27

Тут говорят!
Авторизация
Список форумов
Войти через акаунт
 

Верш прыгожа ўспыхнуў і згарэў...
Подписаться/отписаться на тему (функция доступна только для зарегистрированных пользователей) Любимая тема (вкл/выкл) []

Страницы: 1  2  3  4  5  6  7  13  из  228
Добавление сообщений к этой теме для незарегистрированных пользователей невозможно
Тему смотрит 1 незарегистрированный пользователь
Модераторы
Рейтинг темы: **** (272776 просмотров)
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения
 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

У збан, які ўжо поўны, не нальеш…Пусты ж умесціць дождж дароў ад Бога…Таму ў галодны дух сыходзіць верш,А ў сыты – не запхнеш ужо нічога.Так талент, не прысычаны нічым,І прагне, і ўмяшчае, і стварае…А сноб, які прабіўся ў багачы –Пье славу, ды ўсё меней ў духе мае…
 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

Сцішэлі водгукі вайны…Зжаўцелі фота ў альбомах…А маці тыя ж бачыць сны –Як сын вяртаецца дадому.Вось там… Далёка… Між палёў…Няўжо не ён сцяжынкай крочыць?Сыночак! Родненькі! Дамоў!Нарэшце, ўсё ж не маняць вочы!Ды свет ахутаў туманом –І пахіснулася прастора…А як чакала! Дзень за днём!А колькі слёз праліла – мора!Усё выглядала ўскрай сяла,Не зачыняла нават дзверы…Чаканнем толькі і жыла,Ды успамінамі, ды верай.Свае каханне праз гады,Нібы свяцільню, ціха несла…Яно ў сэрцы – назаўжды,І там яму не будзе цесна…Няўжо пачуў малітвы Бог,Пашкадаваў: ”Матуля, годзе”?!Няўжо жывы яе сынок,Нібыта ў цемру не ўходзіў?!Душа ірвецца ўжо ляцецьІ ледзь трымаецца за цела…Хутчэй да сыначкі – сустрэць!Ды ногі квёлыя здранцвелі…Яна крычыць: “Сыночак мой!”Хусцінку сцягвае на плечы…Змятае сон… А перад ёй –Ізноў… ўсё тая жа пустэча…
 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

АЛЯКСЕЙ ГАЛАСКОК

Дыялог

– Набраўся зноў, як жаба мулу,
Ну, пакажы, ці што прынёс.
Сам пагуляў, а жонцы – дулю?
Каб чорт цябе да ранку трос!

Сусед і вып'е, і цукерак
Заўсёды прынясе дамоў.
У цябе ад іх няма й паперак.
Усе цягнеш да сваіх сяброў.

Наш кот і той раз у тыдзень,
Як зловіць мыш, дык мне нясе.
Ну, прызнавайся, стары злыдзень,
Зноў грошы "прасадзіў " усе?!

Чаго маўчыш? Скажы хоць слова,
Бо не ўтрымаюся – заб'ю!
Няўжо прапіў ты нават мову?
– Ну, дзе табе я мыш злаўлю?..

 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

Біяграфія Аляксея ГаласкокаНарадзіўся ў 1949 годзе ў вёсцы Талалайкі Зэльвенскага раёна. Вучыўся ў сярэдняй школе № 1 г. Зэльва, якую скончыў у 1966 г. У тым жа годзе паступіў у Рыжскае вышэйшае камандна-інжынернае вучылішча імя Бірузова. Служыў у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння, выкладаў у вучылішчы. Пасля звальнення ў запас у званні падпалкоўніка на жыхарства прыехаў з сям'ёй у Ганцавічы.Аўтар паэтычнага зборніка «Не шкадуюць мяне мае вершы».
 

sesilia sesilia в оффлайне

просветитель
Сообщений: 2 821

sesilia популярный sesilia популярный sesilia популярный sesilia популярный sesilia популярный sesilia популярный sesilia популярный sesilia популярный sesilia популярный sesilia популярный sesilia популярный

lightynna (12.05.10 23:46) писал(a):
Біяграфія Аляксея Галаскока

Нарадзіўся ў 1949 годзе ў вёсцы Талалайкі Зэльвенскага раёна. Вучыўся ў сярэдняй школе № 1 г. Зэльва, якую скончыў у 1966 г. У тым жа годзе паступіў у Рыжскае вышэйшае камандна-інжынернае вучылішча імя Бірузова. Служыў у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння, выкладаў у вучылішчы. Пасля звальнення ў запас у званні падпалкоўніка на жыхарства прыехаў з сям'ёй у Ганцавічы.

