27

Тут говорят!
Авторизация
Список форумов
Войти через акаунт
 

Верш прыгожа ўспыхнуў і згарэў...
Подписаться/отписаться на тему (функция доступна только для зарегистрированных пользователей) Любимая тема (вкл/выкл) []

Страницы: 127 133  134  135  136  137 
Добавление сообщений к этой теме для незарегистрированных пользователей невозможно
Тему смотрит 1 незарегистрированный пользователь
Модераторы
Рейтинг темы: **** (243646 просмотров)
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения
 

Siarhei_Makhnach Siarhei_Makhnach в оффлайне

новичок
Сообщений: 30

Siarhei_Makhnach на старте

Я шэры цень ад вашага крыла,
Я белы дым ад вашага агню.
Ніколі вам не пажадаю зла,
І зграю сумных думак адганю
Ці ветрыкам, што ў вашых валасах,
Ці матыльком, што кружыцца ў вакне –
Ды толькі мы на розных палюсах,
На канцавоссях, быццам “так” і “не”.

Я жоўты ліст, які вы паднялі,
Я рэдкі лістападаўскі блакіт.
Я дождж, які ідзе па ўсёй зямлі,
Змываючы апошні малахіт
З ужо парадкам парадзелых крон,
Ды так, што веру сам сваёй мане,
Але між намі чорны парасон –
Мінулае, дзе больш няма мяне.

25.10.2016
Minsk
 

ZmiCErz-padBloni ZmiCErz-padBloni в оффлайне

энтузиаст
Сообщений: 349

ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный ZmiCErz-padBloni популярный

Siarhei_Makhnach (25.10.16 01:52) писал(a):
Я шэры цень ад вашага крыла,
Я белы дым ад вашага агню.
Ніколі вам не пажадаю зла,
І зграю сумных думак адганю
Ці ветрыкам, што ў вашых валасах,
Ці матыльком, што кружыцца ў вакне –
Ды толькі мы на розных палюсах,
На канцавоссях, быццам “так” і “не”.

Я жоўты ліст, які вы паднялі,
Я рэдкі лістападаўскі блакіт.
Я дождж, які ідзе па ўсёй зямлі,
Змываючы апошні малахіт
З ужо парадкам парадзелых крон,
Ды так, што веру сам сваёй мане,
Але між намі чорны парасон –
Мінулае, дзе больш няма мяне.

25.10.2016
Minsk
Выдатна!
 

Siarhei_Makhnach Siarhei_Makhnach в оффлайне

новичок
Сообщений: 30

Siarhei_Makhnach на старте

хочаш, прыходзь так,
кавы на ўсіх ёсць,
разам пачнем ноч.
я адгарну дах,
ты мой начны госць,
я не жадаў больш.
дзесьці агні, рух,
недзе чуваць смех,
куляй ляціць час.
белы плыве пух.
злодзеем дзень збег,
каб аб'яднаць нас.

ты мой жывы сум,
ты мой начны боль,
ты, далібог, мой.
нашых сустрэч тлум,
гукамі б'е ў столь,
нам не спыніць бой.
ведай, што я там,
дзе акіян слёз,
там, дзе жыве цень.

хочаш, табе дам
права на мой лёс?
проста забі дзень.

24.12.2016
 

Siarhei_Makhnach Siarhei_Makhnach в оффлайне

новичок
Сообщений: 30

Siarhei_Makhnach на старте

ZmiCErz-padBloni (21.11.16 17:16) писал(a):
Выдатна!
Дзякуй!!!
 

sergey__mahnach sergey__mahnach в оффлайне

новичок
Сообщений: 38

sergey__mahnach известный sergey__mahnach известный sergey__mahnach известный sergey__mahnach известный sergey__mahnach известный sergey__mahnach известный sergey__mahnach известный sergey__mahnach известный sergey__mahnach известный sergey__mahnach известный sergey__mahnach известный

Аднойчы сцюдзёнай зімовай парою
Я выйшаў за хлебам і нечым яшчэ.
Спусціўся з гары, а пад гэтай гарою
Празрысты ручай нечакана цячэ.

Аднойчы парою сцюдзёнай, зімовай
Ручай распавёў: так не будзе, каб я
Загінуў ад смагі, сябруючы з мовай,
Бо слова ўтварылася ад ручая.

Аднойчы, парою зімовай, сцюдзёнай,
Напіўшыся словаў на некалькі год,
Я вырашыў: досыць нудоты будзённай,
І выправіў сумнай гісторыі ход.

