,
а маленькі кручок ледзь
прывязаў… Сумна.

Да блізкай ракі
пад ціхім дажджом іду
з вудаю новай.

Жабку спалохаў.
Скочыла і паплыла
у чыстай вадзе.

Як пахне шчасцем
зялёнага аера
зломаны лісцік.

Не горшы занятак –
зялёны гарох лушчыць
цёплым вечарам.

Ліпеньскі ранак.
Бесклапотна думаю
пра бессмяротнасць.

Апошні чарвяк,
а я ўсё спадзяюся –
вось пашанцуе.

Хоць і не медаль –
гузік пазелянелы…
А я берагу.

Першы дзень жніўня.
З вудай іду да ракі,
як і ўчора.

З дачкой пад мостам
імклівых малькоў ловім
дзедавай кепкай.

Камарыны звон,
п’яная лаянка, смех –
вясковы матыў.

Куды ж ты бяжыш,
вірлівая яшчурка,
па пыльнай шашы?


(сакавік – жінівень 2003г.)

Уладзімір Сцяпан

--------------------
Hlobus
 

dvaick_saell dvaick_saell в оффлайне

новичок
Сообщений: 44

Hlobus (18.10.03 22:37) писал(a):
Дзякуй за падказку. Для адных хайку -- "Развлечения и отдых" - "Хобби", а для іншых -- Літаратура. Кожны мае магчымасць выбраць. Ці не так?

не, не так. для кого-то это спорт, для кого-то просто общение, для кого-то политика, для кого-то исскуство, для кого-то развлечение, для кого-то образование... и что??? во всех нужно ветку "хайку" создать?сорри... бесит меня...

--------------------
водку? теплую?? из мыльниц??? конечно буду!
 

Hlobus Hlobus в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 176

dvaick_saell (23.10.03 11:56) писал(a):
не, не так. для кого-то это спорт, для кого-то просто общение, для кого-то политика, для кого-то исскуство, для кого-то развлечение, для кого-то образование... и что??? во всех нужно ветку "хайку" создать?сорри... бесит меня...

Тут пішуць хайку, а бесяцца ў іншых месцах.

--------------------
Hlobus
 
 

Бес Сарказмо Бес Сарказмо в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 198


Рассвет занялся.
Тем, кто рано встал -
Ведро сакэ от Будды!

--------------------
...Но кто из них шЁл по битым стеклам
Так же грациозно, как ты...
 

Hlobus Hlobus в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 176

Атрымаў такі ліст:ANTIHOMER квазіхайку *** Мыю вокны з падваконня злятаюць мёртвыя мухі *** Адкуль адтуліны ў сцяне ад куль *** Закрыўся ад людзей і ад навакольнага свету ОСЯРШ КЁТР *** Цёплае сакэ застаецца цёплым ува мне *** Побач з жанчынай заснуў прачнуўся побач з дзяўчынкай *** Мохам зазелянела каменная фігурка Бадхідхармы расці барада расці *** Перастаў думаць перастаў размаўляць перастаў касету *** Вішня расцвіла за тысячы кіламетраў ад Японіі *** У ложку першакурсніца на пятым курсе *** Сартр і кава з вяршкамі адно і тое *** Раздавіў мураша нагою кармічны след *** Канец жыцця пачатак кукурузы *** Забі Гамера выратуй Трою *** Птушкі паміраюць і падаюць на зямлю людзі паміраюць адлятаюць на неба не шкадуй ні пра што *** Лічу на пальцах да пяці кулаком у твар *** Апошні ліст да вясны ад восені 22.10.03Зарэгістраваўся на літары, але доступу не даюць ***Хацеў стаць мастаком ды не Далі ***Уцякаю ад сябе даганяе нехта іншы Як наконт двубою-рэнгі на haiku.ru/frog/renga/? ***Сабака, ці чалавек? Сцяпан, ці Адам Хто ж за туманам? ***Кінуў каменьчык у студню разбіў свой твар Праставіў у тэкстах АНЦІГАМЭРА "І" ды "Ў", ад турніраў адмовіўся. Двубой — не мой жанр у паэзіі.

--------------------
Hlobus
 

Hlobus Hlobus в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 176

*“Сядзела на ха-лодным?” – “Чаму?” – “Прышчыкна дупе ў цябе”.

--------------------
Hlobus
 

Elle Elle в оффлайне

новичок
Сообщений: 97

Hlobus (18.10.03 21:37) писал(a):
Дзякуй за падказку. Для адных хайку -- "Развлечения и отдых" - "Хобби", а для іншых -- Літаратура. Кожны мае магчымасць выбраць. Ці не так?

