Верш прыгожа ўспыхнуў і згарэў...
Добавление сообщений к этой теме для
незарегистрированных пользователей невозможно
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
Феерверкам асляпляльных промняў
І нікому сэрца не сагрэў,
І ніхто нічога не запомніў... "
Чытала гэтыя і іншыя радкі ўпершыню і адчувала сябе на адной хвалі з аутарам. Яго імя - Васіль Гадулька.
Хто ён? Чаму я не чула яго вершаў раней? Пытанні на нейкі час засталіся невырашанымі.
І вось раптам на вочы трапіў зборнік вершаў, у якіх былі і старонкі, прысвечаныя гэтаму паэту. Яны ўразілі мяне яшчэ больш. Сам па сабе напісаўся верш:
Памяці Васіля Гадулькі.
Нізку вершаў не кінеш на плечы
І на хлеб не намажаш, бы масла…
Мо таму ў страшэннай пустэчы
І канаюць паэты заўчасна?
Без прызнання і нават без сродкаў,
У галечы, пакінутых усімі,
Колькі іх на зямлі - самародкаў,
Не паднятых да сэрца сваімі?
Не знайшоўшых ні ў кім разумення,
Ў рэчаіснасці расчараванных?
Наўздагон ім не слава - каменні -
Адваротнай старонкай пашаны.
Што іх творы? Падставы для смеху?
Што іх лёс – быть паэтам гаротным?
……………………………………………………….
Але голас, памножаны рэхам,
Нібы птушка, біецца ў вокны…
А хто наогул ён - Васіль Гадулька? Што ведаем мы пра яго?
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у Дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, але на апошнім курсе, расчараваны ў прафесіі настаўніка, кінуў яго і працаваў доўгі час на будоўлі, потым - паляводам у мясцовым саўгасе. ершы на расійскай мове пачаў пісаць яшчэ ў школе. Друкавацца не спрабаваў, лічачы сваё захапленне паэзіяй, як пазней замежнымі мовамі - нямецкай, англіййскай, італьянскай, французскай і польскай - толькі асабістым сваім хоббі.
Прыкладна ў 1985 г. пачаў пісаць па-беларуску. Вершы друкаваліся ў раённай газеце "Сельская праўда", абласной - "Заря", у зборніку "Дзень раэзіі" і ў штотыднёвіку "ЛіМ". Рыхтаваў зборнік вершаў і баек, але надрукаваць яго не паспеў: зімой 1992 г., у страшэннай галечы і без сродкаў для існавання, незразуметы, расчараваны і пакінуты ўсімі, трагічна памёр і пахаваны на могілках в.Федзькавічы Жабінскага раёна."
Гэта - біяграфічны дакумент, напісаный рукой самаго Васіля Гадулькі на просьбу мясцовых бібліятэкарак. Памыліўся ён усяго на паўтара года. Насамрач памёр 15 чэрвеня 1993 года. Усё астатняе сумленню не падлягае.
У 2004 г. РВУ "Літаратура і мастацтва" выдала пасмяротную кніжку Васіля Гадулькі "Голас". На сабраныя пісьменнікамі сродкі на яго магіле пастаўлены помнік.
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
час адлічвае: адмярая
шлях жыццёвы... і раптам - кропка:
чалавек памірае.
Ён
няўцешна вочы адплюшчыў,
хоча нешта сказцуь - не можа.
Касцянее пагляд невідушны...
Скажуць:
лёгка памёр, прыгожа.
І палічаць чарговым дзівацтвам
нават гэты ўздых сэрца прачулы:
"Ён жа
нешта хацеў сказаць вам!"
Не паспеў...
Не змог...
Не пачулі...
Васіль Гадулька
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
Шоўк валасоў тваіх чорны, як смоль.
Вочы - нібыта дзве спелыя вішні.
Зноў я жабрак, ён жа - прынц і кароль.
Зноў ты з ім разам, а я - трэці, лішні.
Лішні, але ад цябе ні на крок
не адыду... Сам сабе ненавісны -
кінуў бы ўсё! Ды глядзяць у мой бок
вочы, нібыта дзве спелыя вішні.
..........................................
Ты ўцякла ў мае сны, а імя - засталося,
каб, адрынуты, сэрцам не згас без пары я.
Сярод іншых пяшчотных імён шматгалосся -
водгук мары нязбытнай у слове: Марыя.
Так, ад мары ў ім штось - як інакш растлумачыць
дарагое імя, з пэўным зместам і сэнсам?
Мара... марнасць... І нават - мана!.. Гэта значыць:
сумаваць па цябе і кахаць - толькі сэрцам...