Аўтар паэтычнага зборніка «Не шкадуюць мяне мае вершы».


Cпасибо за пропаганду белорусской поэзии ! Продолжайте, это очень интересно...
Ппросто замечательно, когда рифмы не дают покоя !
 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

Дзякуй вялікі, sesilia! Вершы прыходзяць самі па сабе, мы іх толькі апрацоўваем і робім чарнавую работу. Вершы нараджаюцца ад моцных пачуццяў, ад злоўленага цікавага слова, думкі, ад адчування прыгажосці, ад роздуму, да і наогул невядома адкуль...
Вось так, калі хварэюць бацькі, здаецца, ўсё аддаў бы за іх здароўе і шчасце. І з'яўляецца верш ( да прабачаць мяне боганенавіснікі ):

Магутны Божа! Барані маіх бацькоў!
І ад хвароб, і ад нядолі беражы!
Вазьмі ў мяне ўсю пяшчоту і любоў –
І маім любым ва ўсім дапамажы!

Ты захавай іх - кожны дзень і кожны крок!
Сваім дыханнем ратавальным абдымі!
Бацькі – святое… Блаславі іх шчодра, Бог,
Каб мы маглі ‘шчэ адчуваць сябе дзяцьмі!

Не абыйдзі іх поўнай чашай да пары,
Пакуль што самі не нацешацца быццём!
Не абнясі іх ціхім шчасцем – падары
Любоў, здороўе і напоўненасць жыццём!

Хай не старэюць, будуць моцнымі заўжды
І маладымі – тымі ж целам і душой!
Не дапусці да іх ні слёз, ані бяды,
Не замуці ніякім смуткам іх спакой!

Благадарэнне мае шчырае – ў мальбе –
За ўсё цудоўнае, што робіцца для іх!
Вялікі Божа! Шчыра дзякую Табе –
За маці й бацьку – за святло вачэй маіх!

 
 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

РЭЛІКОЎСКАЯ ГАЛІНАМаім сябрам здаюцца глупствамМае радкі з глыбінь душы.Камусьці – абы хлеба луста,А майму сэрцу: сядзь, пішы…Хачу застацца ў адзіноце – Ізноў самотна на душы,Бо ў паўсядзённі, у рабоцеМне сэрца кажа: Сядзь!..Пішы!Хай верш ніхто не надрукуе,Няхай яго вам не чытаць,Ды зноў пяро бяру ў руку я,Бо ў сэрцы – зноў: Пісаць! Пісаць…Куды ад гэткай нэндзы дзецца?Як ты там, чалавек, жывеш?Няўжо спакойна твайму сэрцу?Маё ж дык лечыць – толькі верш!
 

kisolle-профиль удален пользователем

Guest

Нехорошие у Вас друзья. И у меня такие были. Но. Или ушли подальше, или перевоспитались. А стихи у Вас профессиональные, этого не отнять. Может, стоит попробрвать напечататься? Тем более, что белорусскоязычные авторы у нас всё же приветствуются.
 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

Kisolle! Спасибо за комплимент, но последнее стихотворение - не моё, а Галины Реликовской. Мне до неё далеко! Хотя это стихотворение и на 100% отражает моё мироощущение...

РЭЛІКОЎСКАЯ ГАЛІНА

Раны кахання

Ніякі доктар воблік мілы
Не зможа выкрэсліць з душы.
Ніхто такой не знойдзе сілы,
Маё каханне затушыць.
І час не лечыць, сэрца ные –
Як і раней, баліць, баліць…
Ды хіба ж можна раны тыя
Якім лякарствам загаіць?

На жаль, пра Галіну Рэлікоўскую ніякай інфармацыі не знайшла, акрамя некалькі вершаў. Але яны - цуд. Галіна, адгукніцеся, напішыце пра сябе!!!