Ну и ну! ЭТО литература? Эт хуже чем хобби! Надо ж, даже часть слов переносим на следующую строчку, лишь бы соблюстить 5-7-5. Умора
 

AndrejVoronin AndrejVoronin в оффлайне

новичок
Сообщений: 5

Elle (01.11.03 05:41) писал(a):
Ну и ну! ЭТО литература? Эт хуже чем хобби! Надо ж, даже часть слов переносим на следующую строчку, лишь бы соблюстить 5-7-5. Умора

Гэта не "литература", гэта ЛІТАРАТУРА.
 

Elle Elle в оффлайне

новичок
Сообщений: 97

AndrejVoronin (01.11.03 20:48) писал(a):
Гэта не "литература", гэта ЛІТАРАТУРА.

Гэта абраза, ставiць такое паважанае слова (ды яшчэ з вялiкай лiтары) побач з гэтымi вершыкамi! Тьфу - сьмецце адно! "прышч на дупе" найлепш да iх падыходзiць
 

Hlobus Hlobus в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 176

Чалавек ідзе
з гары. У руцэ пляшка
гарэлкі... Гукнуць?

--------------------
Hlobus
 

Loyen Loyen в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 282

Написание хайку это очень тонкое искусство привнесения баланса смысла и баланса ритма в три строки. Ритм 5-7-5..это так....на заметку графоманам...В глубине зрачков Вспышка жидкого света Аккорд на нервах Разбей мне сердце, По дребезгу осколков Пойму - оно есть. Устал от любви. Жалко, что ненависти Поздно учиться. В полоске спектра Сердца граненой призмы Всему есть место.

--------------------
it's good to be bad
 

gene_d gene_d в оффлайне

ветеран
Сообщений: 609

Elle (02.11.03 04:51) писал(a):
Гэта абраза, ставiць такое паважанае слова (ды яшчэ з вялiкай лiтары) побач з гэтымi вершыкамi! Тьфу - сьмецце адно! "прышч на дупе" найлепш да iх падыходзiць

откуда такая категоричность? если вы претендуете на знание ЛИТЕРАТУРЫ (хотя бы приблизительное), то должны помнить, что хайку - достаточно древняя и устоявшаяся форма стихосложения. в Японии. у нас традиция эта еще не сложилась в такой степени, но если любопытно - полазьте по русскоязычному и-нету, там много интересного есть на эту тему.

--------------------
Евгений
 

Hlobus Hlobus в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 176

Хайку і ніякіх іншых думак і постынгаў. Тут я згодны з Басё.

--------------------
Hlobus
 

Hlobus Hlobus в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 176

*Варона і трыгалубы за вакном ча-каюць семачак.

--------------------
Hlobus
 

Hlobus Hlobus в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 176

*Сонца глянула.Скача жабка. Нібытаснегу не было.