Ты ўцякла ў мае сны; ані ў думцы, ні ў слове
не ўваскрэснуць ні скаргі, ні крыўды старыя.
Вечна юная, быццам ты з вечнасцю ў змове,
як імя твае з вечнасцю ў змове - Марыя.
Васіль Гадулька
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
Не пазірай на захад сонца з жалем.
Вер: наша радасць нес не абміне.
Надыдзе ноч - сваё святло запалім:
лучынку, свечку, лямпачку ў акне.
І радасць будзе ад таго не меншай,
што, можа, хіба толькі праз гады
яна да нас загляне на агеньчык -
з тым, каб ужо застацца назаўжды.
-------------------------------------------------
Тут, у краі -
Наскрозь апетым
Не адным ужо майстрам слова, -
Разумею: каб стать паэтам,
Быць паэтам
Недастаткова.
А ўсё роўна:
Пад рыфмаў пошчак
Тых, хто мае і чын, і талент, -
Я чамусьці вось не зайздрошчу
Тым паэтам,
Якія - сталі!
Васіль Гадулька.
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
На памежжы чужбіны з Айчынай
па начах ходзіць сумны паэт,
ён запаленымі вачыма,
як агнём, апякае свет.
А камусьці са спрат здаецца:
блудзіць зорка па-над мяжой,
быццам ёй не хапае месца
і нябёс на зямлі сваёй.
Хто пакрыўдзіў цябе, паэце?
Хто прымусіў цябе блудзіць -
Бог ці дэман у гэтым свеце?
Што ты хочаш душы здабыць?
І за што ты марнуеш цела?
Можа, досыць з цябе ахвяр?
Сядзь, даверся паперы белай -
і надзея асветліць твар.
Сядзь, пакайся за раны целу,
яно ж братам тваёй душы.
Ці жадала яно, ці ж хацела,
каб ты з гэтай пакутай жыў? -
на памежжы чужыны з Айчынай.
... крок яшчэ - і няма мяжы...
Анатоль Сыс
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
АЛЕСЬ БАДАК
(1965)
Стукне туфлікаў пара пад вечар
Аб падлогу за шэрай сцяной.
Асцярожна адчыняцца дзверы,
І дзяўчына ўвойдзе ў пакой.
- Я гарбаты зраблю табе, будзеш? -
Папытаю у госці сваёй.
- З мяне сёння смяяліся людзі,
З беларусскае мовы маёй.
- Ну і як ты, пакуль што жывая? -
З весялосцю скажу напускной. -
Знаеш, розныя людзі бываюць.
Я да гэтага звыкся даўно.
Будзе жыць наша мова, і болей
Аптымізму насі ў душы.
- Замаўчы! - яна мовіць журботна. -
Замаўчы, я прашу, замаўчы!
Апушчу на плячо яе голаў:
- Я не знаю, чым боль твой суняць...
І падступіць пад самае горла
Цішыня,
_______ цішыня,
_______________ цішыня...
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
ЛЕАНІД ДАЙНЕКА
(1940)
На радзіму прыедзь, дзе лясы не заснулі
І шумяць, і пяюць і вясной, і зімой.
Цябе з цёплай усмешкай сустрэнуць бабулі,
Скажа кожная з іх: - Салавейка ты мой...
Як лясные пажары, ішлі чужаніцы.
Кожны колас у полі абмыўся крывёй,
Ды жыло і ў барах, і ў сцюдзёных крыніцах,
Нібы сонца прамень: - Салавейка ты мой...
Той народ не памрэ, у вяках не растане,
Той народ будзе крочыць хадой маладой,
У каго апроч слоў "барацьба" і "змаганне"
Ёсць такія вось словы: - Салавейка ты мой...
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
kisolle-профиль удален пользователем
Guest
kisolle-профиль удален пользователем
Guest
kisolle-профиль удален пользователем
Guest
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
kisolle-профиль удален пользователем
Guest
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
Дзе дзіцячага смеху ўжо не пачуць,
Дзе няма магазіна, дзе школа забіта,
Я, ў дарозе стаміўшыся, мусіў звярнуць.
Тут калісьці жылі, і даволі багата,
Грамадой працавалі на шчодрай зямлі,
Але, вось – амаль усе закалочаны хаты
І палі пустазеллем ужо зараслі.
Маладыя ў горад даўно паўцікалі
Дыскатэкаў і лёккага хлеба шукаць,
А старых год за годам усіх пахавалі.
І руку ўжо нікому няма тут падаць.