 

kisolle-профиль удален пользователем

Guest

Всё равно пишите побольше-- и своих, и чужих. Очень интересная ветка. Бог не дал мне поэтического дара ( и мудро поступил ), так хоть за других порадуюсь.
 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

ПІМЕН ПАНЧАНКА

Той дзень прапаў і страчаны навекі,
Калі ты не зрабіў таго, што мог;
Калі не паспрыяў ты чалавеку,
Няшчыры быў, зманіў, не дапамог.

Той дзень збяднеў, зліняў на сотню радуг
І, попелам пасыпаны, сканаў,
Калі не падзяліў з суседам радасць
І больш за дзень узяў ты, чым аддаў.

Той дзень, лічы, завянуў пустацветам,
Калі ты пяць хвілін пашкадаваў,
Каб дзецям паказаць кусочак свету
І хараство людзей, і дрэў, і траў.

Той дзень зусім закрэслены табою,
Калі ты раўнадушна абмінуў
Бяду чужую, пабаяўся болю,
Абразу хама моўчкі праглынуў...

Пазней старэць пачнеш самотна ў хаце
І будзеш скаргі гнеўна кідаць нам.
Не мы, жыццё табе даўгі заплаціць
За раўнадушша. Вінаваты сам.

Мы не плюём на дружбу і на працу:
Нам без трывог не зберагчы жыцця.
Сябры, давайце будзем хвалявацца
За ўсіх і ўсё: за зерне, і дзіця...

Я не святы, хоць і не сквапны злыдзень.
Даруйце, калі часам быў глухі
Ці чалавека грубасцю пакрыўдзіў...
Грахі мае, бясконцыя грахі.


Дзякуй Пмену Панчанку за верш! Лепш не напісаць!
 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

У школе, напэўна, праходзілі яго біяграфію, але зараз, калі чытаеш вершы, ўсё ўспрымаецца інакш...



Пімен Панчанка

Біяграфія Пiмена Панчанкі
Нарадзіўся 23 жніўня 1917 года ў Таліне ў рабочай сям'і. У 1920 годзе бацькі вярнуліся на радзіму, дзяцінства паэта прайшло ў Бягомлі. Скончыў педагагічныя курсы ў Бабруйску (1934). Працаваў настаўнікам на Магілёўшчыне і вучыўся завочна на філалагічным факультэце Мінскага настаўніцкага інстытута (скончыў у 1939 годзе). У верасні 1939 года мабілізаваны ў армію, прымаў удзел у паходзе ў Заходнюю Беларусь. У гады вайны быў ваенным карэспандэнтам, у 1944-1945 гг. знаходзіўся з часцямі Савецкай Арміі ў Іране. Пасля дэмабілізацыі (1946) працаваў у рэдакцыях часопісаў і газет "Вожык", "Літаратура і мастацтва", "Нёман", "Маладосць" (1946-1966), сакратаром праўлення СП Беларусі (1966-1971).
Упершыню апублікаваў свае вершы (“Ураджайнае” і “Моладзі”) у 1934 г. у альманаху “Ударнікі”. Выйшлі зборнікі паэзіі "Упэўненасць" (1938), "Вераснёвыя сцягі" (1940), "Дарога вайны" (1943), "Далёкія станцыі" (1945), "Прысяга" (1949), "Кніга вандраванняў і любові" (1959), "Тысяча небасхілаў" (1962), "Пры святле маланак" (1966), "Размова з наследнікамі" (1967), "Снежань" (1972), "Крык сойкі" (1976), "Маўклівая малітва" (1981), "Дзе начуе жаўранак" (1983), "Лясныя воблакі" (1985), "І вера, і вернасць, і вечнасць" (1986), "Горкі жолуд" (1988), "Высокі бераг" (1993) і інш. Напісаў паэмы "Беластоцкія вітрыны" (1940), "Маладосць у паходзе" (1945), "Патрыятычная песня" (1957). Выдаў кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў «На паэтычным небасхіле» (1977).
Выступаў як паэт, перакладчык, крытык. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Ф. Шылера («Разбойнікі»), А. Міцкевіча, Я. Райніса, А. Пракоф'ева, А. Суркова, Т. Масэнкі, Б. Чалага, паэму М. Нагнібеды «Матулям з Расой» і інш. У 1973 годзе прысвоена званне народны паэт Беларусі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1959) за «Патрыятычную песню», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1967) за кнігу вершаў «Пры святле маланак», Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) за кнігу вершаў «Где ночует жаворонок» (Масква, 1979).
 