--------------------
Hlobus
 

Hlobus Hlobus в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 176

***Кожны шнар на це-ле тваім я люблю ўсёболей і болей.

--------------------
Hlobus
 

Hlobus Hlobus в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 176

*Чэрвеньская ноч,з усяе свабоды толь-кі неба квадрат.*Брат - Міраслаў - пакінуў мне даглядаць свайго пацучка, а я не даглядзеў. Хварэе пацук,вока кроўю заплыло.Летнія дажджы.*Забыў зачыніцьпацука, а ён застаў-ся ў клетцы сядзець.*Дагуляліся…З клеткі ўцёк братаў пацуксумнавядомы.*Папаў пад лівень,пяць хвілін не хапіла,каб дабегчы дамоў.*Вярнуўся пацук, -лю-ю-юбіць цёплую падсма-жаную рыбку.*Сонечны настрой.Вылекаваўся пацук -хрумстае моркву.*Учора быў п'яны, таму хайку не запісаў; сягоння знайшоў на стале чарнавік і набіраю яго…Чарка гарэлкіі малады агурок…Вось чэрвень мінуў.*Сушаны кальмар -пачастунак пацуку на развітанне.Брат вярнуўся з вандроўкі і забраў свайго пацука.*Сонечны зайчык,ты адзіны мяне цешыш…Халодны ліпень.*Задуха, тлум, пыл,натоўпы, піўны дух - "Дзень Незалежнасці". *Шукаў і не знай-шоў часопіс, які пі-ша ўлетку пра снег.*Міліцыянт пас-лізнуўся на банана-вай скурцы і ўпаў.*Сябра - Рамон - ска-заў:"Хайку - паэтычна-я тэлеграма".*Да брата праехалі сваякі з Рыгі, і вось што здарылася:Пляменніца Лін-да адшчыкнула кіпцюрпацуку… Кроў. Плач…Каб суцешыць Лінду Андарсан, якая зусім незнарок скалечыла пацука, адрэзаўшы кіпцюр дзверцаю клеткі, я расказаў показку:Па бруднай канаве плыве Пацучыха. У яе на карку сядзіць Пацучонак. Раптам Пацучонак пачынае трэсці маці за вушы і крычаць, паказваючы на Кажана, што вісіць на дрэве, над канаваю:"Мама, глядзі-глядзі - Анёл!!!" *Ліпеньскі вечар.Універсам "Цэнтральны".Цыгарэта. Кава.*Над магілаю таты…Ніхто не вечны…Плыве ў летнім паветры цыгарэтны дым. *У сыботу хадзіў з малодшай дачкой на кніжны кірмаш. Набыў для Ядзі новы раман Барыко ў кепскім перакладзе на расейскую мову. Маладзенькая гандлярка рускамоўнымі кнігамі раптам кажа: " Дзякуй, спадар Глобус, што набылі ў нас кніжку…" " Няма за што, я тут увесь час кнігі купляю". " А я Вас раней не бачыла". " Яшчэ пабачыш". Бачыла мянеўчора, пабачыш заўтра,прадавачка кніг.*Які халоднымой твар у люстраной па-верхні кінжала. *Задуха. Дзверы наросхрыст у легкаві-ку. Таксоўшчык спіць. *Паўзе павучокпа сфатаграфаванайкветцы - свет ч.б.*Студзяць душу га-рэлачныя скразнякі…Зноў закахаўся.*На плошчы Перамогі пабачыў і спыніўся…Збіты машанайматылёк спрабуе-спра-буе паляцець. *Спёка. Плача кан-дыцыянер у тры ру-чаіны. Млосна.*Вавёрка ў паркуперабягае ад клё-на да каштана.*Лайдак пад пальмайляжыць у мяккім ценю…Гэта пра мяне. *Ліст падае ў ва-ду… За ім другі ляціць…Нібыта за ім…*Дажджысты ранак,рабочы абразаелісты на пальме.*Аголенаядзяўчынка піша імяна марскім пяску…*Поўня — вось і ўсё, што засталося між на-мі агульнага?