Акрамя трох бабулек ды дзеда старога
Тут ніхто не адчыне скрыпучых дзвярэй…
На ўсю вёску адна засталася карова
І з дзясятак які захудалых курэй.
Іх усіх стяраже небрахлівая шаўка,
Што не кінула вёску і гэтах старых,
Чый сусвет – тэлевізар да мо аўталаўка,
Што калі-некалі прыязджае да іх.
Але, што ім купляць? Толькі хлеба ды солі,
Ды запалак, ды, можа, мяшэчак крупы…
Дзе тых грошаў набраць, каб прыдбаць нешта болей?
Ім ячкі – прысмакі, ды тыя ж супы…
Ім бы сілы знайсці, каб дабрацца да печы
І ў спякоту ў гэткую крыху паспаць.
Ім бы, гэтым старым, ў цянечку прылегчы,
А яны пачалі вось мяне частаваць!
Але ў сэрцы зрабілася горка і смутна…
І заскрыбліся кошкі чамусьці ў душы…
Я папіў малачка, нібы сын які блудны,
І цішком пацягнуўся ізноў да шашы…
Колькі ж гэтакіх вёсачак з картаў сціраюць!
Іх знішчаюць і дзеянні нашы, і час…
Але ж зрэдку снах вёскі зноў ажываюць,
Каб, як родная маці, маліцца за нас...
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца ўсё з любві -
Першы поспех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі
Там, дзе выбяглі ўдаль дарогі.
Пачынаецца ўсё з любві:
Адчужэнне, і боль, і нянавісць.
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё з любві.
А інакш і жыць немагчыма...
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
Не стамілася б ніколі паўтараць,
Як цудоўны беларускія жанчыны
І як трэба іх любіць і шанаваць.
Каб сутычкі не разгортваліся ў сваркі
І каб шлюб не ўспрымаўся, бы турма.
А ці ж мы, жанчыны, радасці не варты?
Ці ж сапраўдных мужыкоў ужо няма?
Нараджаем, ды сціраем і гатуем,
Ды й вутюжым, пыласосім, пылатром.
Мы дзяцей расцім, і вучым, і ратуем.
Але прыйдзе муж – і ў морду кулаком.
Усё часцей ужо пайшла такая мода:
Цыгарэтка, скавародка, бутылёк...
А дзе ж наша, дзе жаночая свабода?
А ці ж ты мяне не любішь, мужанёк?
Паглядзіце ў нашы вочы, ў нашы душы.
Не шкадуйце нам каханне паказаць!
Гэтак лёгка ўсё святое ўраз парушыць.
А ці здольны будзем зноў пабудаваць?
Зазірніце ў нашы сэрцы, ў нашы твары.
Як жа шмат ў Беларусі прыгажунь!
У тэатры, ў магазіне, на базары…
Нават вочы разбягуцца ад красунь!
Хто б калі не вандраваў па белым свеце,
Дзе прымаюць нас і дзе нас пазнаюць,
Паміж многіх, беларусачке-кабеце
Перавагу іншаземцы аддаюць.
Калі нават апранецца і няброска,
Не знайсці яе прывабней і мілей!
З тонкім станам – быццам юная бярозка.
Усміхнецца – сэрцу стане весялей.
Што ж яе не паважаюць на радзіме?
Выйдзе замуж – і бы конь які, пашы.
А супруг, бывае, што і не абдыме.
А, бывае, і нагадзіць на душы.
Мужыкі! Найдаражэйшыя супругі!
А мо хопіць дурака ўжо валяць?!
Ці не час жыццё мужчынам узяць у рукі
І жанчыну, нібы кветку, пеставаць?
Ці ж яна ў вас што лішняе канюча?
Каб за мужам жыць і радасці не мець?
Мы чакаем… Спадзяемся… Ды балюча,
Што ў вочы ўжо няма каму глядзець…
sesilia
просветитель
Сообщений: 2 821
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
І вельмі шчодры камплімент!
Мо, пажыве 'шчэ троху ветка?
А мо заганьбіць нехта ўшчэнт?
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
Дрэмле вечар у ціхай дуброве,
летняй стомаю ные зямля.
Заспявай мне на матчынай мове
незабыўную песню з сяла...
Гучыць, як песня... А як далей - не ведаю...
Паболей бы такіх вершаў...
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
У краме, ў транспарце, ў чарзе,
Ў гасцях, на службе, нават дома
Гучыць бясконцае “Ты дзе?”.
“Ты дзе?” - і паўза для адказу…
І глупства нейкага палон…
Але ж, сапраўдная зараза –
Ў руках мабільны тэлефон!
Званок! Ды громка! Ды знянацку!