 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

ЯНУСЬ МАЛЕЦ

Не пляскайце гучна ў далоні
Артыстам, якія для вас
Спявалі бяздушна сягоння,
Якія абкралі ваш час.

Калі хто завучана, гладка
Лухту вам з трыбуны нясе,
Старанна не пляскайце ў ладкі,
Каб толькі рабіць як усе.


 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

Біяграфія Януся Мальца

Нарадзіўся 8 лютага 1951 года ў вёсцы Хрыстова Пастаўскага раёна. Сапраўднае імя - Іван Вільгельмавіч. Пасля заканчэння васьмігодкі вучыўся ў Полацкім ГПТВ-66, працаваў на Віцебскім заводзе сантэхзагатовак, затым скончыў марскую школу ў горадзе Находка на Далёкім Усходзе. Пасля вайсковай службы пад Хабараўскам скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1983). Працаваў рэдактарам літаратурнага аддзела часопіса «Вожык» (1993–1994).
Друкуецца з 1974 г. Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў «Лагодны прамень раніцы» (1988), «Асцюкі за каўняром» (1989) і інш. Творы пераважна ў жанры сатыры і гумару. Аўтар зборнікаў «Бедны конь» (1992), «Трава ў вушах» (1994), «Родны мацярык» (1995), «Намінальны людзень» (2005).
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

ЯНУСЬ МАЛЕЦ

Праходзіць час... Знікае век,
Нібыта шумны дождж.
На кухні... змрочны чалавек
Глядзіць на востры нож.

«Чарніла» ў шклянцы, згрызак грушы,
Акуркі, дым, мушыны рой,
А звонку ў шыбу б'ецца ружа
Крывавай галавой.

 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

ЯНУСЬ МАЛЕЦПерасцярога У вянок светлай памяцi У. Караткевiчу Сустрэўся вамХоць раз змярцвелы вецер?Вы верыце,Што дрэвы маюць нервы?А бачылi,Як кроў сцякае з веццяУ смеццеI бляшанкi з-пад кансерваў? СпынiцесяЛя могiлак самотна,Паслухайце:Крыжы вядуць размову.А бачыце,Вунь там плывуць з балотаДрыкгантыНад туманнасцю вясновай? Не чуеце,Як полымя шугае?Не бачыце,Як дзесь па-за сусветамЗагадкаваПланета дагарае,Такая ж,Як Зямля мая, планета? Не смейцеся,Не хмыльцеся ўсяведна!Не рвiцесяБяздумна ў невядомасць.Я ведаю:У душах нашых беднаПакуль штоНа сапраўдную свядомасць.
 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

Што такое добры верш? Калі прачытаў радкі, а потым ходзіш, а ў галаве і дзень, і другі круціцца:

He стае сіл для новых пакут,
У прадонне зрываецца сэрца.
Мне з табою ўжо болей не стрэцца,
He шукай мяне, любы мой, тут.

(Валянціна Аксак)






І праганяеш верш ад сябе, а ён усяроўна ўсплывае ў памяці...


Валянціна Аксак





Біяграфія Валянціны Аксак


Нарадзілася 28 красавіка 1953 года ў вёсцы Смалічы Нясвіжскага раёну. Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975). Працавала карэспандэнтам, аглядальнікам у газетах, загадчыкам аддзела культуры часопісу «Беларусь». Карэспандэнт «Радыё Свабода». Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў (з 1994).

Дэбютавала вершамі ў Наваполацкай шматтыражцы «Хімік». Аўтар зборнікаў паэзіі «Цвінтар» (1992), «Капліца» (1994), «Антычны дождж» (1999), «Віно з Каліфорніі» (2003), «Ружоўніца» (2008).
 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

Аляксей Галаскок


У халодным лістападзе
Абразаў дзядок сукі.
З ім ўнучак быў у садзе:
Яны з дзедам - дружбакі.

- Ты навошта абразаеш
Столькі голля з добрых дрэў?
Хіба дроў зусім не маеш
Ці на старасць звар’яцеў?