*І сонца знікла,Цемра над зямлёю паўстала,Пад коўдрай спякотна*Якім слабым кво-ла-бездапаможным стаўзялёны колер… *Мокры парасонсохне ў куктку. Дождж і дождж, а ў яго свята. *Аэрапорт. За-духа. Збіраецца надождж. Пазяхаю.*Кацяня Ў сама-лёце прыціхла, у дзяў-чынкі на руках.Галоўнае для паэта не твор, а магчымасць творчасці. Да мяне вярнулася муза — пацук. Брат зноўку з'ехаў і пакінуў пацука, каб я даглядаў.Летні поўдзень. Са-лодка спіць мой пацук удрацяной клетцы.*Пацуку вадыналіў, сыр паклаў… А ённе ўзрадаваўся.*Светлы цёплы дзень.Салодкі водар смерці;памёр мой пацук.Пайду — хаваць пацука і мыць клетку. *Пустая клеткаабсыпаная кропля-мі вады. Лета.Брат яшчэ не ведае пра адыход пацука ў лепшы край. *Маляваў, маляваў… Сцямнела. Скончыліся цыгарэты. Выйшаў у краму…Жнівеньская ноч.Па-над усім горадамзолата поўні.***Людзі сталі лепшыя — паведамленне пра смерць жывёлы іх закранае болей чым вестка пра гібель чалавека. Мірык патэлефанаваў, і я распавёў пра смерць пацука ў слухаўку. "Старэнькі ён у нас быў, што тут зробіш…" сказаў Мірык. А я вось думаю, ці не набыць мне новага пацучка… Клетка ж засталася.Мінуў год пасля татавага сыходу, паціху я пачаў разбірац ягоныя дзённікі і бібліятэку…Старая кніга.Засушаная кветкапаміж старонак. *Глядзеў на пустую клетку, дзе жыў братаў пацук… Ёсць клетка — з'явіцца і палоннік. Пабудаваўшы турму, праваахоўнікі будуць яе запаўняць. Так і тэлефонная слухаўка вымагае слухача. Паэт, гаворачы па тэлефоне, думае пра павучка, а самурай — пра "жучка" і праслушку… Новага пацука ніяк не набуду, адкладаю на заўтрашні дзень…Ранак. З яблынівыпалі яблыкі,усе да аднаго.*Чакаць-чакаць падмесяцам цябе… І слу-хаць пошум ветра.*Дом, дзе ты жывеш,асветлены халодныммесяцам — маўчыць.*Жук еў траву. Здзяўб-ла жука варона. Ва-рону кот задраў.Спрадвечна-ненажэрныкругазварот прыроды.Такая варыяцыя на верш Забалоцкага.*Імгла закрыламесяц, нібы ўведаламае настроі…*Віно… Лілеі…Санлівая размовапра сіні посуд… *Упрыгожваюкляновымі лістаміпустую клетку. *Пакуль не ўзышлапоўня, ліхтар спадзяец-ца, што ён — месяц. *Закрасаваліў верасні каштаны… Неверу сам сабе.*Хайку пра смерць, хайку пра каханне, хайку пра старасць… Столькі ўсяго напісана без нас. Ну а мы? Можам паспрабаваць складаць хайку пра бульбу…Лёс беларусаможна намаляваць, якхайку пра бульбу.*Ясная поўняў холадзе вераснёвымусміхаецца…*На спатканне з поў-няю сёння зноў пайдуў залацісты парк.*Нават у вядрыз вадой, нават у лужы…Бачу гарэлку. *Поўна салдатаўу вераснёвым парку.Лісце змятаюць.*Гляджу на вясёл-ку і ем кукурузу.Што яшчэ трэба…*Атрымаў гана-рар, выпіў з братам віна,пагаварылі…*Цёмна. Дождж ідзе.У кватэры халодна.Прымаю ванну. *Ганна з Алісайціха гавораць у зо-лаце восені. *Няма настрою…Нават добры кот Чарлікне суцяшае…*Выпіў з раніцы…Вераснёвае сонца.Дзень нараджэння.21.06-29.09.2002