І трэба нервы ўжо лячыць…
Ці ж мы – закладнікі ў цацкі,
Што ў кішэнях верашчыць?
Бывае, нават і без справы
Тэлефануе родны хтось.
Мо сумна гэтак, мо цікава:
Ці завітае ў хату госць?
Калі ж сяброў-знаёмых мноства
І кожны кіне пару слоў,
Ужо не збегчы ў адзіноцтва,
Каб адпачыць ад тых размоў.
Усе спазналі гэта, хто бы
Да тэлефону ні прыліп!
Усеагульная хвароба
Свет ахапіла, нібы грып.
Тут не памогуць ні мікстура,
Ані прышчэпка ці ўкол.
Калі нястача ў культуры,
Наступствы гэтага – вакол.
Яны ўрываюцца ў душы,
Хавай ты іх, ці не хавай…
Вось і свярбіць, і рэжа вушы:
“Ты дзе?” ,“Чаго?” , “А! Ну, давай!”.
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
Не сумуйце аб тым, што было.
Усёроўна не вернуць нічога.
Усё былое быллём парасло
І туды непраходна дарога.
Не смуткуйце аб сонейке дзён,
У якіх мелі шчасце калісьці.
Непарушны сусветны закон –
Каб не мець у мінуўшчыну выйсця.
Нам не вернуцца ў свята вачэй,
І ўсмешак, і поглядаў ясных,
Не ўбачыць тых зорных начэй
І світанкаў сваіх тагачасных.
Не ўваскрэсіць кахання святло,
Не звярнуць на інакшую долю…
Што за жорсткае слова – “было”!
Ды шчэ горай – “не будзе ніколі”!
Як бы нам ні карцела змяніць
Усё, што дзесьці зрабілі не тое,
Мы не ўладны ў калішнім пажыць
І нанова прайсці пражытое.
А таму – што дарма бедаваць,
Калі шанец згубілі ўчора?
Лепей “заўтра” свае будаваць
І не ведаць інакшага гора…
kisolle-профиль удален пользователем
Guest
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
........................Пакутнае пекла ...
................................................Жу дасць і жах...
Гайкі і ніты -
................. каб смерцю пасекла -
...............................................ў жорсткіх руках...
У сэрцах вар'ятаў -
........................сумненняў ніякіх:
...............................................мэт а- знішчаць...
Госпадзі! Божа!
.....................Няўжо свет ад страху
...............................................не ўратаваць?!
Хто ім дазволіў
...................бязвінныя душы
.........................................сёння згубіць,
Выбухам радасць
......................людскую парушыць,
................................................. лёсы спаліць?
Колькі адчаю!
...................А болю і гора,
...................................стогнаў і слёз!
Дзе тыя рукі,
.................. дзе вораг, каторы
..........................................цемру прынёс?
Ці ж тая нелюдзь
.......................штось разумее?
..........................................Чуе ці не?
Што калі-небудзь,
.......................бы зерне пасее,
.........................................тое пажне…
29.03.2010
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
Але ж я маю цэльны свет -
Куток камп'ютэрны ў хаце
І цуд-люстэрка - Інтэрнэт.
На блоке кнопку націскаю,
Мадэм уключаю і экран -
І зноў на пажыцях Тут бая
Пасуся, нібыта баран.
Чытаю свежыя навіны,
Праграму тэлеперадач,
Шукаю нешта ў магазінах -
Не пакупнік, дык хоць глядач.
То зазірну наконт работы,
То фотаздымкі пагляджу,
То пасмяюся з анекдотаў
І тым парадую душу.
А то на форумы звалюся -
Літаратура, мода, спорт -
Каб ведаць, чым у Беларусі
Жыве і дыхае народ.
Дай Бог, каб вочы не апухлі,
Калі ў паўночную пару
Гуляю ў Яндэксе і ў Гуглі,
Прымаю пошту на майл.ру.
Такой бяды, што ныюць дзеці,
Што жонцы зноў мяшаю спаць...
Пакуль вандрую ў Інтэрнэце,
Мяне нікому не дастаць.
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
Хто паўцякалі ў iншы рай,
Але на горы залатыя
Я не зменяю родны край.
Бы жураўлi, не пацягнуся
Шукаць чужую цяплыню.
Мне лепей хмары Беларусi,
Чым бляск замежнага агню.
Бо мне не жыць без серцу мiлых
Танюткiх плакальшчыц - бяроз,
Без буслаў чорна-белакрылых
I без празрыстых кропель рос.
Без тых хацiначак драўляных,
Што ўсё стаяць ускрай лясоў,
Без кветак лiпеньскіх духмяных
I без птушыных галасоў.