Парою сцюдзёнай зімовай аднойчы
Я выйшаў за хлебам і нешта знайшоў.
Я байку вам баю, глядзіце мне ў вочы:
Я тут, на Тутбаі, працягваю шоў!

14.01.2017
 

svyatlana__kul svyatlana__kul в оффлайне

новичок
Сообщений: 6

svyatlana__kul на старте

Нешта я па форуму засумавала. А аднавіць даўнюю Айсу не магу. Выкладваю такую нізку-вясёлку. ВВарта б аднавіць, што некалі Сквоша з Літынай пачалі.
Каханне
(вясёлка)
Чырвоны
З глыбінь, з крыві, з дзікунскіх вер і даўніх магій
Расце ў табе, як і ўва мне, падманка-ружа.
Нажом маёй шалёнай жарсці, цёмнай прагі
Адрэж у сэрцы, хай на ноч, сям'ю і мужа.
Адрэж на ноч, дзе будуць знічы і каметы
Рваць на шматкі твае спакойныя нябёсы,
Няма анёлаў - ёсць мужчына і кабета,
Ёсць ружа з ігламі і два аслеплых лёсы.
Ты заўтра будзеш падбіраць з прасцін памятых
Ружанец цноты, сёння намі разарваны,
І будзеш хутацца ў нявіннасць, нібы ў шаты,
І выклінаць сябе, і мучыцца падманам.
А сёння ноччу праз агонь, праз шал і стогны
Хай будзе ружа нам сумеснаю пакутай,
Няхай расце яна і бецца ў нашы сцёгны,
У твой пяшчотны, мной распалены трохкутнік.
29.10.12.
Памяранцавы
Вачэй туман, раскрыты веер,
Пальчатка, вузкая далонь
І мушка, што цалуе скронь,
З апалу цёмнага камея
Трымае шоўк на цёплай скуры,
Вы ўся - спакуса і капрыз,
Венера Вам складае спіс
Падстрэленых стралой амура.
Ваш срэбны локан кольцы ніжа,
Мармур плячэй ласкае шоўк,
Аб вас зламае зубы воўк:
Вы айсберг у агні Парыжа.
Шэпт закаханых у алькове
І вернасць - гэта не для вас,
Вам куртуазны Лавелас
Бліжэй кахання і любові.
На лёдзе склізкага паркету
Нібы зацверджаны клавір
Ваш танец абяцае флірт,
Адное флірт - не больш за гэта.
Ваш веер здрадніцкі раскрыты,
Ды адчувае Трыанон,
Что Вы не колер, вы - паўтон,
Фігурка мёртвая з бісквіту.
2.11.12.
Жоўты
Яшчэ табой мая падушка пахне,
Ад пацалунку след яшчэ пячэ,
Ды недзе ў глыбіні маёй Арахна,
Павук акрутны павуцінне тчэ
З твайго маўчання і тваіх адказаў,
З няўлоўных жэстаў, з подыху, са сну,
Што ты "кахаю" не сказаў ні разу,
І што пайшоў, пакінуўшы адну;
Што зноў ідзе самотная нядзеля,
Што ты з законнай жонкаю сваёй,
А не са мною сёння ложак дзеліш,
І ноччу вы кахаецеся з ёй;
Што посцілка, анучка і каханка,
Што цяжка - так, і гэтак - не лягчэй,
Што ім жадаю смерці-ліхаманкі.
Арахна тчэ, усё яна сатчэ,
Вянок вясельны: з цвілі мяту-руту,
Падман, адчай, бяссонніцу, ману,
Праклён, згрызоты, подласць і атруту;
Пятлю сатчэ на шыю і труну.
І недзе ўжо а ранішняй гадзіне
Над ружамі, якія ты прынёс,
Я змыю з сэрца злое павуцінне
Залеваю маіх пякучых слёз.
4.11.12.
Зялёны
І што ты, хлопчык, хочаш ад мяне?
Вучоба скончана, дыплом ужо ў кішэні,
Цябе дзяўчына нейкая ацэніць,
Твой фас і профіль, мары-летуценні,
І твой дыплом - па дарагой цане.
Ты трохі выпіў. Вечар выпускны.
Усё далоў - глаголі, ведзі, букі.
А мне назаўтра трэба ў храм навукі.
Сядзіш, маўчыш, дрыжаць і рот, і рукі,
Нібы ў Ерусаліме - ля сцяны.
Глядзеў як на ікону пяць гадоў,
Ці чуў, што я на лекцыях казала?
Паставіла я, помніцца, тры балы,
Ды толькі з-за таго, што шкадавала:
Быў бурацінам з ненайлепшых дроў.
"Прабачце, можа многа каньяку,
Я не пьяны, я проста ўсхваляваны...
Я марыў пяць гадоў як апантаны...
Дазвольце мне, прафесар паважаны,
Пакласці на каленку Вам руку..."
4.11.12.
Блакітны
"Я б не заўважыў, каб не прылука,
Між камянёў расквіталі рамонкі:
Пышныя сцёгны і стан, нібы ў лука:
Стройны, напружаны, гнуткі і тонкі,
Зграбныя ногі, тонкія ў лытках,
Белыя рукі і пальцы-пялёсткі...
Дзеўчына ў грубым хабіце брыгіткі,
Крыж на падлозе - для літасці Боскай.
Здрадніцкі цяжар цёмнай тканіны
Ліштваю лёг і выразна пазначыў
Лыткі і сцёгны, і роўную спіну,
Плечы, якія дрыжалі ад плачу.
Укрыжавана падлогай зацёртай.
Коштам пакоры? Пакорай без кошту?
Божа, хай Sursum, але толькі corda
Цела такое ў Нябёсах навошта?"-
Сціхла карчма, пажагналіся людзі,
Моўша-шынкар не спытаўся пра плату:
Зранку напіўся і марыць аб блудзе
Іканапісец стары і гарбаты.
6.11.2012
Сіні
Замучыў кашаль, аддаецца ў спіну,
І ногі мёрзнуць - старасць на двары.
Не спіцца зноў. Чацвёртую гадзіну
Перабіраю даўнія ўспаміны
Нібыта ўніз спускаюся з гары.
Куфэрачак для дробязяў, альбомы,
Дзе фатаздымкі з даўняе пары,
Лісты, паштоўкі - спуск даволі стромы,
Ды часам шлях здаецца незнаёмым,
Закінутым, забытым і старым.
Пярсцёнак. Мабыць, срэбра. Паламаны.
Дарыў яго, нібы сваю душу.
Ён так кахаў! Шчымліва-палымяна.
Быў смешны, мо таму, што закаханы.
Нашто дарыў? Я срэбра не нашу.
Імя даўно згубілася. Мікола?
Ды Бог з ім. Ці спатрэбіцца каму?
А гэта Міша. Пацалункі. Школа.
Высокі, хударлявы быў і кволы.
Памёр ад рака дваццаць год таму.
Яшчэ пярсцёнак.Тонкая пячатка.
Прыгожы, з гравіроўкай, залаты.
Шчаслівы сакавік. Яшчэ пачатак.
Пасля Масква. Прагулкі па Арбату.
Тры месяцы, як мне не пішаш ты.
Ліст ад Валодзі. Фатаздымак з Толем.
Вось ланцужок. А хто яго дарыў?
Пярсцёнкаў шлюбных тры . Маўляў, даволі.
Я, мабыць, не ўзгадаю ўжо ніколі,
Чаму ў маім жыцці было іх тры.
Віецца спуск праз зеўры і завалы,
Уніз паўзу, нібы павольны краб.
Усё было. Ды вельмі шкадавала,
Што ў першым класе не пацалавала
Равесніка Алеську. А магла б.
10.11.12
Пурпурны
Я без цябе і дня не пражыву,
Адною нас жыццё пашыла меркай,
Спляла ў адну жыццёвую канву
Чырвоны з сінім - дзіду і люстэрка.
У Бога не прашу спакойных дзён,
Падзелім разам радасці і страты,
Адное хай пашле ласкава Ён:
Каб за апошняй рыскай – тая ж дата.
3.03.17.
Магістрал
Бог нас стварыў такімі, як стварыў.
Яна і ён. Мы маем свой займеннік,
Пад ім жывём,
А ў нас жывуць агмені,
Гараць у іх каханне і парыў.
Па-рознаму гараць:
Ці вугальком -
Ледзь свеціць ён з-пад попелу і сажы,
І не адчуць яго, і не заўважыць,
Схаваны пад запорам і замком;
Або палае, нібыта вулкан,
Сябе пячэ, сяброў, дзяцей, каханых,
І цягнуцца пампеі за вулканам
З пабітых сэрцаў і пякучых ран.
Ты абяры, нашто гарэць і як:
Ці ярка, ці абачліва і цьмяна -
Ці вогнікам, атрутным і падманным,
Ці нібы іскра, зніч або маяк.
Зялёным, жоўтым, алым, нібы мак,
Блакітным, сінім ці пурпурным свецім,
І толькі калі нас не стане ў свеце
Пагасне вогнік, зніч або маяк.
14-17. 11.12. 3.03.17.
 