--------------------
Hlobus
 

AndrejVoronin AndrejVoronin в оффлайне

новичок
Сообщений: 5

ЛЁС ХОКУПрадмова да першага беларускага зборніка хоку Хоку – паэтычная тэлеграмаРамон Гомес дэ ла СернаІснуе безліч паэтычных формаў, і кожным разам паэт выбірае адну-адзіную, каб менавіта ў яе пераліць уласныя пачуцці. Можна ўявіць, як нячаста некалькі розных паэтаў абіраюць падобную форму і працуюць у ёй. Для еўрапейцаў традыцыйна абранымі былі трыялеты, актавы, санеты, але ў дадзеным выпадку мы прадстаўляем зборнік хоку.Хоку – трохрадкоўе, якое бярэ выток у японскім вершаскладанні. Раза з рубаі і танка хоку — гэта прыклад усходняй верашаванай мініятуры. Хоку пісалі вялікія старажытныя японскія паэты Басё, Бусон, Іса. У ХХ ст. гэтай мініятураю захапляліся Сікі, Кёсі, Дакоцу… Папулярнасць хоку выйшла за межы Японіі, трохрадкоўі пішуцца ва ўсім свеце. Да прыкладу, выдатныя хоку па-іспанску складаў знакаміты аргентынец Хорхе Луіс Борхес:***Вось мая рука,Што некалі краналаТвае валасы.Зборнікі хоку выдавалі паэты ў Францыі і ў Эстоніі. Што тычыцца тутэйшых умоваў, дык кніга хоку беларускіх паэтаў была падрыхтаваная яшчэ ў 1986 годзе, але не знайшла выдаўца, бо ў БССР нават нязвыклая форма ўспрымалася як дысыдэнцтва.Кожная кветка красуе ў свой час. Праца над зборнікам паціху працягвалася. У перыядычным друку з’яўляліся публікацыі хоку. Побач друкавалася шмат іншых трохрадкоўяў і мініятур, але яны альбо не вытрымлівалі кананічную колькасць складоў (5-7-5), або ігнаравалі абавязковыя для хоку эстэтычныя патрабаванні. А тэкст хоку мусіць адпавядаць шматлікім характарыстыкам. Некаторыя з іх былі кананізаваныя яшчэ да VVII ст. … ЮГЭН – запаветная прыгажосць, глыбіня, неспазнанасць да канца, існасць, нязьменнасць… МАКОТО – ісціна, праўда, сапраўдная справа, сапраўднае слова… АВАРЭ – зачараванне, чароўнасць… МОНО-НО АВАРЭ – чароўнасць рэчаў…Пазней Мацуа Басё распрацаваў дадатковыя эстэтычныя каноны складання хоку. На яго думку, верш мусіў увасабляць наступнае: САТОРЫ – азарэнне, прасветленасць, духоўнае абуджэнне, раптоўнае адкрыццё ісціны, яднанне душы чалавека і прыроды, адсутнасць рацыянальнага элементу ў творчым працэсе… САБІ – паціна, след мінулага, заміранне, пацямненне, згасанне, адзінота, самота, прасветленая адзінотнасць, адчужанасць ад штодзённай мітусні, затуханне сьвядомасці… КАРУМІ – лёгкасць-… ХОСОМІ – тонкасць, ломкасць, крохкасць, суперажыванне, зліццё са светам, расплыванне ў свеце… СЮРЫ – гнуткасць, маркота, сум, спачуванне… ФУЭКІ-РЮКО – нязменная зменлівасць, адзінства руху і спакою, хамелеоннасць… ФУГА-НО МАКОТО – сапраўднасць прыгажосці…У часы Басё, калі складалася кананічная форма хоку, існавала нязменная змена прыроды, паступовае і непераадольнае кола пораў году, за вясною прыходзіла лета, і пазначэнне сезонаў было гэтаксама абавязковым. Цяпер, напрыканцы ХХ ст. з вынаходніцтвам хуткасных апаратаў для перамяшчэння можна змяняць асабіста для сябе чаргаванне пораў года, памяняць марозную зіму на спякотнае лета і сустрэць Новы год не ў заснежаным Менску, а ў спякотным Бангкоку. Іншы час, новая нязменная зменлівасць – ФУЭКІ-РЮКО – чакае сваіх паэтаў і сваіх канонаў хоку.А зборнік з хоку беларускіх паэтаў – невялікі востраў у плыні сучасных нязменных зменаў.Адам Глобус 1996 годКаб зборнік “Круглы год, хоку беларускіх паэтаў” я рыхтаваў зараз, дык замест слова “хоку” выкарыстаў “хайку”, як больш папулярны і адпаведны тэрмін. Але што было зроблена, тое было зроблена, выпраўленне памылак — не найлепшы шлях у мастацтве. Мы пішам далей свае новыя вершы на чыстай плоскасці.
 