Без калыхання вольных хваляў
Па жыту спеламу, па льну.
Без тых, каго ў зямлю хавалi
Калісь ў Айчынную вайну.
Без працавiтага народа,
Які празвалі "бульбашы",
Без той незгубленнай свабоды,
Што льецца песнямi з душы.
Як без сумлення жыць i веры,
I без надзеi на сяброў,
Без усяго, што на паперы
Пералiчыць не хопiць слоў?
Дык дай жа, Божа, дараванне,
Каб славiць родную зямлю!
О, Беларусь, моё каханне!
Квiтней! Я так цябе люблю!
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
Памылка. Трэба: "Я не змяню свой родны край."
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
ЯНКА КУПАЛА
Сыйду са сцежкі я тваёй,
Як цень з няведамага краю,
Хоць і не вырву ўжо з грудзей
Таго, з чым жыці сіл не маю.
Судзіла доля мне сустрэць
Цябе, як казку негадану,
Ды не судзіла доля мець
Пацехі з гэтага жаданай.
Пракляцце нейкае вісіць
Над лёсам марным і сірочым
Ды рве і рве за ніцяй ніць,
Якія з шчасцем злучыць хочуць.
Нявольнік дум сваіх і сноў,
Сябе самога раб няшчасны,
Я скрозь жыццё адзін сам шоў,
Пуціны не зазнаўшы яснай.
І думаў, што скаваў ўжо лёд
Мне ўсе жаданні і парывы,
Што дажыву я сваіх год,
Па-свойму вольны і шчаслівы.
Так думаў… сталася не так –
Душу збудзіла дзіўна з’ява:
Чагось жадаць пачаў бядак,
Штось згледзеў больш, як смерць і слава.
Інакш забілася ў грудзях
Сляпое, прыспанае сэрца, -
Змяніў на кветкі церні шлях
І думаў: шчасце ка мне рвецца.
Але здалося гэта ўсё,
Быў сон, а ява засталася,
Надзеі зорка ў небыццё,
Як здань жывая, праняслася.
Зноў сам адзін, як блудны цень,
З далёкай вырваны каметы.
Ідзі, брыдзі і ноч, і дзень,
Навек згубіўшы ўсе прасветы.
Каб мог душу ўзяць, паказаць,
Каб мог сабе сам вырваць грудзі,
Тады б мо ты змагла паняць,
Чаго паняць не хочуць людзі.
Тады б мо каменем цяжкім
Маёй душы не надзяліла,
Над сэрцам мела б жаль маім
Ды і ўздыхнула б… над магілай.
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
sesilia
просветитель
Сообщений: 2 821
Толькі з табою мне хочацца быць,
Толькі з табою,
Радасць і шчасце з табою дзяліць
Толькі з табою.
Ранняй часінай к табе я лячу,
Позняй парою.
Толькі к табе прыхіліцца хачу
Сэрцам, душою.
Выйсці у поле, дзе нівы шумяць,
Там, за ракою.
Першую зорку на небе спаткаць
Толькі з табою.
Гэтак не страшны цяжкія пуці
Будуць з табою,
Гэтак ісці неразлучна ў жыцці
Толькі з табою.
Когда поэт пишет красивое стихотворение, то и композиторы подходят к нему бережно.
поэту , композитору, артисту-исполнителю !
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
Бег да яе, думаў няспынна:
Каб хоць свой гонар не згубiць,
Бо будзе брыдка прад жанчынай,
Што яна просiць – не зрабiць!
Сустрэла, кажа мне: «Нарэшце…
Калi прыйшоў, дык не дрыжы,
Падсунься, каб хапiла месца…
Расслабся, ты ж не на крыжы!
Маўчы, не трэба, каб пачулi,
Што буду я рабiць з табой.
I ведай, тут табе не гулi.
Не меньш гадзiны будзеш мой».
У мяне зсiнелi раптам губы,
Ад слоў яе скрывiўся рот.
Заляскаталi дробна зубы,
Я зразумаў – папаўся кот.
А потым… Што яна рабiлa…
Круцiўся, быццам той мянтуз.
Яна мяне ўсё хвалiла
Крышку яшчэ…мужчынай будзь!
Назад iшоў – дрыжалi ногi.
Быў мокрым, мяккiм, быццам квач,
Як добра, што зубоў не многа
Лячыла мне жанчына-урач.
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
sesilia
просветитель
Сообщений: 2 821
Отлично ! А что у него еще? Интересно...
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966
sesilia
просветитель
Сообщений: 2 821
lightynna
графоман
Сообщений: 3 966