Разгубіўся дзед... Не зразу
На пытанне адказаў:
Бачыш, як смаркач абразіў!
Драбязя, а так падцяў!

- Я, саколік мой, знішчаю
Толькі хворыя сукі,
Маладзенькіх не чапаю,
Хай растуць ва ўсе бакі!

А з старых галін, унучак,
Больш нам яблыкаў не рваць.
Нат у кніжках зараз вучаць,
Як старое прыбіраць.

Вось цяпер сам будзеш ведаць,
Як хадзіць трэба ля дрэў.
- Дзед, а што табе абрэзаць,
Каб і ты памаладзеў?

Зноў збянтэжыўся старэнькі,
З паўхвіліны соп, маўчаў...
Потым буркнуў:
- От дурненькі!
Ды калі б я тое знаў,
Дык гадоў таму пятнаццаць
Знішчыў корань той ці сук!
А цяпер давай збірацца,
Змарнаваў настрой ты, унук!
 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

Здаецца, нейкі розум маю,
Але чамусьці дзень за днём
Усё глыбей, глыбей ўрастаю
Ў пашы НЭТа каранём.

Бы муха ў ліпкай павуціне,
Яшчэ не чуючы бяды,
Бы жаба млявая ў ціне –
І ні туды, ані сюды.

Зайду на нейкі сайт – і вісну,
Пакуль не вычытаю ўсё,
Зусім забыўшы рэчаіснасць –
Свае надзённае жыццё.

А недзе там – гарыць каструля,
Страляюць бульбы вугалькі...
(Зноў на вячэру будзе дуля)
Ды мне рэальнасць не з рукі…

Я, бы матыль, усё пырхаю,
Ды паспрабуй мяне злаві…
Але шчаслівы, хто не мае
НЭТа-залежнасці ў крыві!

 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

АНАТОЛЬ БАЛУЦЕНКА Вясна праменi сонца кiне,Зазелянее ўраз мурог,Навокал будзе безлiч мiнi,I шмат прыгожых стройных ног.Натхненне прыйдзе да мужчыны,Любоў прыродаю дана,Ў тым вiнаватыя жанчыны,Зусiм не сонца i вясна.Нiколi сэрца не астыне,Не з'есць ушчэнт пачуццi ржа,Як хваляванне ёсць ад мiнi,Як любiць прыгажосць душа.Вясна, жанчыны, мiнi, ногi,Ад iх не адарваць вачэй,Але вясна спазнiлась трохi,Няхай iдзе яна хутчэй.
 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

А вось калісьці з любоўю зроблены пераклад санэта 130 Шэкспіра:

Санэт 130.

Зусім не сонца – бляск яе вачэй
І не каралы – вуснаў спелы тон.
Бялюткасць грудзяў снега не ярчэй
Ды й валасы – не хвалі наўздагон.

З квіценнем роз шыкоўных на кустах
Не параўнаю скроняў прыгажосць.
І любы пах – маёй каханай пах –
Не лепшы водар з тых, што ў свеце ёсць.

Мне так прыемна голас мілай чуць,
Але ж і ён – не спевы салаў’я.
Калі ж Багіні недзе існуюць,
Тут, на зямлі, адзіная – мая.

Таму, напэўна, так яна цудоўна
І ёй не трэба слоў маны любоўнай…

 

mi.sha mi.sha в оффлайне

новичок
Сообщений: 5

mi.sha на старте

Верш Уладзіміра Верамейчыка

Пацалункі

Вы ведаеце, дзе растуць пацалункі,
Спадарожнікі нашых сустрэч і расстанняў?
Пацалункі нават цвітуць,
як кветкі,
Кветкі, якія ніколі не ўбачыш,
Пражыві хоць стагоддзе ці болей.

Вы можаце нават адчуць на вуснах
Шчыпучую соль і настой палыновы,
Яблыка спеласць
і смеласць ляшчыны,
Сонечны промень
і траў казытанне, -
Ды гэта яшчэ не пацалунак.