 

svyatlana__kul svyatlana__kul в оффлайне

новичок
Сообщений: 6

svyatlana__kul на старте

Мой няшчасны беларускі Бог,
На крыжы павешаны пад столяй,
Глянь – чаруе восень наваколле,
Золатам гарыць ля Нёмна лог
Пад гарой з вясёлкавай Каложай,
Калі б толькі ты аднойчы змог
Выйсці з храма, беларускі Божа!
Вязніцай царква або касцёл,
Мураваных ветразяў каменні
Не варушыць вецер на скляпеннях,
Не зіхціць апалае лісцё,
Не палаюць з прымаразка клёны.
Тут абкладаў мёртвае ліццё
Закрывае дрэва на іконах.
Ты забыў, як пахнуць туманы,
Як мурог дыван пад ногі сцеле,
Як звініць апалая каштэля –
Лепей, чым царкоўныя званы,
Як палын шапоча прыдарожны,
І якія ўвосень сняцца сны.
Ты забыў, мой беларускі Божа!
Глянь, як сцежка ўецца ўздоўж ракі,
Чырванеюць гронкі на рабінах,
Як буслы ляцяць самотным клінам –
Ты не бачыў гэтага вякі!
Можа быць, мне толькі падалося,
Што з далоняў бразнулі цвікі –
Беларускі Бог пайшоў у восень…
11-12.16.
 

svyatlana__kul svyatlana__kul в оффлайне

новичок
Сообщений: 6

svyatlana__kul на старте

ну хоць бы хто што напісаў....
 

Fletcher Lind Fletcher Lind в оффлайне

графоман
Сообщений: 8 055

Fletcher Lind суперзвезда Fletcher Lind суперзвезда Fletcher Lind суперзвезда Fletcher Lind суперзвезда Fletcher Lind суперзвезда Fletcher Lind суперзвезда Fletcher Lind суперзвезда Fletcher Lind суперзвезда Fletcher Lind суперзвезда Fletcher Lind суперзвезда Fletcher Lind суперзвезда

Дык тут, аказваецца, зноў жыццё віруе! Прывітанне, Святлана!
Вось што ніколі не атрымлівалася, дык гэта пісаць вершы ў зададзенай форме. Хіба што выпадкова "выляціць птушка". Зайздрошчу па-добраму тым, хто сапраўды ўмее...

--------------------
Тому, кто живет в стеклянном доме, не следует бросаться камнями (С)
 

svyatlana__kul svyatlana__kul в оффлайне

новичок
Сообщений: 6

svyatlana__kul на старте

Такой вясны не бачылі нідзе -
Даўно чаканай і - неспадзяванай,
Насуперак завеям і падманам
Яна ідзе. У Беларусь ідзе.
Не затрымаюць хмары і мана,
Знясе дашчэнту ганьбу і праклёны.
Яна ідзе найлепшаю з сезонаў –
Святая Беларуская Вясна.
12.03.17

 

sergey__mahnach sergey__mahnach в оффлайне

новичок
Сообщений: 38

sergey__mahnach известный sergey__mahnach известный sergey__mahnach известный sergey__mahnach известный sergey__mahnach известный sergey__mahnach известный sergey__mahnach известный sergey__mahnach известный sergey__mahnach известный sergey__mahnach известный sergey__mahnach известный

Імёны маіх сяброў, раскіданыя камянямі,
Гэта не проста літары, складнікі "А" класа.
Зямля іх забрала з болем, вырвала з каранямі,
І праглынула бязлітасна, як паядаюць мяса.
Час патрабуе платы, час забірае лепшых,
І калі ў цішыні магільнай развітання чарговага
Мы ўспамінаем тых, што былі першымі з першых,
Глядзім у вочы часу, пытаемся: "Хто на новага?"
Зямля нас прымае планава, нібыта свае таблеткі.
Ёй, каб быць на арбіце, патрэбна стабільная маса.
Слязьмі вяртаецца дождж, плямамі крыві – кветкі,
А людзі ва ўлонне зямлі вяртаюцца, як мяса.
І гэта не гульня больш, а неба – не арбітр,
Калі з сямі Сяргееў застаецца ў гульні трое.
У кожнага быў свой шлях, свая арбіта,
У жыцці кожнага было месца герою.
Кара нябёсаў бязлітасная – мы каравай адзіны,
Хтосьці адкусвае кавалачкі, закопвае на потым.
Іду па старых могілках, надмагіллі – памяці міны,
Пераступаю цераз сябе, маўчу з поўным ротам.