AndrejVoronin AndrejVoronin в оффлайне

новичок
Сообщений: 5

*Змрочны парк. Пляшкавермуту пад ліпаюнапоўпустая.
 

Hlobus Hlobus в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 176

*Дождж са негам ра-ніцу ператвараюць у змрочны вечар.*Толькі вершалі-ны елак пакрылісялёдам… Зсівелі.*Хаваецца забязлістым дрэўцам найпраз-рыстая поўня.Гледзячы за вакно, намаляваў такі краявід…Снежныя хмарынавісаюць над цёмнымвозерам. Змрочна.

--------------------
Hlobus
 

Hlobus Hlobus в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 176

*Гуляю па Мен-ску, збіраю каштаны…Проста, як дзіця. *Халодны вецер.Каля палацу шлюбаўзнайшоў заколку.*Абмялела Свіс-лач, па пяшчанай выспеходзіць варона.*Кастрычнік. Холад.Дождж. Ноч. Пад цёплай коўдрайадпачываю. *З галавы да ногзасыпала лісце домРСДРП. *Выпадкова знайшоў на форзацы, у кнізе Такубоку, свой стары верш… Калі пісаў? Мусіць быў моцна п'яны…Зноў закахаўся.Скразнячок каля сэрцакрынічна-сцюдзё-ны не дае спакоюні ўночы ні ўдзень… Запіў…*Самазабойстваспіць у чарцы гарэлкітакой празрыстай. *Вільня — родныямясціны. Клён чырвоны.Снег на дахоўцы. *Любіў спяваць. Ця-пер не спяваем, ні я ні сябры. Узрост.*Зімны кастрычнік.Учора сябра здзівіўснег на крапіве.*Завёў сабе звыч-ку — спаць пасярод нядзе-лі. Сплю, як дзіця.*Еду з Вільні. Емпапаю з Тайланду. Каст-рычнік. Змярканне. *Халодна. Чарка,другая, трэцяя… Восьмоцна папіўся. *Сябра кінуў піць.Сядзім, дождж слухаем, су-муем і маўчым. *Аголены парк.Сіні надвячорак і чорна-чорны клён. *На могілках пом-нік з прозвішчам таты май-го ўсталёўваюць. *У закінутымсадзе наступіў… Не-не…На гнілы яблык.*Там, за дзвярыма,там, за туманам — поўня.Ведаю — поўня.*У Вільню залятаў Буш Маленькі, каб павіншаваць тутэйшы люд з запрашэннем у вайсковы блок НАТА. Народ стаяў у загонах і махаў сцяжкамі. Найвялікшыя сцягі трымалі беларусы, прынамсі, так мне Харэўскі сказаў. Па дарозе з Вільні склаўся такі верш…Рок-н-рол. Дарога.Літва — беларускаяКанада. Імжа.*Верш з нагоды візітавання імператара — не мой хлеб. Таму пра хлеб звычайны…Збіраўся пача-ставаць хлебам лебедзя,а ён не падплыў. *Калі нехта чы-тае думкі, значыць нечужыя яны. *Сабачы холад.Цёмны, бязснежны горад.Трэснула губа. *Драбок тытунюпрыляпіўся на язык,сплёўваю на снег. *Не пішаш хайку?Моцна мерзнуць пальцы, кабпалічыць склады?*Шэрань на помні-ках, — зіма зафарбава-ла чорны настрой. *Сонечны дзянёк.Кветкі ў пад'ездзе маімзакрасавалі.*Дождж падае наснег, дождж падае на лёд,дождж… Снег падае…*Зашклёная рэч-ка сьпіць пад мостам і сьніцьціхамірны сон.*Снег за вокнамі.Дачытваю, каб вярнуць,чужую кнігу. *Мой месяц яснызіхціць па-красавіцку,у чорным небе.*Закрасавалаідэальная поўняпа-над усімі.*Вавёрка ў паркунепрыбраным скача памаладой траве. *Толькі здаецца,што лёгка пісаць хайкуяпонскай ручкай…*Вада ў калюзешэра-цёмная, нібыне бачыць неба.*Холад на могіл-ках… Хіба прыходзіць ісюды вясна? Так… *Дождж, з дому не вый-сці. Лье, лье, лье… На спаткан-не спазняюся.*Лета. Ну а яссунуў шчыльна шторы і сплю пасярод дня.*Cтолькі эмігрантаў з грантамі і без грантаў, з раскормленымі дупамі і постынгамі бяздумнымі, што захацелася ахвяраваць ім хайкуМаладая буль-ба з кропам — смак дзяцінстваі Радзімы. Йе-е-е-э-эс!!!*Гарачыня. Ніцень, ні вада не выра-тоўваюць. Спёка.*Горача. Схадзіў пастрыгся, пагаліўся і стала лягчэй. *Туман. На ўскрайкударогі міргае фа-рамі грузавік.*Маркота ў дажджырасцярушваецца пажнівеньскай Вільні.*Шарык скатаныз папяровай сурвэткікотка ганяе.*Вядро бараві-коў брат купіў у вяско-вага хлопчыка.*Залатыя ма-неты бярозавых ліс-цяў збірае ўнук.*Праз ранішнююнавальніцу еду зноў-ку ў Барселону.*Поўня над Барсе-лонаю лунае ў ка-рунках хмурынак.*Xалодны вечар.Самалёт над поўняю праляцеў. Zzssorry. *Перагортваў барселонскі сшытак і знайшоў…Нудыст самотныціха ідзе ўздоўж мора. Халодны вечар. * Вясёлка праля-жала на гары аднухвіліну… Зноў дождж.*"Што ты робіш?" — "Дождж слухаю…" — "Хто толькі прагэта не пісаў…"*Апошнім часам люблю затрымлівацца і спазняццаАпусцелы га-тэль. У люстэрках разгля-даю аблокі.*Сняданак рэста-рацыйны, голы, прэсны…Заваконны дождж. *Скончыўся дождж. Па дарозе з Вільні спыніў машыну, каб прайсціся.Закінуты дом.Сад непрыбраны. На ду-шы безтурботнасць.*З замілаваннемлюбуюся бялюткіматрутным грыбам. *Ціха, сонечнаў лесе залатым, — птушкінашы ў выраі.01.10.2002-10.11.2003

--------------------
Hlobus
Страницы: 1  2  3  4  5  11  из  114
 
Быстрый переход
[]
Вверх
HOSTER.BY: профессиональный хостинг и регистрация доменов .BY
Более 35000 сайтов выбрали нас. Присоединяйтесь!
 
РЕСУРСЫ ПОРТАЛА
   Все ресурсы