Пацалунак павінен выспець
І раскрыць вам насустрач пялёсткі,
Перад ім чалавек адкрывае сэрца,
Перад ім чалавек заплюшчвае вочы,
Адчувае: салодкі ці горкі...
 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

Як прыгожа!!! Ці можна яшчэ што-небудзь ад Уладзіміра Верамейчыка?
 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

Пaэты сёння не ў пашане.
Іх творы лепшыя не ў модзе.
На жаль, у нас, куды не глянеш,
Адныя грошы верхаводзяць.

Хто мае розум – багацее,
Бо копіць еўры і даляры.
А вершаплёт – што ён умее?
Адныя “бары-растабары”.

Натхнення ветрык завітае
Да творцы нейкага знянацку –
І ён, бы дзіцятка, гуляе
У свае вершы, як у цацкі.

Яго сусед – жыцця аматар –
Сябры, жанчыны, гулі, п’янкі…
А небарака-літаратар
Смакуе толькі вершаванкі.

Хавае ў стол свае багацце –
А мо калісьці надрукуе…
А мо якісьці абывацель
Шчэ й заплаціць за якую…

Ну, ці не дурань? Па-любому,
Уся гэта лірыка – бы смецце…
Бо непатрэбная нікому…
Бо ні знасіць яе, ні з’есьці…

 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

НІНА АКСЁНЧЫК

Паміраем, паміраем
Не ў пакутах і слязах –
Дагарае, дагарае
Ў нашых душах продкаў шлях.

Паміраем, паміраем
Ціха. Лёгка. На хаду
Выбіраем, выбіраем
Сытасць. Глухасць. Немату.

Паміраем, паміраем
Без вайны, мячоў і плах –
Між народамі знікаем
У бяспамяцце і прах.

 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

НІНА АКСЁНЧЫК

Матчына слова

Боль не маўчыць, калі маўчыць народ
У сонным і халодным раўнадушшы:
Ён прабівае лёд гнілых балот
Хлусні, зняваг, салодкіх сноў чынушных.

Якой бы горкай доля ні была –
Зямля мая, ты вернасць нараджала.
Хоць і не раз з-пад белага крыла
Крывёй вякоў ты, Беларусь, сцякала.

Гаротны твой, ды сакаліны лёс,
Як непадкупнай вернасці аснову,
Праз вісельні і вогнішчы пранёс
Святую споведзь матчынага слова.

Чаму нямееш сёння, беларус?
Твая ці ў сытым целе сохне памяць?!
Як непасільнай ношы лішні друз –
Якісьці невук слова маці ганіць.

Кім, без’языкія, у свеце праслывём?
Хто нашых душ тады пачуе споведзь?
Мы песню родную ўжо плачам – не пяём…
Які нам суд гісторыя прамовіць?

 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть



Ніна Аксёнчык

Нарадзілася ў 1961 годзе ў вёсцы Вятчын Жыткавіцкага раёна. У 1982 годзе скончыла Мазырскі педінстытут, затым — аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры Мінскага педінстытута. Кандыдат філалагічных навук. У 1982-1997 гг. працавала выкладчыкам у Мазырскім педінстытуце. З 1998 г. жыве ў Чэхіі. Працуе ў моўных школах выкладчыцай расейскай, беларускай і чэшскай моваў.

Вершы друкаваліся ў калектыўным зборніку «Палескія перазвоны» (Мазыр, 1994), часопісах «Полымя», «Маладосць», «Роднае слова» і іншых рэспубліканскіх выданнях. Аўтар паэтычных зборнікаў «Споведзь арабіны» (1995), «Беларусь на крыжы» (1997).

Аўтар шэрагу крытычных артыкулаў. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Мастачка-аматар.
 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

НІНА АКСЁНЧЫК

Ці знаеце, як паміраюць ад кахання?
Калі вас Бог памілаваў і вы
Не захлыналіся агнём самазгарання, –
Лічыце, што шчаслівы і жывы.

А я хварэю полымнасцю сэрца.
І прымірыцца не магу з сабой:
Табой усё навокал мне здаецца.
Асветленае зоркавым – Табой.

Ты – мой эфір, нябесны, неабсяжны.
Раствораны ў песнях і слязах.
Цябе ў дыханні чую незаўважным.
Цябе цалую ў росах і снягах.

І захлынаюся Табой уволю.
Ты – мой, адзін, чароўны, зорны свет –
Крадзеш душу, маю няволіш волю.
І мне даеш адхланне, як санет.