20.03.2017
 

svyatlana__kul svyatlana__kul в оффлайне

новичок
Сообщений: 6

svyatlana__kul на старте

Сяргей, верш добры. Але Стась Карпаў гэта ж напісаў тыдзень таму.http://nn.by/?c=ar&i=187301&lang=ru калі гэта "па матывах", дык лепей пазначыць. Калі супадзенне - падвойнае? Мяса і каравай? Тады гэта ўнікальны выпадак
 
 

svyatlana__kul svyatlana__kul в оффлайне

новичок
Сообщений: 6

svyatlana__kul на старте

Да парога лічу кіламетры, гадзіны і крокі,
Мне б дайсці, датрываць, перайсці цераз гэты парог -
Дом бацькоўскі адшэпча хваробу, бяду і сурокі,
Ён замовы і шэпты ў кутах на паддашшы збярог.
Ён прылашчыць мяне, бы ў дзяцінстве матуліны рукі,
Ён падушку паправіць і коўдру вакол падаткне,
Я шчаслівай засну пад ягоныя шэпты і гукі,
Хай калыша і шэпча, мацуе і лечыць мяне.
Можа ведае хто ці гасцінец, ці шлях, ці сцяжыну,
За якімі марамі, якой неабсяжнай тайгой?
Дзе стаіць гэты Дом, што пашэпча над хворай Айчынай?
І ці дойдзе яна?
І ці дойдзе яна да яго?
4.04.17
 

a.naumenko a.naumenko в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 204

a.naumenko популярный a.naumenko популярный a.naumenko популярный a.naumenko популярный a.naumenko популярный a.naumenko популярный a.naumenko популярный a.naumenko популярный a.naumenko популярный a.naumenko популярный a.naumenko популярный

Толькі я і дарога
і няма больш нікога.
Рэжу цемру святлом сваіх фар.
За спіной застаюцца
кіламетры пачуццяў
і аскепкі былых нашых мар.
Шыльд халодныя бляскі.
Скрыжаванні, развязкі.
Марна рвуся ў дарожны абшар.
Уцячы немагчыма.
У мяне прад вачыма
ўсе стаіць яе ўсмешлівы твар.
Дабаўляючы газу,
мы ўваходзілі разам
не аднойчы ў круты паварот.
Нечаканая з’ява.
Толькі мне ўжо направа,
а з яе паласы разварот.
На абочыне цені,
як кахання імгненні,
прамільгнулі і зніклі ўначы.
Мусіць не выпадкова.
Да разметцы жыццёвай
неймаверна сваю далучыць.

2017
 

a.naumenko a.naumenko в оффлайне

завсегдатай
Сообщений: 204

a.naumenko популярный a.naumenko популярный a.naumenko популярный a.naumenko популярный a.naumenko популярный a.naumenko популярный a.naumenko популярный a.naumenko популярный a.naumenko популярный a.naumenko популярный a.naumenko популярный

svyatlana__kul (13.03.17 00:01) писал(a):
Такой вясны не бачылі нідзе -
Даўно чаканай і - неспадзяванай,
Насуперак завеям і падманам
Яна ідзе. У Беларусь ідзе.
Не затрымаюць хмары і мана,
Знясе дашчэнту ганьбу і праклёны.
Яна ідзе найлепшаю з сезонаў –
Святая Беларуская Вясна.
12.03.17

Як быццам вольнае паветра
малюе ў Гомлі мімаходзь.
Калона каля кіламетра,
скрозь абыякавасці нетры
гучала моцнае: “Сыходзь”.

Не злодзеі, народ звычайны.
Іх немагчыма падлічыць.
Не трэба ім нябеснай манны,
ды забаўлялак разнастайных.
Яны імкнуцца проста жыць.

Пратэст найлепшая прылада,
бо марна заклікаць да тых,
хто дзіўна атрымаў пасаду
і абазваў сябе “ўладай”,
ды хутка страціў зрок і слых.

Хто дзеля пэўнага зацішша
нагарадзіў законаў плот.
Жыццё свае законы піша,
з якіх адзіны тэзіс выйшаў -
рабіце ўсе наадварот.

Таму, сабраўшыся ў калону,
рашуча скінуў страху груз,
з адчаем і бядой пароўну,
нягледзячы на забарону,
на плошчу выйшаў Беларус.

Блакіт нябесны быў прыгожым.
Нібы дапамагаў Гасподзь
тым, хто ляноту патрывожыў,
калі ў горадзе над Сожам
гучала моцнае: “Сыходзь”.
Страницы: 127 133  134  135  136  137 
Загрузка...
 
Быстрый переход
[]
Вверх
HOSTER.BY: профессиональный хостинг и регистрация доменов .BY
Более 35000 сайтов выбрали нас. Присоединяйтесь!