Не дай нам Бог
Памерці ад кахання...

 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

Верш, які быў напісаны для конкурсу эратычных вершаў, але да гэтака конкурсу не дайшоў:

Кахаю… Кахаю… Кахаю…
Губляючы волю сваю,
Пяшчоту тваю ўдыхаю,
Ласкавыя позіркі п’ю…

Усмешка… І вусны… І дотык…
І ўсё паплыло… І туман…
Твае пацалункі – наркотык,
Абдымкі – салодкі дурман…

Пачуцці – бы мора ў сэрцы –
Узніме магутны прыліў –
І хваляй зрываюцца дзверцы,
Што розум на ключ зачыніў…

І болей няма адзіноты…
А мо гэта ўсё – толькі сон?
На вуснах – мядовыя соты!
Ў далонях – ружовы бутон!

О, прагныя рукі! О, плечы!
О, дзіўная ўспышка святла!
І ўжо адступае пустэча,
Якая дагэтуль была!

Прастора зусім звар’яцела,
Папаўшы ў кахання палон –
У нябёсы ўзносіцца цела –
За птушкай-душой наўздагон…

Да, эротыкі тут амаль няма...
 

moj.id moj.id в оффлайне

новичок
Сообщений: 33

moj.id на старте

Адзін з самых-самых.Алесь Гарун. Літаньне адзіноце.Зноў я прыходжу ў часе зьмярканьняСкладаю Літаньне, нясу Табе даньнеАд сэрца свайго, Адзінота;Можа, раней, як яшчэ не радзіўся,Табе быў адданы, Табе прысудзіўся;Крулева мая, Адзінота;Можа быць, маці, калі спавівалаІ ночы не спала, над люлькай сьпявала,Аддала Табе, Адзінота;Меў я ад родных пяшчоты – упады,Мне мамка-галубка і ўсе былі рады,А Ты – над усіх, Адзінота;Ты надавала мне брэдняў у садочкуЛя хаткі радзімай, ў вішнёвым куточку,Дзіцяці яшчэ, Адзінота;Ласка Твая, што ўсяго навучыўся,Ў жыцьцё, і ў людзей, і ў Цябе улюбіўся,І воля Твая, Адзінота;Сьмерцю сваёй – ці наглаю згіну,Ніколі Цябе я ужо не пакіну, –Не здолеці мне, Адзінота.Часам Табе пасылаю праклёны,Зубоў скрыжатаньне, уразаў мільёныЎладаньню Твайму, Адзінота;І дух непакоры, руіны, паўстаньніНад усе пераможны, кідае ў растаньне,Абы ад Цябе, Адзінота;Потым прыходжу пануры, пахілы,Хачу падзівіцца на вобраз Твой мілы,Пякнейшы за ўсё, Адзінота!Ты ж, як матуля, прытуліш і прымеш,Ашукаеш ласкай і тугу сунімеш,І зноў я з Табой, Адзінота!Гэтак, нявольны ніколі сабою,Прыходзіў сягоньня па спрэчцы з ТабоюЎ пакоры. Прымі, Адзінота!

--------------------
Як па зорках, па расе
твой апошні шлях праляжа,
памірай, а жыта сей.
Рунь пра сейбіта раскажа.
 

lightynna lightynna в оффлайне

графоман
Сообщений: 3 966

lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть lightynna имеет репутацию, которую нельзя пошатнуть

Moj! Так прыемна зноў сустрэцца з Вамі на форуме! З'яўляйцеся часцей! Тым больш, што ў Вас - сваі вершы - такіе непаўторныя і тонкія! А яшчэ - цікавыя пераводы! Вось бы што-небудь з гэтага пачытаць!
А гэты верш Алеся Гаруна - вельмі незвычайны. Ў ім - якісьці рытм - як прыбой, а напрыканцы кожнай фразы - як пячаць:"Адзінота". Верш паэта, які добра ведае, што гэта такое...
Страницы: 1  2  3  4  5  6  7  13  из  228
 
Быстрый переход
[]
Вверх
HOSTER.BY: профессиональный хостинг и регистрация доменов .BY
Более 35000 сайтов выбрали нас. Присоединяйтесь!
 
РЕСУРСЫ ПОРТАЛА
   Все ресурсы